Турнір знаўцаў роднага слова  

- 10:21Методичка, Начальная школа. Внеклассная работа

Гэты матэрыял можна выкарыстаць падчас тыдня беларускай мовы ці Міжнароднага дня роднай мовы з мэтай папулярызацыі беларускай мовы, заахвочвання вучняў да чытання кніг на роднай мове. Гульня развівае ўменне працаваць у калектыве, раскрывае інтэлектуальныя здольнасці вучняў, дапамагае навучыць іх разважаць.

 

Алена ДАНІЛОВІЧ,
загадчык бібліятэкі
ДУА “Гімназія № 3 імя В.З.Каржа г. Пінска”,
Брэсцкая вобласць

 

 

Мэта: асэнсаванне беларускай мовы як своеасаблівага культурна-гістарычнага асяроддзя.

Задачы: дапамагчы раскрыць інтэлектуальныя здольнасці вучняў, навучыць іх разважаць; развіваць цікавасць вучняў да беларускай мовы; далучаць да скарбаў беларускай мовы.

Умова правядзення: удзельнічаюць каманды вучняў 3–4-х класаў; у кожнай камандзе па пяць гульцоў.

Абсталяванне: камп’ютар, тэлевізар, карткі з заданнямі. Правільныя адказы з тлумачэннямі выводзяцца на экран.

*За кожны правільны адказ каманда атрымлівае адзін бал.

 

Ход мерапрыемства:

– Беларуская мова – адна са славянскіх моў, нацыянальная мова беларускага народа і дзяржаўная мова нашай краіны. “Родная мова, матчына мова”, – так паважліва і ласкава называем мы сваю мову. Сёння мы з вамі пазмагаемся за званне “сябра беларускай мовы”. Для гэтага неабходна прайсці восем этапаў. Вы павінны быць уважлівымі і добра пастарацца, каб атрымаць медаль “Сябар беларускай мовы”.

Этап першы “Назаві адным словам”

Пчала, жук, чмель –… (насякомыя).
Верабей, ластаўка, сарока –… (птушкі).
Зубр, лось, воўк, заяц –… (звяры).
Астра, гваздзік, рамонак –… (кветкі).
Шапка, шалік, паліто –… (адзенне).

 

Этап другі “Наадварот”

Запішыце словы з супрацьлеглым значэннем: пусты –…(поўны), бегчы – … (стаяць), злы –… (добры), светлы –… (цёмны), цвёрды –… (мяккі), хутка – … (марудна), чысты – … (брудны), заснуў – … (прачнуўся), радзіма – … (чужына), высока – … (нізка), свята – … (будзень), ранак – … (вечар), глыбока –… (мелка), слабы – … (моцны), сумна – … (весела), неба – … (зямля), працаваць – … (адпачываць).

 

Этап трэці “Хто збярэ больш слоў?”

Праз “а”: лыжка, ранак, багач, бераг, памяць, поўнач, аловак, малако. Праз “в”: вожык, выбух. Праз “ц”: цацка, цукар. Праз “ч”: чмель, чарка. Праз “к”: кавун, кузня.

 

Этап чацвёрты “Ператвары слова”

   а) Змяніце адну літару ў слове, каб атрымалася новае слова: чайка – … (майка – гайка – лайка – байка); гром –… (грам); дзень –… (цень, пень); дом –… (ком, лом, ром, сом, том); мошка –… (дошка, кошка); жабка –… (бабка, шапка); качка –… (тачка, дачка); борт –… (порт, торт, чорт); ліпа –… (лапа).

   б) Адыміце ў словах адну літару, каб атрымалася новае слова: крот –… (рот); грак –… (рак); каса –… (аса); Клава –… (лава); дрот –… (рот).

 

Этап пяты “Перастаў літары”

Перастаўце літары так, каб атрымаліся назвы птушак: каўстала – … (ластаўка); гулоб – … (голуб); ціаніс – … (сініца); юзязял – … (зязюля); ракоса – … (сарока); нараво – … (варона); лядзец – … (дзяцел); берайве – … (верабей).

 

Этап шосты “Знайдзі лішняе слова”

Адзнака, заўвага, ацэнка, бал; агрэст, парэчка, маліна, яблыня; часопіс, ручка, кніга, газета; іней, шэрань, дождж, намаразь; вавёрка, конь, гусь, парсюк; кубак, талерка, абрус, відэлец; маці, бацька, сястра, вучань.

 

Этап сёмы “Збяры прыказку”

– справа, такая якая і слава кая справа, такая і слава);
– вадзіцы, як крыніцы няма з роднай смачнейшай (няма смачнейшай вадзіцы, як з роднай крыніцы);
– будзе лятаюць – дождж нізка ластаўкі (ластаўкі нізка лятаюць – дождж будзе);
– і грыбы дождж – будуць будзе (будзе дождж – будуць і грыбы);
– у нос вялікі мароз беражы еражы нос у вялікі мароз);
– зямля – такі і хлеб якая (якая зямля – такі і хлеб);
– яшчэ жураўлі далёка высока – зіма ляцяць (жураўлі ляцяць высока – зіма яшчэ далёка);
– што насок дзянёк, камароў зімовы (зімовы дзянёк, што камароў насок).

 

Этап восьмы “Адгадай загадкі”

На лужку-лужочку
Выраслі сястрычкі:
Залатое вочка,
Белыя раснічкі. (Рамонкі)

Сакавіты, круглаваты
Здаравяка гэты,
Нам патрэбен на салаты
і на вінегрэты. (Бурак)

Ён прачнуўся рана-рана.
Мэблю возіць ён старанна,
На будоўлю – цэглу, рамы,
Малако і хлеб – у крамы.
Ён лайдачыць не прывык.
А завецца –… (Грузавік).

Бяжыць, бяжыць –
Не выбежыць,
Цячэ, цячэ –
Не выцеча. (Рака)

Жалезны конь,
У жываце агонь.
Есці просіць,
Арэ, жне і косіць. (Трактар)

Пад ялінай у цішы
Важны пан у капелюшы.
Можа, гэта лесавік?
Ну вядома… (Баравік).

За ўсіх птушак
Ён чарней,
Чысціць поле
Ад чарвей. (Грак)

Пад сасной шатрыстай
У старым бары
Церам залацісты
Будуюць жыхары. (Мурашнік)

 

Падвядзенне вынікаў.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий