Краязнаўчы біятлон “Адно вока бачыць далёка, а два – яшчэ далей” для вучняў 5-га класа

- 9:35БЕЛАРУСКАЯ МОВА І ЛІТАРАТУРА, Беларуская мова і літаратура. Пазакласная работа, Методичка

Ідэя мерапрыемства для правядзення заключнага ўрока беларускай літаратуры па раздзеле “Вусная народная творчасць” у школьным гісторыка-краязнаўчым музеі.

Таццяна МАРЦЭВІЧ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Ёдкаўская сярэдняя школа” Лідскага раёна,
Гродзенская вобласць

 

 

Мэта: павышэнне цікавасці вучняў да прадметаў побыту беларусаў; пашырэнне ведаў пра іх прызначэнне; фарміраванне каштоўнасных адносін да вуснай народнай творчасці і этнаграфічнай спадчыны беларускага народа. 

Задачы:

– садзейнічаць развіццю разумовых здольнасцей падлеткаў;
– спрыяць узбагачэнню слоўнікавага складу беларускай мовы;
– стварыць умовы для выхавання пачуцця павагі да гістарычнага мінулага. 

Абсталяванне: рознакаляровыя алоўкі, лісты з заданнямі. 

Удзельнікі: 3–4 каманды, вядучы (настаўнік). 

Умовы гульні: каманды на старце атрымоўваюць набор алоўкаў і лісты з заданнямі. Алоўкамі розных колераў суадносяць назвы і малюнкі, дамалёўваюць іх, устаўляюць назвы прадметаў побыту ў патрэбную прыказку, шукаюць загадкі пра гэты прадмет. Для адгадвання кожнага прадмета камандам неабходна здзейсніць чатыры хады алоўкам аднаго колеру; пры адгадванні кожнага наступнага прадмета выкарыстоўваецца новы колер алоўка. Гульня працягваецца да таго часу, пакуль каманды не суаднясуць усе прадметы з малюнкамі, прыказкамі і загадкамі, не дамалююць прадметы. За кожны правільны ход налічваецца 10 балаў, за кожны няправільны адказ – тры штрафныя балы. За хуткасць – 10, 7, 5 балаў.

 

Ход краязнаўчага біятлону

 

Уступнае слова настаўніка. У прыказках і загадках захавалася шмат слоў, якія называюць прадметы, што доўгі час выкарыстоўвалі нашы продкі – беларусы. Некаторыя рэчы і зараз бытуюць у нашых вёсках, захоўваюцца ў музеях. Ці патрэбна нам сёння шанаваць гэту спадчыну? (Адказы вучняў).

Кароткая экскурсія па музеі ўстановы адукацыі, дзе ёсць прадметы побыту беларусаў.

Аб’яўленне ўмоў гульні.

 

Заданні краязнаўчага біятлону

Каманды падлічваюць балы, аб’яўляецца пераможца.

Рэфлексія. Вучням прапануецца працягнуць сказ: “Спадчына народа – гэта …”. (Прыкладныя адказы: вусная народная творчасць, матэрыяльная і духоўная культура, прадметы ўжытку беларускага народа і інш.)

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий