У аздараўленчым лагеры “Палітра” вучні знайшлі новых сяброў і атрымалі незабыўныя ўражанні

- 13:50Клуб юного журналиста

Хлопчыкі і дзяўчынкі з сярэдняй школы г.п. Краснасельскі Ваўкавыскага раёна з задавальненнем наведвалі прышкольны аздараўленчы лагер “Палітра”.

У лагеры праходзілі цікавыя мерапрыемствы для розных узростаў: квесты, віктарыны, спартыўныя гульні, “Міс і Містэр лагера – 2022”, конкурсы малюнкаў на розную тэматыку, насценгазет, калажоў.

Немагчыма не ўзгадаць пра конкурс на лепшага чытача вершаў Янкі Купалы і конкурсную праграму “Знайдзі папараць-кветку”, прысвечаныя 140-годдзю з дня нараджэння славутага беларускага паэта Янкі Купалы.

Вельмі цікава было з’ездзіць на экскурсію ў Гродна, дзе мы наведалі Новы замак і заапарк.

Безумоўна, нам вельмі спадабалася ў летнім лагеры. Ніхто не пашкадаваў пра праведзены час, усе атрымалі новыя ўражанні, эмоцыі, а таксама знайшлі новых сяброў.

 

Дар’я АНІСЕНЯ,
выхаванка аздараўленчага лагера “Палітра”
сярэдняй школы г.п. Краснасельскі
Ваўкавыскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий