Пантамімічны тэатр. Псіхалагічны трэнінг на выкарыстоўванне і разуменне жэстаў, паставы, пантамімікі для дзяцей 5–7 гадоў

- 14:15Психологическая помощь

Сцэнарый псіхалагічнага трэнінгу для дзяцей дашкольнага ўзросту.

 

Вольга ТУРУТА,
магістр псіхалагічных навук,
педагог-псіхолаг
ДУА “Санаторны яслі-сад № 9 г. Смаргоні”,
Гродзенская вобласць

 

 

 

Мэта: фарміраванне ў дзяцей пачуцця прыналежнасці да групы; развіццё выразнасці жэстыкуляцыі; развіццё выкарыстання жэста, паставы ў зносінах; развіццё пачуцця ўпэўненасці ў сабе і ўмення разумець жэсты другога чалавека.

Матэрыял: каробка з малюнкамі, на якіх адлюстраваны прадстаўнікі розных прафесій (урач, настаўнік, будаўнік, паштальён, шафёр, артыст, спартсмен, повар, цырульнік і г.д.).

Колькасць чалавек: 8–12.

Працягласць занятку: 20–30 хвілін.

 

Ход занятку

 

Педагог-псіхолаг: Добры дзень, сябры! Сёння я хачу прапанаваць вам адну нескладаную гульню. Сядайце ўсе ў круг. Добра, а зараз паспрабуйце па чарзе прадэманстраваць з дапамогай жэстаў любімы свой занятак. Напрыклад, чытаць, маляваць, спяваць, вышываць, гуляць з машынкамі, паліваць кветкі, гладзіць сабаку, танцаваць і г.д. Астатнія павінны адгадаць справу свайго аднагрупніка.

Педагог-псіхолаг дапамагае дзеткам, калі яны не могуць адгадаць якое-небудзь дзеянне, задаючы наводныя пытанні.

Педагог-псіхолаг: Вельмі добра! Зараз я буду падыходзіць да кожнага з вас, а вы, да каго падыду, павінны, заплюшчыўшы вочы, выцягнуць адзін малюнак. Затым уважліва разгледзець малюнак, не паказваючы нікому, і моўчкі паказаць дзеянні, характэрныя для выбранай прафесіі. Астатнія адгадваюць прафесію і расказваюць, што яшчэ выконвае чалавек гэтай прафесіі.

Педагог-псіхолаг: Вы малайцы! У вас вельмі добра ўсё атрымліваецца. А цяпер я прапаную расказаць вершык рукамі.

Псіхолаг падбірае вершык, альбо казку, дзе можна “расказаць рукамі альбо ўсім целам” змест твора.

Напрыклад:

Мішка, мішка касалапы (дзеці распраўляюць плечы, рукі, наскі ног разварочваюць унутр).
Мішка па лесе ідзе (дзеці ідуць, перавальваючыся з нагі на нагу).
Мішка хоча мёду (гладзяць сябе па жываце).
Ды ні як яго не знайдзе (глядзяць па баках, паціскаючы плячыма).
Мішка плача ціха-ціха (кулачкамі праціраюць вочкі, паказваючы, быццам плачуць).
А вось і скача ліха-ліха (дзеці скачуць).
Ён убачыў мёд і набраў яго цэлы рот (дашкольнікі робяць глыбокі ўдых, набіраюць паветра і паступова выдыхаюць).

У канцы трэнінгу дзеці становяцца ў круг, бяруцца за рукі. Паціскаюць рукі суседу справа і злева. Кожны з дашкольнікаў дзеліцца сваімі пачуццямі, уражаннямі.

Педагог-псіхолаг: Жадаю вам, мае дарагія, усяго добрага і светлага. Каб кожны з вас навучыўся разумець тых, хто знаходзіцца побач з вамі. Апладысменты ўсім.

Псіхолаг і дзеці пляскаюць у далоні.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий