Мудры тата

- 11:45В СВЕЖИХ НОМЕРАХ "НАСТАЎНІЦКАЙ ГАЗЕТЫ"

У Іўеўскай пачатковай школе чацвёрты год працуе клуб “Мудры тата”. Сваімі сакрэтамі выхавання дзяцей дзеліцца і дырэктар установы адукацыі Аляксандр Аляксандравіч Раманюк — мнагадзетны бацька.

Аляксандр Аляксандравіч разам з жонкай Інай Анатольеўнай, настаўніцай англійскай мовы гімназіі № 1 Іўя, выхоўваюць траіх дзяўчынак. Старэйшая Ксенія вучыцца ў 5 класе гімназіі № 1, сярэдняя Лізавета — у пачатковай школе, а малодшай Юліі толькі споўнілася два гады і яна пайшла ў дзіцячы сад.

Дзеці радуюць сваімі дасягненнямі і перамогамі. Напрыклад, Ксенія ў 2022 годзе, калі вучылася ў 4 класе, была ўзнагароджана пасведчаннем спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай мола­дзі. Лізавета — лаўрэат I ступені VIII Міжнароднага фестывалю-конкурсу “Новыя вяр­шыні — 2022”. Абедзве дзяўчынкі ўзнагароджаны дыпломамі I ступені міжнароднага дыстанцыйнага конкурсу дзіцячай творчасці “Вясёлка дзяцінства”. У скарбонцы таленавітых школьніц ужо шмат узнагарод розных конкурсаў — раённых, абласных, рэспубліканскіх і міжнародных.

Аляксандр Раманюк прызнаўся, што сакрэту выхавання дзяцей у яго няма, але галоўнае — дзеці ў сям’і ніколі не застаюцца без увагі бацькоў. 

 

Чытайце матэрыял Ірыны Анікевіч у нумары ад 21 кастрычнікі 2022 года.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий