Мяркуецца, што да канца заняткаў вучні будуць ведаць, якія знакі прыпынку ставяцца паміж часткамі складаназлучанага, складаназалежнага, бяззлучнікавага складанага сказа; умець правільна вызначаць віды складаных сказаў, а таксама ўмовы пастаноўкі адпаведнага знака прыпынку паміж іх часткамі.
Ганна САЛАНКОВА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Гімназія імя Я.Купалы г. Мазыра”,
Гомельская вобласць
Тэма “Знакі прыпынку паміж часткамі складаназлучанага сказа”
1. Вывучэнне тэарэтычнага матэрыялу
Літаратура:
С.І.Цыбульская, І.У.Ялынцава. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы. – Мінск, 2008.
Беларуская мова. Падручнік для 11 класа. – Мінск, 2016.
2. Схема-апора “Знакі прыпынку ў складаназлучаным сказе”
Коска ставіцца:
1) перад супраціўным злучнікамі |
Праплыве гук баязліва па-над лугам, ды зноў ціха-ціха стане. |
2) пры паўторных злучніках |
То насунуцца хмары, то выгляне сонца. |
Коска не ставіцца перад злучнікам і, ды (і):
1) калі ёсць: |
|
2) калі часткі сказаў – пытальныя, пабуджальныя або клічныя сказы: |
|
3) [ аднасастаўн.] і [аднасастаўн.]. |
Шуміць у галаве і хочацца спаць. |
4) [ ] і [сама + выказнік]. |
Ганна паставіла вячэру на стол і сама села побач. |
Працяжнік ставіцца:
1) [ ] – і [ вынік ]. |
Дыхнула свежасцю – і лёгка стала. (параўнайце: Калі дыхнула свежасцю, то стала лёгка.) |
2) [ ] – і [ хуткая змена падзей ]. |
Момант – і ў дзвярах паказаўся дырэктар. |
3) [ ] – і [ супрацьпастаўленне ]. |
Канец кастрычніка – і такая цяплынь на двары. |
Кропка з коскай ставіцца:
[ свае знакі прыпынку ]; і [свае знакі прыпынку ]. (паміж часткамі слабая сэнсавая сувязь). |
Прыклад на с. 64 падручніка (правіла) |
3. Выкананне тэставага задання па тэме. Дыягнастычны тэст
Адзначце нумары сказаў, у якіх ставіцца коска, працяжнік або коска не ставіцца. Адказы запішыце ў выглядзе:
Коска ставіцца – №…
Працяжнік – №…
Коска не ставіцца – №…
1. Вада ў лодцы прыбывала і ніякая сіла не магла ўжо спыніць яе.
2. Няхай цвітуць сады і радуюцца дзеці!
3. Сярэдзіна красавіка і такі мароз.
4. Пад хмарамі дзікія ветры равуць і чуецца крык жураўліны.
5. За акном блукаюць нямыя вятры і кружыцца ціхі снег.
6. Над галавою неба сінява і неабсяжны далягляд бясконцы і сцелецца пад ногі нам трава.
7. Чалавек прывязаў каня ля плота і сам крута завярнуў за вугал.
8. Яшчэ сняжком зямлю не замяло ды халадком дыхнулі ўжо абшары.
9. Чаму часам сэрца млее і не пазбыцца ліпкіх дум?
10. Здаецца, бялейшыя сталі гнуткія бярозы і яшчэ вышэй падаліся стромкія хвойкі і елкі.
11. Здаецца, зусім нядаўна мы напісалі пісьмо і вось прыйшоў ужо адказ.
12. Яна паспешліва паставіла на стол вячэру і сама села побач.
13. Яшчэ некалькі дзён і пачнецца бярозавік.
14. Мароз і сонца.
15. Сашы было не да гэтага хараства аднак і яна звярнула ўвагу на такі цуд прыроды.
16. Ні колас на ніве не скалыхнецца ні ліст на дрэве не зварухнецца.
4. Ты можаш пашырыць і праверыць свае веды, калі звернешся на рэсурс: https://onlinetestpad.com/by/test/78002-skladanazluchanyya-skazy-varyyant-1.
Тэма “Знакі прыпынку паміж часткамі складаназалежнага сказа”
1. Вывучэнне тэарэтычных звестак
Літаратура:
С.І.Цыбульская, І.У.Ялынцава. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы. – Мінск, 2008.
Беларуская мова. Падручнік для 11 класа. – Мінск, 2016.
2. Выканаць практыкаванні і папоўніць веды пра складаназалежныя сказы вы можаце па спасылцы
3. Замацаваць веды вам дапаможа тэставае заданне. Перайдзіце па спасылцы https://onlinetestpad.com/by/tests/slozhnopodchin-sentences.
Тэма “Знакі прыпынку паміж часткамі бяззлучнікавага складанага сказа”
1. Вывучэнне тэарэтычных звестак
Літаратура:
С.І.Цыбульская, І.У.Ялынцава. Даведнік па арфаграфіі і пунктуацыі беларускай мовы. – Мінск, 2008.
Беларуская мова. Падручнік для 11 класа. – Мінск, 2016.
2. Схема-апора “Знакі прыпынку ў бяззлучнікавым складаным сказе”
Двукроп’е
Адносіны |
Можна ўставіць |
Прыклады |
2-я частка раскрывае змест 1-й |
а іменна |
Надвор’е было няўстойлівае: неба час ад часу зацягвалася хмарамі, імжыў дождж, затым зноў выблісквала сонца. |
2-я частка — прычына |
бо, там у што |
Вася пачырванеў: яму цяжка было хлусіць. |
2-я частка дапаўняе, удакладняе сэнс 1-й |
што, як |
Я адразу заўважыў: вецер змяніў напрамак. |
2-я частка выражае прамое пытанне |
|
Вось толькі пытанне: як рана ён пойдзе ў школу? Пеця паглядзеў на дырэктара: як той? |
Працяжнік
Адносіны |
Можна ўставіць |
Прыклады |
1-я частка – умова, час |
калі |
Хочаш многа знаць – трэба мала спаць. |
2-я частка – вынік, вывад |
таму, і таму |
Гаспадарка яго невялікая – Даша сама справіцца з ёю. |
2-я частка мае параўнальнае значэнне |
як, быццам |
Ідзе па вуліцы – лебедзь плыве. |
Хуткая змена падзей, нечаканы вынік |
і |
Зачэпіш галіну – на галаву снег, |
Супрацьпастаўленне |
а, але |
Дожджык мочыць – сонца сушыць. |
2-я частка выражае дадатковае паведамленне і пачынаецца словамі гэта, то, так, такі |
|
Прасіцца ён не будзе – гэта я цвёрда ведаю. |
2-я частка мае вынікова-абагульняючае значэнне |
|
Стракозы ляталі над травой, у паветры таўкліся камары, воблакі павольна плылі ў вышыні і знікалі – усё гэта прадказвала цёплыя дні. |
Кропка з коскай
Часткі ўскладнены (маюць свае знакі прыпынку). |
Адспявала лета песні, усе сабрала каласы; пад сасонкамі, на ўзлессі, расцвітаюць верасы. |
Коска
Паміж часткамі выражаюцца адносіны адначасовасці або паслядоўнасці |
Клёны росамі ззяюць, птушкі сонна гукаюць, росам зоры варожаць, успамінам трывожаць маё сэрца. |
3. Выкананне дыягнастычнага задання па тэме
А1. Выпішыце нумары бяззлучнікавых складаных сказаў.
1. Мы пастукалі ў акно – з хаты ніхто не адазваўся.
2. Паглядзеў на неба: было яно сухое, белае, абяцала гарачы, спякотны дзень.
3. Гаспадары асенняга лесу – дзяцел і наіўна-вясёлыя, бесклапотныя сініцы.
4. Усё на лузе: кусты, лужы, копы, пракосы – таксама ружавела.
А2. Вызначце нумары сказаў, у якіх пастаўлены працяжнік:
а) у простым сказе,
б) у складаназлучаным,
в) у бяззлучнікавым складаным.
1. Там – бульбу сыпалі. Яна расткі вясной пускала – белыя, жывыя.
2. Кладуцца снапы ў снапы – такога жніва не было.
3. Расткі ў зямлю прасіліся – і ёй пара туды.
4. Каса не косіць – каса брые і шчытнякі бярэ сухія.
5. Нейкі драбочык чалавечага шчасця – і так хораша ўсё наўкруга!
6. Трапіцца выпадак – я табе пра гэта нагадаю.
7. Кніга – гэта верны сябар школьніка.
А3. Вызначце нумары сказаў, у якіх правільна пастаўлены знакі прыпынку.
1. Зяпяеш па душы, дасі ўцехі гасцям – поўны гуслі насыплю дукатаў.
2. Вецер загуляе, хвойнік, лозы гнуцца.
3. Падрасцеш вялікі: раскажу тады.
4. Пупышкі на вербах гнуткіх – гэта вясны пачатак.
5. Клікнуць хацелася – голас замёр.
6. Маці будзіла снедаць, ён не ўстаў.
7. Бліснула маланка – стала відна як удзень.
8. Глянуў я туды-сюды, нікога не відаць.
9. Ён паслухаў – ціха ўсюды.
10. Усё навокал было па-ранейшаму: глуха шумеў лес, нізка над зямлёй плылі хмары.
В1. Узнавіце адпаведнасць паміж сказамі з левага слупка і выказваннямі з правага.
А. Вецер дыхне мацней звычайнага _ з бяроз зрываецца мітуслівая пасма жоўтага лісця. |
1. Другая частка дапаўняе, удакладняе, канкрэтызуе змест першай. Ставіцца двукроп’е. |
Б. На высокі бераг Дняпра ўзбягаюць красуні-бярозкі _ трэба паглядзецца ў яго чыстае люстра. |
2. Другая частка раскрывае прычыну таго, пра што гаворыцца ў першай. Ставіцца двукроп’е. |
В. І тады я зразумеў _ нашага сяброўства ўжо нішто не ўратуе. |
3. У сказе выражаюцца прычынна-выніковыя адносіны. Ставіцца працяжнік. |
Г. Я хацеў расказаць Маі пра свае пачуцці _ язык як прыліп. |
4. Змест другой часткі супрацьпастаўляецца зместу першай. Ставіцца працяжнік. |
4. Замацаваць веды вам дапаможа тэставае заданне. Перайдзіце па спасылцы https://onlinetestpad.com/by/test/91279-byazzluchnіkavy-skladany-skaz-znakі-prypynku.
Літаратура
1 Клундук, С.С. Беларуская мова: усе складаныя тэмы: тэорыя і практыкаванні / С.С.Клундук, Н.Р.Якубук. – 2-е выд. – Мінск : Аверсэв, 2012. – 112 с. – (Школьнікам і абітурыентам, навучэнцам).
2 Цыбульская, С.І. Трэнажор па беларускай мове для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання: традыцыйныя і новыя заданні / С.І.Цыбульская. – Мінск : ТетраСістемс, 2012.