Псіхалагічны трэнінг “Эмпатыя” для дашкольнікаў старэйшага ўзросту

- 13:32Психологическая помощь

У санаторным яслях-садзе № 9 Смаргоні для дашкольнікаў старэйшага ўзросту быў праведзены псіхалагічны трэнінг «Эмпатыя». Аўтар дзеліцца з чытачамі партала праграмай трэнінгу.      

 

Вольга ТУРУТА,
педагог-псіхолаг
ДУА «Санаторны яслі-сад № 9 г.Смаргоні»,
Гродзенская вобласць

 

 

 

Эмпатыя – усвядомленае суперажыванне бягучаму эмацыянальнаму стану іншага чалавека. Без эмпатыі зносіны былі б вельмі складанымі. У некаторых людзей эмпатыя, наогул, адсутнічае і часам гэта становіцца праблемай, бо ўменне спачуваць – вельмі важная якасць, якая ёсць нават у жывёл. Менавіта таму развіваць эмпатыю карысна з дзяцінства.

Мэта: развіваць у дзяцей эмпатыю, навык спачуваць, разумець адно аднаго і тлумачыць прычыны змянення эмацыянальнага стану іншага чалавека.

Удзельнікі: дашкольнікі старэйшага ўзросту.

Матэрыял: картачкі з адлюстраваннем мімічных эталонаў, мяшочак з прадметамі (цацкамі), ватман.

Форма работы: групавая.

Час: 30–35 хвілін.

 

Ход трэнінгу

 

Падрыхтоўчая частка

 

Рытуал прывітання: дзеці становяцца ў круг і вітаюць адно аднаго ўсмешкамі, паварочваючыся па чарзе да суседа справа альбо злева.

Эстафета настрою: дзеці становяцца ў шарэнгу адно за адным. У канцы – педагог-псіхолаг. У яго ў руках картачкі з мімічнымі эталонамі (выраз твару вясёлага, сумнага, здзіўленага, злога і г.д. чалавека). У ходзе гульні картачкі мяняюцца. Псіхолаг дакранаецца да пляча апошняга дзіцяці, той паварочваецца, разглядае картачку і спрабуе ўзнавіць такі ж самы настрой на сваім твары. Затым вяртаецца ў пачатковае становішча і дакранаецца да пляча таго, хто стаіць уперадзе, перадаючы яму эстафету настрою.

У канцы дзеці параўноўваюць настрой чалавека, адлюстраванага на картачцы з настроем удзельнікаў гульні, з настроем першага і апошняга выхаванца. Таксама разважаюць над пытаннем псіхолага: “Хто зразумеў настрой адразу і правільна перадаў эстафету настрою?”.

 

Асноўная частка

 

1 Дзеці па чарзе з дапамогай мімікі, жэстаў, пантамімікі разыгрываюць розныя эцюды. Прапануюцца наступныя сітуацыі:

  • ты згубіў ключ – не можаш адчыніць дзверы – ты вельмі сумны;
  • ключ знайшоўся – ты вельмі ўзрадаваўся;
  • твой сябра плача – ты яго суцяшаеш;
  • у дзіцячым садзе адбылася выстаўка “Космас”  – ты вельмі ўсхваляваны новымі ўражаннямі;
  • тата чытае жарты – табе вельмі смешна;
  • ты стаміўся за дзень і хочаш спаць;
  • прыехала бабуля – ты вельмі рады сустрэчы з ёй і г.д.

Эцюды могуць быць розныя. Галоўнае – фантазія.

2 Псіхолаг паказвае дзецям чароўны мяшочак, у якім знаходзяцца дробныя прадметы, цацкі. Мяшочак пускаецца па крузе. Дзеці навобмацак выбіраюць прадмет (цацку) і павінны скласці невялікае апавяданне пра свой выбар ад яго імя. Калі ў дзяцей узнікаюць цяжкасці, псіхолаг дапамагае наваднымі пытаннямі: “Хто я? Які я? Што я люблю рабіць? Што не люблю выконваць?”.

 

Заключная частка

 

Рэфлексія: на ватмане альбо лісце паперы дзеці ўсе разам малююць “Эмацыянальны партрэт групы” (свой настрой на занятку, выкарыстоўваючы элементы мімічных эталонаў). Кожны дашкольнік па чарзе выказвае свае ўражанні, пачуцці.

Рытуал развітання: педагог-псіхолаг кажа: “Давайце падзякуем усім, хто ўдзельнічаў у занятку”. Група хлопае ў далоні і па складах адказвае: “Дзя-куй”.

 

 Дадатак

 

Прыклады мімічных эталонаў

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий