Форма арганізацыі ўрока садзейнічае праяўленню сфарміраванай актыўнай грамадзянскай пазіцыі вучняў, раскрыццю асабістых якасцей моладзі ў адносінах да сваёй будучыні, знаёмству з развіццём грамадства, выхаванню павагі да працы, уменню адбіраць і прадстаўляць матэрыял з інфармацыйнага асяроддзя.
Ірына ІЛЬЕНЯ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Сярэдняя школа № 3 г. Светлагорска”,
Гомельская вобласць
Выкарыстанне нестандартных форм навучання ў практыцы з’яўляецца ўмовай павышэння якасці навучання, інтэлектуальнага, творчага і маральнага развіцця вучняў. Сучасныя сродкі візуалізацыі агульнаадукацыйнага кантэнту, іх змест, асаблівасці выкарыстання на ўроку, сёння актуальны ў школьнай практыцы.
Адным з прыкладаў арганізацыі працы на ўроку беларускай мовы з’яўляецца ўрок у 11-м класе па тэме “Правілы пабудовы складаназалежных сказаў, знакі прыпынку”. Вучням была прапанавана праца над стварэннем рубрык у газету “Светлагорскія навіны”. Назва рубрык, падбор матэрыялу, абгрунтаванне выбару – усё адпавядала пастаўленым задачам на ўроку. Асновай для працы быў узяты ўрывак з рамана І.Шамякіна “Сэрца на далоні”, які вывучаўся паралельна па беларускай літаратуры. Вучні выступалі ў ролі карэспандэнтаў раённага выдавецтва.
На ўроку выкарыстоўваліся сучасныя прыёмы візуалізацыі: інтэрактыўны плакат, скрайбінг, візітка, інтэрв’ю, праца з QR-кодамі, схемамі, медыятэкст. Уздымаліся і вырашаліся важныя тэмы па выхаванні працавітасці ў вучняў на прыкладах і ўзорах вядомых асоб. Выпускнікі творча падышлі да стварэння нумара газеты. Была арганізавана праца па выкананні задання часткі В цэнтралізаванага экзамену, знаёмства з інфармацыяй па QR -кодзе, каб адказаць на праблемныя пытанні, скласці візітку паспяховага чалавека, звярнуцца да актуальнасці літаратурнага твора, звязаць тэму з сучаснасцю, адказаць на пытанні інтэрв’ю.
Такая форма арганізацыі ўрока садзейнічала праяўленню сфарміраванай актыўнай грамадзянскай пазіцыі вучняў, раскрыццю асабістых якасцей моладзі ў адносінах да сваёй будучыні, знаёмству з тэмамі развіцця грамадства, выхаванню павагі да працы, уменню адбіраць і прадстаўляць матэрыял з інфармацыйнага асяроддзя.
Тэма ўрока: Правілы пабудовы складаных сказаў (складаназалежных); знакі прыпынку.
Мэты ўрока:
– агульнаадукацыйная – узнавіць і пашырыць веды пра складаназалежныя сказы, правілы пастаноўкі знакаў прыпынку ў складаназалежных сказах;
– развіваючая – удасканальваць уменні афармляць складаназалежныя сказы, садзейнічаць развіццю камунікатыўных кампетэнцый вучняў праз працу з тэкстам;
– выхаваўчая – выхоўваць павагу да роднага краю, роднай мовы, прывіваць любоў да працы праз працу ў групах.
Тып урока: урок замацавання і паглыблення ведаў.
Плануемыя вынікі: да канца ўрока вучань будзе
ведаць:
– сінтаксічныя прыметы складаназалежных сказаў;
– віды даданых частак у складаназалежных сказах;
– віды падпарадкавання даданых частак галоўнай у складаназалежных сказах з некалькімі даданымі часткамі;
– пунктуацыйныя нормы пры пісьмовым афармленні складаназалежных сказаў;
умець:
– вызначаць сінтаксічныя прыметы і асаблівасці будовы складаназалежных сказаў;
– размяжоўваць падпарадкавальныя злучнікі і злучальныя словы;
– вызначаць віды даданых частак;
– адрозніваць сузалежнае і паслядоўнае падпарадкаванне даданых частак;
– правільна ставіць знакі прыпынку ў складаназалежных сказах.
Асноўны прыём навучання: візуалізацыя.
Прыёмы дзейнасці настаўніка: арганізуе працу па тэксце, патрабуе афішыраванне работ у групах, вызначае прабелы ў ведах, карэкціруе іх, кансультуе.
Арганізацыя дзейнасці вучняў: выконваюць заданні, развіваюць мову, абагульняюць вывучанае, складаюць сказы, схемы, працуюць са слоўнікам, атрымліваць па QR-кодзе інфармацыю, выконваюць тэст па QR-кодзе, працуюць у групах, ацэньваюць свае веды, праходзяць рэфлексію.
Формы дзейнасці вучняў: індывідуальная, парная, групавая.
Віды дзейнасці вучняў: дзяленне на групы, самамэтапакладанне, самакантроль, самаацэнка, самакарэкцыя.
Метапрадметныя сувязі: з урокам беларускай літаратуры.
Абсталяванне: навейшы беларуска-рускі слоўнік / Аўт.-склад. А.АБулыка, Х.П.Булыка. – Мінск: Радзіёла-плюс, 2012. – 608 с., урывак з рамана І.Шамякіна “Сэрца на далоні”, карткі-заданні, QR-коды, тэставыя заданні, карткі ўліку дзейнасці, табліца “Адрозненне злучнікаў ад злучальных слоў”, схема “Правілы пабудовы складаназалежных сказаў”, фармат газеты “Светлагорскія навіны”, відэа “Адзін дзень з жыцця Беларусі”.
Эпіграф: “Няма нічога, што не пераадольвалася б працай.” (Д.Бруна)
Ход урока |
Каментарыі |
I Арыенціровачна-матывацыйны этап урока |
|
1 Уваходжанне ва ўрок |
Стварэнне спрыяльнай атмасферы. Праверка правільнасці выбару групы (праверка дамашняга задання). Арганізацыя працы. |
2 Уступнае слова настаўніка |
Задача: арганізаваць працу па актуалізацыі ведаў вучняў, пазнаёміць з рабочай карткай. |
3 Актуалізацыя і сістэматызацыя вывучанага. Знаёмства з тэкстам. Асэнсаванне |
Своеасаблівае ўваходнае ацэньванне, якое дазваляе праверыць веды вучняў і падрыхтаванасць да ўрока. |
4 Мэтапакладанне |
Стварэнне праблемнай сітуацыі. |
II Аперацыйна—пазнавальны этап урока |
|
1 Арганізацыя пазнавальнай дзейнасці вучняў па працы ў групах |
Задача: развіццё камунікатыўных навыкаў маўлення, аналіз вучэбнага матэрыялу, афішыраванне асабістых вынікаў працы. |
Вучні прадстаўляюць вынікі працы і замацоўваюць адказы на старонку газеты. |
Прадстаўленне вынікаў працы вучні каменціруюць словамі: “Мы выконвалі заданне… вось вынік працы”. Настаўнік падводзіць паэтапную рэфлексію матывуе на наступную дзейнасць |
2 Першаснае замацаванне ведаў. Хвіліна здароўя |
У час правядзення хвіліны здароўя атрымліваецца магчымасць развіваць у вучняў працавітасць; даецца магчымасць зняць стомленасць; на слых адрозніць сказ па сінтаксічных прыметах. |
3 Падвядзенне вынікаў этапа |
Па выкананых заданнях робіцца агульны вынік аб правілах будовы складаназалежных сказаў. |
III Кантрольна-ацэначны этап урока |
|
1 Выхадны кантроль |
Задача: праверыць веды вучняў па разгледжаным матэрыяле. |
2 Самакантроль. Дамашняе заданне |
Па выніках тэста ацэньваецца ўзровень ведаў вучня па тэме, якая разглядалася на ўроку, выбар дамашняга задання, якое забяспечыць скарэкціраваць недахопы ведаў у кожнага вучня. |
3 Рэфлексія. Самаацэнка |
Вучнямі прасочваюцца ўсе дзеянні, якія выконваліся на ўроку, каб дасягнуць пастаўленых задач. |
Давайце звернемся да пастаўленых задач у пачатку ўрока, ці вырашылі мы іх? Ці адбылося тое, што задумалі? |