Сіла прыцягнення

- 9:02В СВЕЖИХ НОМЕРАХ "НАСТАЎНІЦКАЙ ГАЗЕТЫ"

Нягледзячы на багаты педагагічны вопыт, Валянціна Іванаўна Шулікоўская, настаўніца фізікі сярэдняй школы № 2 Старых Дарог, лічыць, што педагог не павінен спыняцца ў развіцці і абмяжоўвацца ведамі праграмы школьнага падручніка.

Валянціна Іванаўна з дзяцінства ведала, што стане настаўніцай. 

“У вёсцы, дзе расла, дзеці аддавалі перавагу рухавым гульням, а я любіла гу­ляць у школу: збірала дзяцей, садзіла ў двары і давала рашаць задачы па матэматыцы, а пасля выстаўляла адзнакі, — расказвае Валянціна Шулікоўская. — У школе маімі любімымі ўрокамі былі матэматыка, фізіка і хімія. Па гэтых прадметах прымала ўдзел у раённых алімпіядах, а па матэматыцы — яшчэ і ў абласным этапе”.

Заканчваючы школу, сумненняў у тым, куды паступаць, якую УВА выбраць, у Валянціны Іванаўны не было.

“Усе мае старэйшыя сяброўкі вучыліся ў педагагічным інстытуце імя Максіма Горкага (сёння БДПУ імя Максіма Танка), — працягвае педагог. — Я схілялася да таго, каб выбраць матэматычны факультэт, але ў выніку пайшла на фізічны. На гэта ў тым ліку паўплывала тое, што вучыцца на ім трэба было 4 гады”.

Пасля заканчэння ўніверсітэта Валянціна Іванаўна пайшла працаваць у сярэднюю школу № 1 Старых Дарог.

“Я выкладала фізіку ў 6 і 7 класах, а таксама была выхавальнікам у школьным інтэрнаце, дзе жылі дзеці з іншых вёсак, якія вучыліся ў нашай школе, — адзначае настаўніца. — У сярэдняй школе № 1 працаваў вельмі моцны настаўнік фізікі Аляксандр Іванавіч Жукавец. Менавіта ён быў кіраўніком маёй педагагічнай практыкі”.

Першы свой урок, які правяла ў 6 класе, Валянціна Шулікоўская ўспамінае і сёння.

 

Чытайце матэрыял Ганны Сінькевіч у нумары ад 1 лістапада 2022 года.

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий