Арганаўт мінулага

- 9:02В СВЕЖИХ НОМЕРАХ "НАСТАЎНІЦКАЙ ГАЗЕТЫ"

Настаўнік гісторыі, выдатнік адукацыі, лаўрэат прэміі “За духоўнае адраджэнне”, які для чатырох школьных музеяў сабраў (увага!) больш за 30 тысяч экспанатаў… Калі б складаўся топ­10 беларускіх педагогаў­краязнаўцаў, то Вітаўт Антонавіч Ермалёнак, безумоўна, заняў бы адзін з верхніх радкоў.

У сённяшняга героя рубрыкі “Захавальнікі памяці” мне пашчасціла бываць тройчы. Першы раз — у 2009 годзе, калі ў мёрскай сярэдняй школе № 3 імя Героя Савецкага Саюза Я.А.Томкі адкрыўся ўнікальны музей кнігі і друку. Праз шэсць гадоў на тэрыторыі школы сярод маладога яблыневага саду з’явілася драўляная хата-музей з фондам каля 3 тысяч адзінак. Далёка не кожны этнаграфічны музей можа пахваліцца такім багаццем. Як журналісту “Настаўніцкай газеты” мне было цікава і карысна пабачыць гэты
скарб.

Нагодай жа для трэцяй камандзіроўкі стала абноўленая экспазіцыя народнага гістарычнага музея, а таксама стварэнне краязнаўчай ІТ-лабараторыі. Галоўнае пытанне, з якім я гэтым разам накіраваўся ў Мёры, было такім: “Як сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі ў спалучэнні з традыцыйнымі формамі краязнаўчай работы дапамага­юць захоўваць гістарычную памяць і фарміраваць у вучняў патрыятычныя пачуцці?”

 

За 46 гадоў краязнаўчых пошукаў Вітаўт Антонавіч вывучыў Мёршчыну ўздоўж і ўпоперак, ад “а” да “я”. Таму здаецца, што знайсці сёння нешта цікавае ў гэтым краі практычна немагчыма. У настаўніка іншае меркаванне.

 

Чытайце матэрыял Ігара ГРЭЧКІ ў рубрыцы «Захавальнікі памяці» у нумары ад 28 кастрычніка 2022 года.

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий