Эрудыт-круіз “Зямля блакітных рэк і азёр”. Пазакласнае мерапрыемства па інфарматыцы для вучняў 6-х класаў  

- 13:09II И III СТУПЕНИ, Информатика, Методичка

Эрудыт-круіз “Зямля блакітных рэк і азёр”. Пазакласнае мерапрыемства па інфарматыцы для вучняў 6-х класаў  

Людміла ШЭЛЕВЕР,
настаўнік інфарматыкі
ДУА “Сярэдняя школа № 16 г. Ліды”,
Гродзенская вобласць

ludmilashelever@gmail.com

 

 

Мэты мерапрыемства:

− спрыяць стварэнню ўмоў для павышэння пазнавальнай цікавасці да інфармацыйных тэхналогій і праграмавання;
− спрыяць актывізацыі разумовай дзейнасці навучэнцаў, развіццю ў іх лагічнага мыслення;
− развіваць памяць, уважлівасць, уменне паслядоўна выказваць свае думкі;
− замацоўваць і паглыбляць веды пра родны край;
− выхоўваць пачуццё гонару за сваю краіну і свой народ.

Тып мерапрыемства: квест, гульня-спаборніцтва каманд.

Абсталяванне: камп’ютарная гульня “Мая Радзіма Беларусь”, напісаная вучнямі 9-га класа; графічны рэдактар Paint; прэзентацыя; карткі з заданнямі; табліца падвядзення вынікаў конкурсу; бэйджыкі з імёнамі ўдзельнікаў; дыпломы, прызы.

Удзельнікі: каманды 6-х класаў (па 5–6 вучняў).

 

Ход мерапрыемства

1 Арганізацыйны момант

Добры дзень! Я вітаю ўсіх і рада бачыць вас бадзёрымі, вясёлымі і здаровымі. Сёння я прапаную вам адправіцца ў падарожжа. Ці згодны вы? Паслухайце, калі ласка, верш і адкажыце, пра якую краіну ў ім гаворыцца.

Яна мне дадзена адзіная
На ўсё жыццё, на цэлы век.
Мая адзіная, радзімая
Ў вянках лясоў і стужак рэк.

Заўсёды самая прыветная,
Як сонца, свеціцца сама,
Жыве, як мара запаветная,
І роўных ёй – нідзе няма.

Яе праменнямі сагрэтая,
Наліта сілай маладой,
Іду, нястомная, па свету я
Яе часцінкаю жывой.

І ганаруся ўсюды смела я,
Што вырасла на той зямлі,
Якую клічуць Руссю Белаю,
Што тут дзяды мае жылі.

М. Шаўчонак Мая Радзіма

Так, пра нашу родную краіну Беларусь, у падарожжа па якой мы і адправімся. Суправаджаць нас будзе дзяўчынка, імя якой Купалінка. Купалінка вельмі любіць інфарматыку, цікавіцца праграмаваннем, таму наша вандроўка будзе асаблівай. Мы адпраўляемся ў падарожжа па нашай краіне, родным беларускім краі – у мінулае, сучаснае і будучыню. Складацца яно будзе з чатырох прыпынкаў: “Са старонак гісторыі”, “Сцежкі ведаў”, “Інфармашкі” і эрудыт-круізу “Зямля блакітных рэк і азёр”.

 

На працягу гэтага падарожжа кожная каманда будзе збіраць балы, каб у канцы нашай сустрэчы мы змаглі вызначыць пераможцу. Купалінцы, захопленай інфарматыкай, вельмі цікава, што ведаеце вы, чым вы можаце яе здзівіць. Таму яна падрыхтавала розныя заданні, якія чакаюць нас наперадзе.

 

2 Асноўная частка

Першы прыпынак. Са старонак гісторыі

Як дрэва не можа жыць без каранёў,
так і народ не можа існаваць без
сваёй гісторыі, культуры,
сваіх сімвалаў памяці.
 В.Ляшковіч

 

Скажыце, а чаму М.Шаўчонак у сваім вершы называе краіну адзінай, самай прыветнай? (Адказы вучняў).

Наступнае заданне, якое прапануе Купалінка, дапаможа нам, знайшоўшы адказы на пытанні, з першых літар скласці слова, якое мы часта ўжываем у размове пра нашу Беларусь? (Радзіма).

 

Бліц-турнір

(за кожны правільны адказ камандзе налічваецца па 10 балаў)

1. Стварэнне ўліковага запісу карыстальніка, яго лагіна і пароля, а таксама ўвод інфармацыі аб ім (Рэгістрацыя).
2. Зразумелая і канчатковая паслядоўнасць дакладных каманд, выкананне якіх дазваляе атрымаць рашэнне пастаўленай задачы (Алгарытм).
3. Гібкі магнітны дыск, які выкарыстоўваецца для шматразовага запісу і захоўвання даных (Дыскета).
4. Адзін з самых распаўсюджаных спосабаў захавання спасылак на ўпадабаныя інтэрнэт-сайты (Закладка).
5. Звесткі аб аб’ектах і падзеях навакольнага свету (Інфармацыя).
6. Устройства камп’ютара, прызначанае для вываду інфармацыі на экран (Манітор).
7. Фрагмент тэксту, які заканчваецца націскам клавішы Enter (Абзац).

Радзіма для кожнага чалавека – гэта не толькі тое месца, адкуль бярэ пачатак яго род, але і тое, што было да нас: яго гісторыя, культура, традыцыі. Радзіма – гэта і тое, што ёсць сёння: нашы вёскі і гарады, рэкі і азёры. Радзіма – гэта і наша цяперашняе і наша будучыня. Наша з вамі Радзіма носіць цудоўнае імя – Беларусь.

 

Крыжаванка. Якое слова атрымаецца ў выдзеленым радку. (Мінск)

(за правільна зробленае заданне камандзе налічваецца 10 балаў)

1. Устройства для вываду інфармацыі на экран (Манітор).
2. Устройства для ўводу інфармацыі (Клавіятура).
3. Устройства для вываду інфармацыі на паперу (Прынтар).
4. Чалавек, які складае праграмы (Праграміст).
5. Прозвішча вядомага вучонага, у гонар якога названа мова праграмавання (Паскаль).

 

Мінск, што гэта за горад? (Сталіца нашай дзяржавы). Кожны чалавек павінен ганарыцца сваёй дзяржавай і з павагай адносіцца да яе. Купалінка ганарыцца тым, што жыве ў Беларусі, таму аддае перавагу нацыянальнай вопратцы. Дзяўчынка вельмі захапляецца інфарматыкай і прапануе нам разгадаць рэбус, каб атрымаць адказ на пытанне: “Як называецца ў інфарматыцы ўмоўны знак, які раскрывае сэнс паняцця, ідэі, з’явы або падзеі?” (Сімвал).

Сапраўды, гэта сімвал. У нашай краіне таксама ёсць сімвалы дабра, спакою і міру. Чалавек можа жыць шчасліва і багата толькі ў міры. Кожная незалежная дзяржава мае свае сімвалы. Якія сімвалы мае наша краіна? (Герб, сцяг, гімн). Разгадайце рэбусы (за правільна зробленае заданне камандзе налічваецца 10 балаў).

(Герб)

(Сцяг)

(Гімн)

 

Другі прыпынак. Сцежка ведаў

 

 

Зацікаўленая праграмаваннем, Купалінка прапануе нам на гэтым прыпынку папрацаваць за камп’ютарам. Кожны з удзельнікаў каманд пойдзе ў адным з напрамкаў, прайшоўшы які, зможа прынесці камандзе дадатковыя балы.

 

Трэці прыпынак. Інфармашка

Купалінцы вельмі цікава, як вы ставіцеся да інфарматыкі і якімі ведамі вы валодаеце, таму яна прапануе нам наступнае заданне. Камандам на выбар даюцца карткі з заданнямі (за кожнае заданне камандзе налічваецца па 10 балаў).

 

Чароўная скрыня

Гэта ўстройства з’явілася ўжо больш за 150 гадоў таму. Першае ўстройства было запатэнтавана Крыстаферам Лэтем Шоулзам, і яго дэталі размяшчаліся ў пэўным парадку. З часам карыстальнікі зразумелі, што такое размяшчэнне нязручна. Праз 20 гадоў быў знойдзены лацінскі парадак размяшчэння асобных элементаў на гэтым устройстве. Гэты парадак выкарыстоўваецца і цяпер. Цікава, што руская раскладка была прыдумана ў Амерыцы ў XIX стагоддзі і практычна ў нязменным выглядзе дайшла да нашых дзён. Што гэта за ўстройства? (Клавіятура)

Кот у мяшку

Паважаная каманда, вам дастаўся “Кот у мяшку”. Па правілах вы павінны перадаць пытанне сапернікам. Пытанне: Якая прыказка зашыфравана? (Вучэнне − святло, невучэнне – цемра).

 

4 карцінкі – 1 слова

На экране прадстаўлены 4 карцінкі. Неабходна вызначыць, якое слова іх аб’ядноўвае. (Набор).

 

Дзе логіка?

Гледзячы на карцінкі, назавіце ўстройства, прызначанае для часовага захоўвання даных (Аператыўная памяць).

 

Чацвёрты прыпынак. Эрудыт-круіз “Зямля блакітных рэк і азёр”

Вы ўсе актыўна працавалі. Малайцы! Уразілі Купалінку сваімі ведамі, таму яна падрыхтавала для вас сюрпрыз і прапануе разам з ёю адправіцца ў сапраўднае падарожжа. Складацца яно будзе з чатырох напрамкаў: “Культурная спадчына”, “Гарады Беларусі”, “Сімволіка Беларусі” і “Знакамітыя імёны Беларусі”. На пачатку кожнага напрамку вы атрымліваеце заданне, якое павінны на працягу ўсяго ўзроўню выконваць, тым самым зарабляючы балы. Прайшоўшы ўзровень да канца, вы трапляеце на другі ўзровень і гэтак далей.

 

3 Рэфлексія

“Букет настрою” або калаж “Я люблю Беларусь!”

Малайцы! Вы ўсе добра выконвалі заданні. Сёння мы можам зрабіць падарунак нашай роднай зямлі. На экранах манітораў вы бачыце кветкі. З дапамогай магчымасцей графічнага рэдактару Paint расфарбуйце іх у колеры, якія адпавядаюць вашаму настрою, і падарыце свой добры настрой нашай Радзіме: чырвоны (захапленне), зялёны (спакой), жоўты (радасць).

Вось і закончылася наша падарожжа па прасторах Беларусі. Але гэта толькі сёння. Кожная каманда набрала пэўную колькасць балаў, што дае магчымасць вызначыць пераможцу ў нашым круізе. Але мы абавязкова працягнем падарожнічаць па родным краі, каб яшчэ і яшчэ раз упэўніцца, што Беларусь – прыгожая і цікавая краіна.

Паглядзіце, якая прыгожая атрымалася наша краіна. Мне хочацца яшчэ раз нагадаць вам: любіце і шануйце сваю краіну, сваю родную зямлю! Да пабачэння!

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий