Перспектывы школьных садоў ацанілі педагогі сельскіх школ розных рэгіёнаў падчас адукацыйнага туру па Гомельшчыне.
Самым чаканым для педагогаў быў візіт у Залескую сярэднюю школу Чачэрскага раёна, якая ў мінулым годзе атрымала званне лепшай сельскай установы агульнай сярэдняй адукацыі ў вобласці, а некалькі дзён назад яе дырэктар Яўген Цалко стаў пераможцам абласнога конкурсу “Педагагічны алімп” у намінацыі “Настаўнік. Кіраўнік. Гаспадар”. Хаця на слыху гэтая школа ў педагогаў краіны даўно: 12 гадоў запар тут вядзецца ягадны бізнес, які дазваляе школе рэалізоўваць самыя смелыя задумы.
З 2018 па 2022 год Залеская школа з’яўляецца ўдзельніцай міжнароднага праекта матэрыяльна-тэхнічнай дапамогі “Школьны сад”, які праводзіць грамадская арганізацыя “Беларускі зялёны крыж”. За гэты час школа атрымала грантавых 20 000 рублёў, за якія набыла цяпліцы, абсталявала гандлёвую пляцоўку, закупіла гаршкі, грунт і партыю саджанцаў буякоў, якія сёння выраслі ў велізарную плантацыю ў некалькі тысяч штук. Вырошчванне і рэалізацыя гэтых ягад — самы прыбытковы школьны бізнес-праект. Сэнс яго ў тым, каб за год-паўтара дарасціць непрэзентабельныя саджанцы да таварнага выгляду і рэалізаваць насельніцтву. А яны карыстаюцца попытам — і саджанцы, і ягады.
Чытайце матэрыял Святланы Нікіфаравай у нумары ад 14 кастрычніка 2022 года.