Вольга ТУРУТА,
педагог-псіхолаг
ДУА «Санаторны яслі-сад № 9 г. Смаргоні»,
Гродзенская вобласць
З мэтай развіцця ўмення дзейнічаць па загадзе дарослага, умення арыентавацца на плоскасці ліста паперы, развіцця тонкай маторыкі пальцаў рук з дашкольнікамі старэйшага ўзросту санаторнага ясляў-сада № 9 Смаргоні прайшоў занятак “Уперадзе школа”.
Занятак уключаў некалькі практыкаванняў.
Практыкаванне “Зробім ляльцы падарунак”
Для выразанай з паперы лялькі можна прапанаваць не толькі выразаць з каляровай паперы (старых паштовак, часопісаў) сукенкі, але і ўпрыгожыць узорам тыя, якія выразаюць з белай паперы (сукенкі, фартухі, спадніцы, кашулі і іншае адзенне). Могуць быць і заданні “Упрыгожым абрус”, “Размалюем касмічную ракету” і г.д. Выконваць можна як каляровымі алоўкамі, так і фламастэрамі альбо фарбамі. Варыянты ўзораў для размалёўвання могуць быць рознымі.
Практыкаванне “Усе адценні”
Патрэбна размаляваць малюнак кветкі так, каб пры размалёўцы кожнай кветкі выкарыстоўваліся ўсе адценні аднаго колеру (напрыклад, пры размалёўцы пялёстка кожны чарговы ярус быў на тон святлейшы: ад цёмна-чырвонага да ружовага і г.д. Гэта заданне спрыяе не толькі развіццю мелкай маторыкі пальцаў рук, але і разуменню колераадрознення.
Практыкаванне “Выкладзі ўзор”
З падліковых палачак патрэбна скласці ўзор па прапанаваным прыкладзе, адлюстраваным на лісце паперы. Узор на лісце можа быць як асобны для кожнага дзіцяці, так і агульны для ўсіх дзяцей. Спачатку ўзор прысутнічае да канца працы, а затым яго можна даваць толькі для разглядання, каб чарговы ўзор дзеці рабілі па памяці, а таксама шукалі і папраўлялі магчымыя памылкі.
Усе гэтыя заданні патрэбна даваць дзецям у форме гульні, без устаноўкі на магчымы кантроль (накшталт такіх выказванняў як “Зараз я праверу, як ты справіўся з заданнем”, альбо “Зараз пагляджу, якой рукой ты лепш працуеш” і г.д.).
Чым большую колькасць разоў тая ці іншая рука дзіцяці выступала ў якасці вядучай, тым больш асноў лічыць, што ўсе графічныя практыкаванні неабходна выконваць менавіта гэтай рукой.