Квест-гульня “Мы помнім, мы ганарымся”, прысвечаная вываду савецкіх войскаў з Афганістана  

- 17:00II И III СТУПЕНИ, Воспитательная работа, ИСТОРИЯ И ОБЩЕСТВОВЕДЕНИЕ, История и обществоведение. Внеклассная работа, Методичка, Сценарии

Квест-гульня “Мы помнім, мы ганарымся”, прысвечаная вываду савецкіх войскаў з Афганістана.

Святлана МАЕР,
настаўнік гісторыі, кіраўнік школьнага музея
ДУА “Дварчанская базавая школа”
Свіслацкага раёна,
Гродзенская вобласць

 

 

Мэта: фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму праз знаёмства з гераічнымі падзеямі Афганскай вайны.

Задачы:

– абагульніць, замацаваць і сістэматызаваць веды пра падзеі ў Афганістане, акцэнтаваць увагу на неабходнасці захавання памяці пра Афганскую вайну і павагі да яе ветэранаў;
– развіваць светапогляд, пазнавальную актыўнасць і творчыя здольнасці дзяцей;
– выхоўваць павагу да герояў вайны 1979–1989 гг., разуменне значнасці захавання гістарычнай памяці пакаленняў для грамадзянскага станаўлення асобы.

Форма правядзення: квест-гульня.

Класы: 8–9-ы.

Месца правядзення: школьны музей, кабінеты, бібліятэка.

Абсталяванне: канверты з маршрутамі, лісты з заданнямі для кожнага прыпынку. На дзвярах кожнага кабінета, бібліятэкі, музея – эмблема прыпынку.

Апісанне гульні: гэты квест – музейная камандная гульня з паслядоўным праходжаннем этапаў, якія складаюцца з некалькіх заданняў. Выкананне кожнага папярэдняга задання дае магчымасць перайсці на наступны этап гульні. Галоўная задача кожнай каманды – разгадаць ключавы выраз гульні «Нужно за мир стоять – войне не бывать!».

 

Умовы і правілы квеста

1. У вызначаны час каманды збіраюцца ў фае школы, прадстаўляюць сябе. Настаўнік аб’яўляе мэту і правілы гульні. Кожная каманда атрымае маршрутны ліст з пералікам прыпынкаў, якія яна павінна прайсці.

2. На кожным прыпынку трэба выканаць заданні (колькасць часу абмежавана – 6 мінут). За правільна выкананыя заданні каманда атрымлівае балы і частку ключавога выразу, потым рухаецца далей па маршруце.

3. Перамагае тая каманда, якая першая пройдзе станцыі, складзе выраз. Пры адначасовым фінішы некалькіх каманд-удзельніц журы выбірае пераможцаў па колькасці атрыманых слоў.

4. На кожным прыпынку навучэнцаў чакаюць асістэнты (настаўнікі, бібліятэкар, вучні старшых класаў), якія даюць заданне, сочаць за часам, правяраюць правільнасць выканання. За правільна выкананае заданне асістэнт называе атрыманыя балы.

 

Ход гульні

І Арганізацыйна-матывацыйны этап

Вядучы. Сёння наш занятак пройдзе ў форме квест-гульні. Нам трэба падзяліцца на каманды. Падчас гульні кожная каманда будзе перамяшчацца па маршруце. Час на выкананне кожнага задання – 6 мінут, калі час выйшаў, а заданне не выканана, то работа спыняецца. Галоўная задача кожнай каманды – разгадаць ключавы выраз гульні «Нужно за мир стоять – войне не бывать!».

Вызначыце тэму нашай гульні, звярнуўшы ўвагу на “воблака слоў”:

Чаму Афганістан? (Настаўнік толькі выслухоўвае меркаванні, не выпраўляе памылкі, калі яны ёсць.) Разам паспрабуем высветліць, хто мае рацыю. Тэма: “Мы помнім, мы ганарымся”.

 

ІІ Асноўная частка

Станцыя № 1 “Старонкі Афганскай вайны”

Заданне: Адкажыце на пытанні віктарыны.

Кожны правільны адказ1 бал.

1. Якую падзею адзначаюць у нашай краіне 15 лютага? (15 лютага ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў)
2. З якой мэтай былі ўведзены савецкія войскі ў Афганістан? (Былі як ваенна-стратэгічныя, так і ідэалагічныя прычыны, але непасрэдна да вайны прывёў так званы “афганскі крызіс 1970-х гадоў”)
3. Што такое “Чорны цюльпан”? (Самалёты, якія называлі “чорны цюльпан”, прывозілі на радзіму “груз 200” – загінуўшых салдат і афіцэраў у цынкавых трунах ці параненых – “груз 300”)
4. Як афганцы называлі савецкіх воінаў? (Шураві)
5. Як савецкая армія і афганскія ўлады называлі ўдзельнікаў радыкальных узброеных фарміраванняў? (Душманы)
6. Назавіце месца найбольш жорсткіх баёў у ходзе Афганскай вайны? (Панджшэрская цясніна)
7. Як называецца перавал, па якім забяспечвалася перавозка грузаў і асабовага складу з СССР у Кабул? (Саланг)
8. Назавіце імя генерала, які кіраваў вывадам савецкіх войск з Афганістана і апошнім перасек мяжу, якая раздзяляла СССР і Афганістан. (Барыс Громаў)
9. Што такое АКСВ? (Абмежаваны кантынгент савецкіх войск у Афганістанегрупоўка Узброеных Сіл СССР на тэрыторыі Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан у перыяд афганскага канфлікту 19791989гадоў)
10. Які горад з’яўляецца сталіцай Афганістана? (Кабул)

 

Станцыя № 2 “Афганская вайна ў лічбах”

Настаўнік: Прапаную зазірнуць у мінулае, у часы Афганскай вайны, з пункту гледжання лічбаў. Нам, якія нарадзіліся ў мірны час, ніколі ў поўнай меры не ўявіць і не адчуць усе пакуты ваенных гадоў. Але ведаць аб гэтых падзеях мы павінны.

Заданне: Суаднясіце падзеі і лічбы.

Кожны правільны адказ1 бал.

1. Калі пачалася вайна ў Афганістане?

1. 15 лютага

2. Колькі працягвалася вайна ў Афганістане?

2. Больш 32 тысяч

3. Гэты алімпійскі год стаў самым кровапралітным у гісторыі Афганскай вайны. Па розных даных за гэты перыяд загінула ад 2300 да 4400 салдат і афіцэраў.

3. 771

4. Колькасць беларусаў, якія ваявалі ў Афгане.

4. 1979 г.

5. Колькасць воінаў-інтэрнацыяналістаў з Беларусі, якія загінулі ў Афгане.

5. 9 гадоў 1 месяц 21 дзень

6. Пачатак вываду войск з Афганістана.

6. 1984

7. Вывад савецкіх войск з Афганістана адбыўся ў 1989 г. Назавіце дакладную дату.

7. 1996

8. Востраў слёз, ці Востраў мужнасці і смутку, прысвечаны беларускім салдатам, якія загінулі ў 1979–1989 гадах у Афганістане. Мемарыяльны комплекс афіцыйна адкрылі ў … годзе.

8. 15 мая 1988г.

Адказы:1 – 4; 2 – 5; 3 – 6; 4 – 2; 5 – 3; 6 – 8; 7 – 1; 8 – 7.

 

Станцыя № 3 Свіслаччына і вайна 1979–1989гг.

Настаўнік: Дарогамі Афгана прайшлі і хлопцы з нашага Свіслацкага раёна. Штогод, 15 лютага, збіраюцца яны на сустрэчу, і тады ажываюць ва ўспамінах і горныя перавалы, і калоны ваеннай тэхнікі да Герата і Кандагара. Як і іншых вайскоўцаў, свіслачан называлі шураві. Яны будавалі школы, заводы, электрастанцыі, гераічна ваявалі.

Ці ёсць сярод вашых родных і блізкіх або знаёмых тыя, хто ваяваў у Афганістане? Ці распавядалі яны вам пра вайну? Калі расказвалі, то што? Як вы лічыце, чаму яны расказваюць няшмат? (Адказы вучняў) Не ведаю, як вам, а мне час ад часу хочацца вярнуцца хоць на імгненне ў мінулае і папярэдзіць людзей пра падзеі і іх наступствы.

 

Заданне № 1: Выберыце правільны адказ.

Кожны правільны адказ – 1 бал.

1. Колькі выпускнікоў Дварчанскай школы былі сведкамі вайны ў Афганістане?

а) 5; б)9; в) 8.

2. Укажыце колькасць воінаў-інтэрнацыяналістаў, пра якіх паведамляе экспазіцыя ў школьным музеі “Афганская вайна”:

а) 5; б) 9; в) 8.

3. Ён служыў у Афганістане ў гарадах Кундус, Баглан. Быў механікам-вадзіцелем самаходнай артылерыйскай устаноўкі “2 с – 1”.

а) Некала С.У.; б) Горбач У.П.; в) Нічыпарук І.У.

4. Служыў у арміі з 29.08.1985 г. па 1986 г. Месца службы – г. Керкі, ДШР (ад Кушкі да Харога). Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.

а) Смактуновіч Р.М.; б) Горбач У.П.; в) Нічыпарук І.У.

5. Службу праходзіў у пагранічным атрадзе горада Керкі Чарджоўскай вобласці Туркменскай ССР. У Афганістане быў у час правядзення спецаперацый. Зволены ў запас 28 снежня 1988 г. у званні старшыны.

а) Смактуновіч Р.М.; б) Горбач У.П.; в) Нічыпарук І.У.

 

Заданне № 2: Адкажыце на пытанні на аснове фотаздымка “Памятны знак”.

Кожны правільны адказ – 1 бал.

Пытанні:

1. Каму прысвечаны помнік, які размешчаны на фотаздымку? (Помнік загінуўшым воінам-інтэрнацыяналістам)
2. Дзе ён размяшчаецца? (г. Свіслач)
3. Калі адбылося адкрыццё помніка? (05.07.2009 г.)
4. Колькі свіслачан загінула пры выкананні інтэрнацыянальнага абавязку? (4 – у Афганістане, 1 – у Эфіопіі)

 

 

Заданне № 3: «Вспомним всех поименно, горем вспомним своим… Это нужно не мертвым! Это надо живым!…»

Кожны правільны адказ –1 бал.

Суаднясіце:

 

А. Піваварчык Уладзімір Рыгоравіч
Б. Залеўскі Уладзімір Аляксандравіч
В. Прохар Іван Іванавіч
Г. Патоцкі Валерый Іванавіч
Д. ЛобачВіктар Яўгеньевіч

Адказы:1 – Б, 2 – Д, 3 – Г, 4 – В, 5 – А

 

Настаўнік: 15 лютага воіны-інтэрнацыяналісты ў гонар загінулых таварышаў ускладаюць вянкі і кветкі. Ва ўсіх злучэннях і воінскіх часцях унутраных войскаў ушаноўваюць удзельнікаў баявых дзеянняў, адбываюцца мітынгі, гучаць літаратурна-музычныя кампазіцыі, прысвечаныя гэтай падзеі. Маці-Радзіма схіляе галаву перад памяццю тых, хто загінуў, смуткуе разам з іх блізкімі, роднымі, сябрамі….

Вучань:

Минута молчанья – это много иль мало
За тех, кого рядом уж больше не стало?
За тех, чья судьба оборвалась так круто…
Прислушайтесь, люди,
Пожалуйста, тише!
Вдали отгремела война.
Минута молчанья,
Погибших мальчишек
Чтит в эту минуту страна.
Им много не надо,
Лишь память да верность
Да летом букетик цветов.
Ненужными стали
Им льготы и слава.
И каменный блеск орденов.
Пусть стали гранитом
Их светлые души.
Что прячет холодный гранит?
Минута молчанья,
Как белая птица,
Над миром притихшим летит.
Так встаньте же, люди,
Они заслужили, чтоб их вспоминали порой
Почтим их,
Минутой молчанья одной!

Настаўнік: Аб’яўляецца мінута маўчання.

 

Станцыя № 4 “Марш-кідок”

За кожнае правільнае заданне – 2 балы.

Настаўнік: На гэтай станцыі прыйдзецца паказаць сваю фізічную падрыхтоўку і баявы дух, прайшоўшы паласу перашкод.

Першы этап

На невялікай адлегласці адзін ад аднаго ляжаць абручы, у кожным з іх знаходзіцца мячык. Першы ўдзельнік павінен сабраць усе мячыкі, наступны – раскласці іх назад, і так да таго часу, пакуль усе з каманды не прабягуць шлях.

Другі этап Трапны стралок

Кіданне мячыка па кеглях, адлегласць да мэты – 5 метраў.

Трэці этап “Тунэль”

Пераадоленне чатырох абручоў, размешчаных на невялікай адлегласці (1 м), адзін за адным. Удзельнічае ўся каманда.

 

ІІІ Заключная частка

Падвядзенне вынікаў

Капітаны здаюць маршрутныя лісты вядучаму. Пакуль арганізатары падлічваюць балы і вызначаюць пераможцаў, дзецям прапануецца прагляд відэа “Памяти воинов-интернационалистов Свислоччины посвящается…” (https://youtu.be/U9gp2zgEkVo).

 

Узнагароджанне пераможцаў

Настаўнік: Паспрабуем разам напісаць ліст, але не ў мінулае, а ў будучыню, са спадзяваннямі на мірнае і шчаслівае жыццё. Кожны вучань па чарзе запісвае адзін сказ-пажаданне і перадае наступнаму. Настаўнік апошнім запісвае і зачытвае пажаданне, потым скручвае яго і апускае ў “капсулу часу”.

 

Дадатак

Маршрутны ліст

Назва каманды __________________________Капітан _______________

Назва станцыі

Максімальная колькасць балаў

Колькасць балаў

1.“Старонкі Афганскай вайны”

8

 

2. “Афганская вайна ў лічбах”

10

 

3.Свіслаччына і вайна 1979–1989 гг.

14

 

4. Марш-кідок 

6

 

Агульная колькасць балаў

38

 

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий