Сцэнарый гульні для навучання правілам бяспекі для дзяцей рознага ўзросту.
Вольга МАХАНЬКО,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ДУА “Старадварэцкая базавая школа”
Бераставіцкага раёна,
Гродзенская вобласць
Задачы:
– 4–5 гадоў – замацаваць веды аб правілах бяспекі ў розных сітуацыях;
– 5–6 гадоў – удасканаліць правілы паводзін у грамадскіх месцах, веды аб транспарце спецыяльнага прызначэння і ўменне звяртацца за дапамогай;
– развіваць мысленне, увагу, моўную актыўнасць;
– выхоўваць пачуццё адказнасці за сябе і іншых, павагу да працы людзей.
Ход занятку
Выхавальнік: Станем разам мы па крузе, павітаем адно аднаго, калі кожны ўсміхнецца – добра раніца пачнецца!
Дзеці, як вы разумееце, што такое бяспека? (Гэта ўменне паводзіць сябе так, каб не адбылося з намі якой-небудзь бяды ці непрыемнасці.)
Дзе можа нас падсцерагчы небяспека? (Дома, на вуліцы, у лесе, на возеры, на дарозе…)
Сёння я запрашаю вас у падарожжа ў Краіну Бяспекі. Там мы з вамі даведаемся, як трэба сябе паводзіць у розных сітуацыях, што трэба рабіць, каб не здарылася бяды, і куды трэба звяртацца за дапамогай у надзвычайных сітуацыях.
Падарожнічаць мы будзем на грамадскім транспарце. Давайце ўспомнім, як трэба сябе ў ім паводзіць.(Сядзець спакойна, не бегаць, не крычаць, слухаць дарослых, нікуды самім не выходзіць).
Прапаную спачатку паляцець на самалёце. Заводзім матор і паляцелі.
Самалёт ляціць высока,
Дзеці ляцяць далёка.
Ляцелі, ляцелі
І ціхенька селі.
Першы прыпынак “Небяспечныя прадметы”
Выхавальнік: Небяспечныя прадметы – гэта тыя, якімі трэба карыстацца вельмі асцярожна, бо можна нашкодзіць сабе і іншым. Дарослыя бяруць іх вельмі акуратна. Каб іх распазнаць, трэба адгадаць загадкі.
Дзеці слухаюць, адгадваюць загадкі і выстаўляюць малюнак з адгадкай.
1. Я вельмі востры і сталёвы, нарэзаць хлеб вам дапамагу,
са мною трэба акуратна, бо пальчык парэзаць я магу. (Нож)
2. Увесь я зроблены з жалеза, у мяне ні ног, ні рук,
але ў дошку ўлезці змог, а мяне ўсё стук і стук. (Цвік)
3. У цесным доме сто сястрычак жывуць, і любая з тых сясцёр можа ўспыхнуць, як касцёр. (Запалкі)
4. Я пыхчу, пыхчу, больш я грэцца не хачу, крышка гучна зазвінела, піце чай, вада ўскіпела. (Чайнік)
5. Яны патрэбны для шыцця, у вожыка іх бачыў я, бываюць і на ёлцы, а называюцца… (Іголкі)
Дзеці разглядаюць малюнкі, расказваюць, чым небяспечныя гэтыя прадметы і як трэба імі карыстацца. Самім нельга браць, толькі разам з дарослымі.
Выхавальнік: А мы паедзем далей на цягніку. Загудзеў паравоз і вагончыкі павёз. Чу-чу-чу, я далёка пакачу.
Другі прыпынак “Пажарная бяспека”
На дошцы выстаўлены карцінкі з пажарнымі выпадкамі. Разглядаем сітуацыі, прапаную дзецям 5–6 год расказаць пра выпадак.
Што трэба рабіць у такіх выпадках? Куды і як трэба звяртацца за дапамогай? (Адказы дзяцей.)
Выхавальнік: А зараз працягнем наша падарожжа на аўтамабілі. Адкажыце, калі ласка, як трэба ехаць на аўтамабілі? (Па праезнай частцы, выконваць правілы дарожнага руху, выконваць сігналы святлафора.)
А дзе павінны хадзіць пешаходы? (Па тратуары, па пешаходным пераходзе).
Паехалі! Мы з табой у машыне едзем, вельмі хутка мы прыедзем, бі-б-бі!
Трэці прыпынак “Дарожная бяспека”
Сюрпрызны момант: выкочваецца мячык пад ногі дзяцей. Увесь перабінтаваны, сумны.
Выхавальнік: Дзеці, глядзіце, прыкаціўся да нас мячык, а што з ім здарылася? Слухайце яго гісторыю.
Дзеці ўчора гулялі ў мяч. Вельмі весела гулялі, але гулялі яны каля дарогі, хоць дзяцей папярэджвалі, што так рабіць бяспечна. Хлопчык моцна падкінуў мяч і не змог яго злавіць, мяч адскочыў ад зямлі і прама на дарогу, а тут аўтамабіль. І вось цяпер мячык хворы і сумны.
Як вы думаеце, хто вінаваты ў тым, што здарылася? Што дзеці рабілі няправільна? (Адказы дзяцей.) Давайце возьмем мячык з сабой і пакажам яму, як мы умеем паводзіць сябе на праезнай частцы.
Дыдактычная гульня “Святлафор”
Паказваю сігналы святлафора, дзеці выконваюць дзеянні. На чырвоны свет – стаяць, на жоўты – пляскаць у далоні, на зялёны – крочыць на месцы. Мячык кладзём на месца, дзеці сядаюць на стульчыкі.
Выхавальнік: Вось мы з вамі падарожнічалі па Краіне Бяспекі. Мы ўбачылі розныя сітуацыі. Як вы думаеце, якія службы прыходзяць на дапамогу людзям у такіх сітуацыях? (Службы выратавання, хуткая дапамога – 103, міліцыя – 102, пажарная – 101. Існуе яшчэ спецыяльная, агульная служба выратавання – 112). Адкажыце, калі ласка, а супрацоўнікі службаў выратавання працуюць як усе звычайныя людзі? (Яны працуюць кругласутачна, без выхадных, таму што ў любы момант можа здарыцца бяда.)
Разглядаем карціны-схемы з выпадкамі і ўзгадваем па іх, куды звярнуцца за дапамогай. Дзеці 5–6 год расказваюць па кожнай схеме, што трэба рабіць і як звяртацца за дапамогай.
Вынік занятку
Дзеці расказваюць вершы пра службы выратавання.
Сам не справился с пожаром, это труд не для детей.
Не теряя время даром «101» звони скорей.
Набирай умело, чтоб не всё сгорело.
Пусть помнит каждый гражданин – пожарный номер 101.
Дома я один остался, кто-то дверь открыть пытался.
Я тогда 102 набрал и милицию позвал.
Не пройдёт пяти минут, как воришку заберут.
Если мама заболела, не волнуйся и не плачь,
Набери 103 скорее и приедет к маме врач.
Если что-нибудь случится, «Помощь скорая» примчится.
Если дома пахнет газом, ты не спи и не скучай,
Газ скорей перекрывай,
Окна шире открывай,
104 набирай, службу газа вызывай.