Формула поспеху Сяргея Архіпава

- 9:01В СВЕЖИХ НОМЕРАХ "НАСТАЎНІЦКАЙ ГАЗЕТЫ"

Настаўнік гісторыі сярэдняй школы № 15 Магілёва Сяргей Архіпаў у педагогіцы ўсяго пяць гадоў, а ўжо мае шэраг працоўных дасягненняў. Самае адметнае з іх — перамога ў гарадскім конкурсе на званне лепшага класнага кіраўніка.

— У прафесію я прыйшоў свядома. Калі стаяў перад гэтым выбарам, неяк сам зразумеў, што мне бліжэй за ўсё настаўніцтва. Ужо прайшоўшы педагагічнае станаўленне, упэўніўся, што не памыліўся. У школе змог рэалізаваць увесь свой патэнцыял. Асабліва мае творчыя здольнасці раскрыліся ў класным кіраўніцтве, — расказвае Сяргей Аляк­сеевіч.

Паводле яго слоў, сучасны класны кіраўнік павінен умець быць акцёрам, рэжысёрам, экскурсаводам, псіхолагам, а таксама пераўвасобіцца яшчэ ў шэраг роляў у залежнасці ад сітуацыі. Не менш значныя таксама дабрыня, адукаванасць, культура, прафесіяналізм.

— Перакананы, што педагог вучыць у першую чаргу сваім прыкладам. Таму класнаму кіраўніку неабходна быць асобай з дакладнымі каштоўнасцямі і ўстаноўкамі, быць цікавым суразмоўнікам з шырокім кругаглядам. Дзецям гэта вельмі важна, бо яны ўвесь час дзеляцца сваімі думкамі, задаюць пытанні з самых розных сфер і хо­чуць атрымаць на іх адказы. Але галоўнае ў гэтай рабоце ўсё ж жаданне кіраваць класам, — перакананы Сяргей Архіпаў.

Непасрэдна ў Сяргея Аляксеевіча такое жаданне было. Вядома, былі і сумненні: раптам не хопіць ведаў, уменняў і навыкаў? Аднак імкненне паспрабаваць сябе ў новай справе перамагло.

 

Чытайце матэрыял Ганны Сінькевіч у нумары ад 25 кастрычніка 2022 года.

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий