Экскурсія “Цікавыя месцы горада Віцебска”

- 17:23Исследовательская деятельность, Методичка

У рабоце прадстаўлены вынік работы вучаніц 7-га класа ў стварэнні экскурсіі па Віцебску.

 

Алёна ЛАЎРАНЮК,
Настасся БАБРОВА
вычаніцы 7-га класа,

Алена ЯКІМЕНКА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Акцябрская сярэдняя школа Віцебскага раёна імя Героя Савецкага Саюза Івана Паўлавіча Собалева”,
Віцебская вобласць

 

 

 

Вучаніцы 7-га класа Анастасія Баброва і Алёна Лаўранюк вырашылі зрабіць завочную экскурсію па чароўным горадзе Віцебску, каб паказаць яго цікавыя месцы. Яны стварылі рэпартаж і знялі відэападарожжа па вуліцы Талстога, дзе завочна знаёмяць з цікавымі мясцінамі, якія кожны падарожны зможа ўбачыць на свае вочы, калі апынецца ў Віцебску.

У рабоце прадстаўлены дзесяць цікавых мясцін горада Віцебска, якія знаходзяцца ў цэнтры, недалёка адно ад аднаго: плошча Перамогі і мемарыяльны комплекс “Тры штыкі”, помнікі Аляксандру Неўскаму, А.С.Пушкіну, У.Караткевічу, князю Альгерду, старому Хатабычу, Фёдару Махнову, скульптуры “Вулічны клоўн”, “Залатая рыбка”, “Сан Крыспіна”, а таксама цікавая прагулка па вуліцы Талстога https://youtu.be/Kmrp83muYUE.

Па дадатковых спасылках можна пачытаць, паглядзець відэа і фота цікавых мясцін горада, даведацца пра тое, як устанаўлівалі помнікі архітэктуры, цікавыя факты, звязаныя з гэтымі вядомымі месцамі. Ёсць віктарыны і мультфільмы, мастацкія фільмы і буктрэйлеры да фільмаў, знятыя ў гонар вядомых асоб, што ёсць у экскурсіі.

 

Уводзіны
Апошнім часам імкліва расце цікавасць сусветнага грамадства да віртуальных падарожжаў. Актуальныя такія вандроўкі і ў сувязі з закрыццём меж. Таму, падарожнічаць, не выходзячы з дому, вельмі актуальна.

З самых старажытных часоў людзі марылі перамяшчацца ў прасторы, а са з’яўленнем камп’ютараў і развіццём сеткі Інтэрнэт гэта мара становіцца рэальнасцю. Камунікацыйныя тэхналогіі даюць магчымасць зносін у рэальным часе, з рознымі людзьмі, пераадольваючы бар’еры вялікай адлегласці і мовы зносін.

Акрамя таго, замежныя госці, што прыязджаюць да нас на форум-фестываль “Славянскі базар у Віцебску”, могуць загадзя пазнаёміцца з цікавымі куткамі нашага горада, каб потым убачыць на свае вочы.

Нягледзячы на тое, што сёння, дзякуючы развітай сістэме інфармацыйных тэхналогій, любы можна знайсці цікавую інфармацыю ў інтэрнэце, не выходзячы з дому, актуальнасць нашай работы неаспрэчна: гэта найбольш зручны спосаб “наведаць” наш горад, а самае галоўнае, мы сабралі відэа і фотазвесткі, віктарыны, кіно і мультфільмы пра самыя цікавыя месцы Віцебска. Неабходнасць стварэння такой экскурсіі выклікана таксама адсутнасцю комплексу матэрыялаў па ўсіх помніках і цікавых месцах у крокавай даступнасці.

Навізна нашай работы ў тым, што гэта першыя спробы стварыць такі маршрут па цікавых месцах Віцебска.

 

Мэта работы: стварэнне завочнай экскурсіі па цікавых месцах Віцебска на беларускай мове.

Для дасягнення мэты неабходна было рашыць наступныя задачы:

1) навучыцца карыстацца MS Power Point, выкарыстоўваць розныя тэхнічныя прыёмы для прадстаўлення інфармацыі;
2) сабраць і сістэматызаваць інфармацыю пра некаторыя цікавыя месцы Віцебска;
3) перакласці інфармацыю на беларускую мову.

Для дасягнення мэты выкарыстаем наступныя метады:

1) часткова-пошукавы метад;
2) вывучэнне, аналіз і сінтэз літаратуры па гісторыі, культуры роднага краю;
3) мадэляванне.

Мэта завочнай экскурсіі:

1) сістэматызацыя звестак пра цікавыя мясціны горада Віцебска;
2) стварэнне ўмоў для паглыблення і пашырэння ведаў пра родны край;
3) фарміраванне патрыятычных пачуццяў да сваёй малой радзімы праз пазнаваўчую цікавасць да роднага краю.

 

Практычнае значэнне работы

Вынікі нядаўніх даследаванняў у сферы ўзаемасувязі камп’ютарных тэхналогій і людзей з фізічнымі недахопамі паказалі, што віртуальныя і завочныя экскурсіі з’яўляюцца эфектыўнымі для перадачы інфармацыі і, у некаторых выпадках, паніжаюць узровень трывожнасці. Людзям з абмежаванымі магчымасцямі здароўя складана падарожнічаць. Таксама выкарыстанне такіх экскурсій будзе карысна для людзей з недахопам сродкаў.

Работа можа быць выкарыстана ў якасці даведніка для планавання экскурсіі гасцей Віцебска і як адукацыйны рэсурс на вучэбных занятках.

 

Асаблівасці стварэння экскурсіі

Са словам “экскурсія” ў кожнага з нас звязаны розныя ўспаміны пра турыстычныя паездкі, новыя мясціны, цікавыя сустрэчы.

Экскурсія для ўдзельнікаў – гэта інтэлектуальнае задавальненне, а для экскурсаводаў – складаны творчы працэс. Экскурсія – метадычна прадуманы паказ цікавых мясцін, помнікаў гісторыі і культуры, у аснове якога знаходзіцца аналіз тых аб’ектаў, што знаходзяцца перад вачыма эксурсантаў, а таксама ўмелае апавяданне пра падзеі, звязаныя з імі.

 

Заключэнне

У свеце інфармацыйных тэхналогій, калі сапраўдныя музеі распрацоўваюць віртуальныя экскурсіі, якія дазваляюць наведаць самыя разнастайныя выставы і экспазіцыі, стварэнне такіх адукацыйных рэсурсаў, як віртуальная або завочная экскурсія, заўсёды будзе запатрабаваным у грамадстве, і не толькі малодшымі школьнікамі, але і дарослымі.

Нашу экскурсію можна і далей удасканальваць і паглыбляць, нягледзячы на вялікі аб’ём зробленай працы.

 

http://belturs.ru/category/vitebskaya-oblast/vitebsk
http://www.stihi.ru/2009/03/26/5472
http://chagal-vitebsk.com/?q=node/138
https://vkurier.info/6-interesnyx-faktov-pro-tri-shtyka-v-vitebske-fantasticheskie-proekty-nashego-goroda/
https://www.youtube.com/watch?v=lC4lwiMhzaA&feature=emb_logo
https://www.tripadvisor.ru/Attraction_Review-g297310-d7323458-Reviews-Monument_to_the_Great_Duke_Algirdas-Vitebsk_Vitebsk_Region.html
https://vitvesti.by/kultura/olgerd-i-vitebsk-tochki-nad-i.html
https://foma.ru/redkiy-pamyatnik-aleksandru-nevskomu-s-semey-ustanovili-v-vitebske.html

https://foma.ru/aleksandr-nevskij-tolko-faktyi.html
https://zen.yandex.ru/media/sport_history/fedor-mah
https://vitvesti.by/person/vitebskii-velikan-fedor-makhnov-neobychnaia-zhizn-neobychnogo-cheloveka-i-vospominaniia-rodstvennikov.html
https://www.youtube.com/watch?v=M8wDoA_oXho&feature=emb_logo
https://planetabelarus.by/publications/9-faktov-o-belorusskom-bogatyre-fedore-makhnove-i-pamyatnike-kotoryy-poyavilsya-v-vitebske/
https://www.belta.by/regions/view/simvolicheskij-kljuch-ot-goroda-vnov-pojavilsja-na-skulpture-zolotoj-rybki-v-vitebske-369843-2019/
https://ok.ru/video/1284251586878
https://vitebsk.cc/2017/06/21/skulptury-starika-hottabycha-i-zolotoj-rybki-v-vitebske-uzhe-ustanovili-ih-otkroyut-v-den-goroda/
https://infourok.ru/viktorina-po-povesti-llagina-starik-hottabich-603806.html


Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий