Мабільная школа

- 9:04В СВЕЖИХ НОМЕРАХ "НАСТАЎНІЦКАЙ ГАЗЕТЫ"

Школа павінна быць мабільнай, з умовамі для пастаяннага развіцця. Час няўмольна рухаецца наперад, уносячы змяненні ў рэчаіснасць, у тым ліку і ў школьны адукацыйны працэс, таму інавацыі — вельмі важны складнік адукацыйнага працэсу.

У гэтым чарговы раз пераканалася, наведваючы сярэднюю школу № 5 Рагачова. Гэта школа са сваёй гісторыяй (1 верасня адзначыла сваё 35-годдзе), традыцыямі і інавацыйным шляхам развіцця. Як адзначыла ў размове намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Алена Шылава, курс на ўкараненне новых форм і метадаў навучання, накіраваных на развіццё творчага патэнцыялу асобы, быў узяты ў навучальнай установе з першага дня яе існавання. 

За 35 гадоў у школе да самастойнага жыцця падрыхтавалі больш за 3,5 тысячы выпускнікоў, з якіх 167 узнагароджаны залатымі і 145 — сярэбранымі медалямі. Дзевятнаццаць выпускнікоў школы пасля заканчэння ўстаноў вышэйшай адукацыі вярнуліся ў родную школу і ўліліся ў педагагічны калектыў.

Сёння пятая рагачоўская школа —  самадастатковая ўстанова са сваім лагатыпам, гімнам, сістэмай вучнёўскага самакіравання. Тут створаны камфортныя ўмовы для дзяцей, настаўнікаў і бацькоў. Дэвіз навучэнцаў: “Ад поспеху ў школе — да поспеху ў жыцці”. 

З 2021 года ў навучальнай установе пачалі рэалізацыю інавацыйнага праекта “Укараненне тэхналогіі шматмернага чытання для фарміравання функцыянальнай пісьменнасці малодшых школьнікаў”. Сёння педагогі выкарыстоўваюць у сваёй працы методыку “КАРТ” (павышае эфектыўнасць групавой работы на ўроку), перавернуты ўрок, змешанае, праектнае навучанне. 

Калектыў перакананы, што прэ­стыж школы стварае ўрок.

 

Чытайце матэрыял Вольгі Дубоўскай у нумары ад 28 кастрычніка 2022 года.

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий