Прыём “Далонькі-дапаможнікі” як сродак засваення нотнай граматы на ўроках музыкі

- 12:19II И III СТУПЕНИ, Методичка, Музыка, хореография, искусство

Наталля ШЧАСНАЯ,
настаўнік музыкі
ДУА “Сярэдняя школа № 5 г.Смаргоні”,
Гродзенская вобласць

 

 

 

 

 

У другім класе на ўроках музыкі дзеці ўпершыню знаёмяцца з нотамі: іх знаходжаннем на нотным стане, назвай і гучаннем. Шчыра кажучы, не ўсім адразу проста запомніць і зразумець, дзе ж тыя ноты “жывуць”.

Мне дапамог прыём, якім карыстаюся ўжо шмат гадоў.

Прапаную дзецям уважліва паглядзець на свае далоні і падумаць што яны нагадваюць.

Адказаў звычайна шмат і даволі цікавых. Разам мы прыходзім да высновы, што наша далонь сапраўды як пяць лінеек нотнага стана. І вось зараз кожны вучань можа сам “патрымаць”, парухаць ноты, убачыць іх дакладнае знаходжанне. Спяваем па далоні і гукарад до мажор, і простыя мелодыі з некалькі гукаў.

Выкарыстанне такога прыёму на ўроку музыкі не толькі дапамагае вывучэнню нотнай граматы, але і спрыяе чысціні інтанацыі голасу, развівае каардынацыю, увагу і ўяўленне. Проста, займальна і даступна. А галоўнае – гэта працуе і падабаецца дзецям.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий