Арэшкі для маладога спецыяліста

- 9:01В СВЕЖИХ НОМЕРАХ "НАСТАЎНІЦКАЙ ГАЗЕТЫ"

З якімі цяжкасцямі сутыкаецца сёння малады педагог? Якая дапамога яму неабходна? Расказвае кіраўнік гарадской школы пачынаючых педагогаў Ніна ХАЦЯН. 

– У сталіцы створана шматступеньчатая падтрымка маладых настаўнікаў. На ўзроўні школы — настаўніцтва, на ўзроўні раёнаў — школы маладога настаўніка, якія аб’ядноўваюць маладых педагогаў усіх вучэбных прадметаў, на ўзроўні горада — гарадскія школы маладых настаўнікаў, дыферэнцыраваных па вучэбных прадметах. І калі пяць гадоў назад іх было ўсяго 8, то зараз дзейнічае ўжо 20. У асобную школу вылучаюцца пачынаю­чыя настаўнікі, якія працуюць у 1—4 класах. Год маладыя педагогі наведваюць заняткі ў гэтай школе, а далей фарміруюцца цьютарскія групы. Дарэчы, сёлета ў Мінску сфарміравана 11 цьютарскіх груп. Цьютарства дапамагае пашырыць магчымасці адаптацыйных працэсаў і аб’яднаць настаўнікаў другога года работы пры вырашэнні пытанняў да падрыхтоўкі і атрымання кваліфікацыйнай катэгорыі. 

 

Чытайце матэрыял Наталлі Калядзіч у нумары ад 15 лістапада 2022 года. 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий