Рухацца наперад

- 10:00В СВЕЖИХ НОМЕРАХ "НАСТАЎНІЦКАЙ ГАЗЕТЫ"

Жыццёвае крэда настаўніцы гісторыі і грамадазнаўства сярэдняй школы № 14 Ліды Вольгі Рудзяк — рухацца наперад і не спыняцца на дасягнутым.

Як расказала намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Наталля Татарчанка, усяго два гады назад выпускніца Гро­дзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прыйшла працаваць па мэтавым накіраванні ў названую ўстанову адукацыі. І адразу паказала сябе кампетэнтным, дзейным, мэтанакіраваным, патрабавальным да вучняў і ў першую чаргу да сябе педагогам.

Вольга Рудзяк вучылася ў Першамайскай сярэдняй школе Лідскага раёна, а затым у ліцэі Ліды на гістарычна-грамадазнаўчым профілі. Там таленавітую вучаніцу і заўважыў настаўнік гісторыі Іосіф Іосіфавіч Залескі. Менавіта ён паўплываў на яе выбар будучай прафесіі. Ужо ў ліцэі дзяўчына ўдзельнічала ў алімпіядах па гісторыі і грамадазнаўстве, хадзіла на заняткі алімпіяднай школы да І.І.Залескага.

 

Чытайце матэрыял Ірыны Анікевіч у нумары ад 4 кастрычніка 2022 года.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий