Пімен Панчанка: жыццё і творчасць. Віктарына для вучняў 10–11-х класаў
Таццяна ЛОЙША,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Сярэдняй школы № 41 імя А.М.Кузняцова г. Гродна”
Мэты: сістэматызаваць веды пра жыццёвы і творчы шлях П.Панчанкі; развіваць пазнавальную актыўнасць, удасканальваць навыкі працы ў камандзе; выхоўваць цікавасць да беларускай літаратуры.
Правілы і ўмовы віктарыны:
1. У віктарыне ўдзельнічае некалькі каманд (5–6 чалавек у кожнай).
2. Каманды адначасова атрымліваюць заданне.
3. Пасля выканання задання адказы перадаюцца журы, якое правярае правільнасць выканання і падлічвае балы.
4. Кожнае заданне ацэньваецца ў 5 балаў. Максімальная колькасць балаў – 40. Пажадана абмежаваць час для работы з карткай згодна з магчымасцямі вучняў.
Картка № 1. Веру/не веру
Ці згодны вы са сцвярджэннямі?
1) П.Панчанка нарадзіўся 23 жніўня 1917 года ў Рэвелі. (Веру)
2) Пяру П.Панчанкі належыць зборнік вершаў “Афганскі дзённік”, напісаны ў 1944-1945 гады падчас службы ў Афганістане. (Не веру, “Іранскі дзённік”, у Іране)
3) У гады Вялікай Айчыннай вайны паэт служыў ваенным карэспандэнтам у франтавых газетах. (Веру)
4) П.Панчанка быў узнагароджаны Літаратурнай прэміяй імя Янкі Купалы за паэму “Патрыятычная песня”. (Веру)
5) П.Панчанка спрабаваў сябе ў якасці рабочага на Бабруйскім металургічным камбінаце. (Не веру, дрэваапрацоўчым камбінаце)
Картка № 2. Лічбы і даты
Як прапанавыя лікі звязаны з жыццём і творчасцю П.Панчанкі?
7 – П.Панчанка скончыў сямігодку ў Бягомлі.
1973 – год надання ганаровага звання народнага паэта БССР.
30 – Пімен Панчанка – аўтар больш як трыццаці кніг.
2 – лічба ўваходзіць у дату смерці – 2 красавіка 1995 г.
5 – пяць гадоў (1953–1958) П.Панчанка рэдагаваў альманах “Советская Отчизна” (цяпер “Нёман”).
Картка № 3. Вобразы
Да ілюстрацый падбярыце назвы вершаў П.Панчанкі.
1 2
3 4
5
Даведка. 1 – “Сінія касачы”; 2 – “Спарышы”; 3 – “Крык сойкі”; 4 – “Герой”; 5 – “Краіна мая”.
Картка № 4. Апошняе слова
Дапішыце апошняе слова з вершаў П.Панчанкі.
1) Злосна сказаў: “Уставай, пяхота!
Мы не на пляжы, а на _____________”.
2) Не паспелі ў шчасці як след пакупацца мы, –
Бомбы свіснулі, пырснула першая ___________.
3) На вяселле хлопца запрасіла:
“Будзеш у мяне найлепшы ________________!”
4) Сябры, давайце будзем хвалявацца
За ўсіх і ўсё: за зерне і _________________…
5) Для мяне ж яна вечна жывая,
Як раса, як сляза, як _________________.
Даведка. 1. Вайне 2. Кроў 3. Госць 4. Дзіця 5. Зара
Картка № 5. Трэцяе “лішняе”
Вызначыце трэцяе “лішняе”.
1) “Вожык”, “Вясёлка”, “Маладосць” (П.Панчанка не працаваў у часопісе “Вясёлка”)
2) Барысаў, Бабруйск, Бягомль (Жыццёвы і творчы шлях паэта не звязаны з горадам Барысавам)
3) “Кніга вандраванняў і любові”, “Пры святле маланак”, “У добрай згодзе” (“У добрай згодзе” – зборнік паэзіі Ніла Гілевіча)
4) Прэмія імя Ф.Скарыны, Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы, Дзяржаўная прэмія СССР (П.Панчанка не быў узнагароджаны прэміяй Ф.Скарыны)
5) “Кожны з нас прыпасае Радзімы куток…”, “Жняя”, “Развітанне”. (“Жняя” – верш Янкі Купалы)
Картка № 6. Пазл
Суаднясіце верш паэта і від лірыкі.
“Герой” |
інтымная |
Даведка. “Герой” – грамадзянская, “Спарышы” – інтымная, “Родная мова” – грамадзянская, “Той дзень прапаў і страчаны навекі…” – філасофская, “Крык сойкі” – філасофская.
Картка № 7. Крыжаванка
Разгадайце крыжаванку.
1) Імі беларусы называлі спараныя, двайныя прадметы – каласы, грыбы, арэхі. (Спарышы)
2) Зборнік вершаў 1944–1945 гадоў, напісаных падчас службы ў … (Іран)
3) У гэтым мястэчку П.Панчанка скончыў сямігодку. (Бягомль)
4) Што стала першай “школай” для П.Панчанкі? (Лес)
5) Якую назву мае цяпер альманах “Советская Отчизна”? (Нёман)
Картка № 8. Шыфроўка
Расшыфруйце словы П.Панчанкі, якіх ён цвёрда прытрымліваўся ў мастацтве і паўсядзённасці. Лікі адпавядаюць парадкаваму нумару літар у беларускім алфавіце, г.зн. кожны лік – гэта пэўная літара. Дж, Дз асобнымі літарамі не лічацца.
Даведка. Без чалавечнасці не будзе вечнасці.
Картка № 9. Табліца
Упішыце адказы (+/–) у табліцу.
1) П.Панчанка скончыў настаўніцкі інстытут у Мінску. (+)
2) П.Панчанка страціў пасаду рэдактара часопіса “Маладосць” за публікацыю аповесці Васіля Быкава “Жураўліны крык”. (–)
3) Верш з назвай “Спарышы” ёсць не толькі ў П.Панчанкі, але і ў Алеся Разанава. (+)
4) Верш П.Панчанкі “Той дзень прапаў і страчаны навекі…” з’яўляецца роздумам пра сэнс жыцця. (+)
5) П.Панчанка ўваходзіў у літаратуру паэтам-песімістам. (–)
Картка № 10. Верш “Сармацкае кадзіла”
Злучыце аўтарскі “прыметнік + назоўнік”.
1. мядзведжая А. душа
2. асірацелая Б. бусел
3. сцюдзёны В. званочак
4. чорны Г. цыбуля
5. сіні Д. водар
Даведка. 1Г, 2А, 3Д, 4Б, 5В.