Самыя прывабныя месцы для турыстаў (Die attraktivsten Orte für die Touristen). Урок-падарожжа нямецкай мовы ў 7-м класе

- 16:17Иностранный язык. Сценарии, Методичка

Самыя прывабныя месцы для турыстаў. Урок-падарожжа нямецкай мовы ў 7-м класе, распрацаваны з прымяненнем тэхналогіі вэб-квест

МАРЫЯ СПЕЦЕЛЮН,
настаўнік нямецкай мовы 
ДУА “Нацкая сярэдняя школа” Воранаўскага раёна,
Гродзенская вобласць

 

 

Мэта: развіваць камунікатыўныя навыкі сямікласнікаў падчас завочнага падарожжа ў гарады Германіі (Берлін, Патсдам, Кёльн), у сталіцу Беларусі – горад Мінск, падчас завочнага падарожжа па сваёй роднай вёсцы Нача Воранаўскага раёна.

Задачы:

– адукацыйная:
плануецца на канец урока паглыбіць і сістэматызаваць навыкі навучэнцаў па тэме “Самыя прывабныя месцы для турыстаў”; актывізаваць ужыванне раней вывучанага матэрыялу; ацаніць уменне сямікласнікаў працаваць у групах і прэзентаваць загадзя падрыхтаваны матэрыял па тэме з ужываннем элементаў тэхналогіі вэб-квест;

– развіваючая:
стварыць умовы для развіцця памяці, мыслення, фантазіі, актыўнасці, творчых і інтэлектуальных здольнасцей навучэнцаў, умення працаваць у групах, працаваць з інтэрнэт-рэсурсамі, выконваць заданні творчага характару ў блогу настаўніка-прадметніка;

– выхаваўчая: 
стварыць камфортныя ўмовы пры падрыхтоўцы творчых работ навучэнцамі; садзейнічаць сітуацыі поспеху пры прэзентацыі творчых праектаў, выхоўваць даследчую кампетэнцыю школьнікаў у працэсе выканання даследчага праекта, садзейнічаць выхаванню любові да сваёй Айчыны, да сваёй малой радзімы.

Абсталяванне:  мультымедыйны праектар, камп’ютар, выхад у інтэрнэт, прэзентацыі “Берлін. Патсдам”, “Кёльн”, буклеты “Мінск – сталіца Беларусі”, відэафільм “Мая вёска Нача”, відэа пра Берлін, Кёльнскі карнавал, Мінск; паштоўкі пра Мінск.

Форма правядзення ўрока:  урок – абарона праектаў.

Віды дзейнасці:  групавая, індывідуальная.

Педагагічная тэхналогія: тэхналогія вэб-квест http://reisen2015.blogspot.com/p/web.html (на гэтай старонцы майго блога змешчаны заданні чатыром групам, а таксама творчыя заданні, якія выканалі групы сямікласнікаў).

Міжпрадметныя сувязі: літаратура, гісторыя, мастацтва, геаграфія, інфарматыка.

 

Ход урока

І Арганізацыйны момант

Гучыць песня “Reisen”.

Настаўнік: Guten Tag, liebe Kinder! Ich begrüße euch in der heutigen Stunde. Das Thema der Stunde ist „Die attraktivsten Orte für die Touristen“. Heute haben wir 8 Stunde aus Thema „Reisen“. In der Stunde musst ihr heute eure Projekte präsentieren, werden wir über deutsche Städte erzählen, über die Hauptstadt von Belarus Minsk, über unser Dorf Natscha sprechen, Dialoge spielen, ein Quiz machen, Video ansehen. 

Es gibt ein gutes Sprichwort, dass als Motto unserer Stunde dient:

Man reist nach Osten.
Man reist nach Westen.
Aber zu Hause ist es am besten.

(Пасля прачытання эпіграфа, адзначыць, што, дзе б ты не жыў, куды б ні падарожнічаў, але найлепш – гэта дома, на сваёй радзіме).

 

ІІ Матывацыя (гутарка з класам)

Настаўнік: Kinder, reist ihr gern? Wohin, wann und mit wem, womit reist ihr gern?

Дзеці: Ich reise gern…..

 

ІІІ Прадстаўленне і абарона праектаў

Настаўнік: In der Stunde arbeiten heute 4 Reisebüro. Jedes Reisebüro muss sein Projekt präsentieren. Dieses Projekt habt ihr selbständig zu Hause gemacht. Jede Gruppe hat ihre Aufgabe gemacht. Bitte, besuchen wir erste Reisebüro „Reise nach Berlin und Potsdam“. (Першая група прэзентуе свой праект “Падарожжа ў Берлін і Патсдам”. Заданні і праект групы змешчаны на старонцы блога, спасылка ўказана вышэй).

Дзеці: Wir haben zu Hause nächste Aufgaben bekommen (вучні прадстаўляюць прэзентацыю пра Берлін і Патсдам).

Настаўнік: Vielen Dank, eure Präsentation ist sehr gut.  Jetzt werden wir einen Rundgang durch Berlin machen und Video über Tropical Islands ansehen.

Kinder, möchtet ihr Berlin, Potsdam und Tropical Islands besuchen? Was möchtet ihr dort besichtigen?

Дзеці: Wir möchten dort ….

Настаўнік: Danke, Kinder, reisen weiter. Zweite Reisebüro ist „Reise nach Köln“. Was habt ihr zu Hause gemacht? аданні і прэзентацыя групы змешчаны на старонцы блога, ссылка ўказана вышэй).

Другая група прадстаўляе сваю прэзентацыю.

Настаўнік: Jetzt sehen wir Video über Kölner Karneval. (Прагляд відэа, 1,5 хвіліны).

Wann beginnt Kölner Karneval? Wie lange dauert er? Wie verläuft Kölner Karneval? (Дзеці адказваюць).

Kinder, was möchtet ihr in Köln besichtigen?

 

Фізхвілінка (пад песню “Reisen“ выконваем танцавальныя практыкаванні)

 

Настаўнік: Ja, aber zu Hause ist es am besten.Und jetzt werden wir über unsere Heimat sprechen. Belarus hat auch viele attraktive Plätze für die Touristen. Das sind unsere Städte und Dörfer. 

Dritte Reisebüro heißt “Minsk ist die Hauptstadt von Belarus“. Bitte, Kinder, was habt ihr zu Hause gemacht?

Трэцяя група разыгрывае дыялог і раздае буклеты пра Мінск. (Буклеты групы змешчаны на старонцы блога, спасылка ўказана вышэй).

Настаўнік: Gefällt euch diese Faltblättern? Was habt ihr neues über Minsk erfahren? (Дзеці адказваюць).

Jetzt ist kleines Video über Minsk. (Прагляд відэа пра Мінск, каля 2 хвілін).

Möchtet ihr die Stadt Minsk besuchen? Welche Sehenswürdigkeiten möchtet ihr dort besichtigen?

Настаўнік: 

Meine Heimat ist so schön-
Wälder, Berge, Wiesen,
Große Städte, kleine Dörfer,
die wir alle lieben.

Звярнуць увагу вучняў на патрыятычны пафас верша, на тое, што ў Беларусі таксама вельмі прыгожыя гарады, вёскі, прырода і г.д.

Und vierte Reisebüro ist „Mein Dorf Natscha“ (“Мая вёска Нача”). Was habt ihr zu Hause gemacht?

Дзеці: Die Heimat für uns ist das Dorf Natscha. Wir sind geboren und aufgewachsen. Hier leben meine Familie, meine Lehrer, meine Freunde und Verwandte……Wir möchten für euch einen Videofilm über unser Dorf zeigen.

Настаўнік: Wodurch ist Natscha bekannt? (Дзеці адказваюць). Kinder, ich empfehle euch das Video in www.youtube.com über Dorf Natscha zu Hause ansehen. Das Video heißt “Дыханне Начы”. (Настаўнік паказвае кнігі Антона Янкоўскага і Уладзіміра Руля, выхадцаў з вёскі Начы, якія зараз з’яўляюцца членамі Саюза пісьменнікаў Беларусі).

Заданні:

1. Скласці дыялогі з картак у групах і праінсцэніраваць іх.

2. Дапоўніць сказы.

Wir haben heute interessante Information über Berlin, Potsdam, Köln, Minsk, unser Dorf Natscha bekommt. Das sind attraktivsten Orte für die Touristen. Aber in Deutschland gibt es noch viele andere berühmte Städte. Ich empfähle euch mit diesen Städten kennen lernen. (Bremen, Hamburg, Leipzig, Dresden, München). Lest aufmerksam und sucht Information über Sehenswürdigkeiten der Städte.

 

IV Рэфлексія

Настаўнік: Kinder, reist immer. Reisen ist interessant und nützlich. Besucht die Städte und Dörfer in unserem Land und im Ausland. Wir werden noch in den Stunden mit verschiedenen Sehenswürdigkeiten der Städte und der Dörfer kennen lernen.

– Welche attraktivsten Orten empfehlt ihr für die Touristen in Belarus besuchen? (Дзеці адказваюць, якія цікавыя для турыстаў месцы можна наведаць у Беларусі).

 

V Дамашняе заданне

Jede Gruppe muss zu Hause die Erzählung über Minsk, Berlin, Potsdam, Köln, München, Dresden, Natscha vorbereiten. Kann man zwei Orte wählen und über diese Orte erzählen. (Дома падрыхтаваць паведамленні пра Мінск, Берлін, Патсдам, Мюнхен, Дрэздэн, нашу родную вёску Нача – кожнаму вучню даецца расказаць пра два месцы).

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий