Расія на мяжы ХІХ–ХХ стагоддзяў. Урок сусветнай гісторыі, 8-ы клас

- 9:34ИСТОРИЯ И ОБЩЕСТВОВЕДЕНИЕ, История и обществоведение. Сценарии, Методичка

Мэта: пазнаёміць вучняў з умовамі і асаблівасцямі эканамічнага і палітычнага развіцця Расійскай імперыі ў вызначаны перыяд.

Аляксандр КНЫШ,
настаўнік гісторыі
ДУА “Бярозавіцкая сярэдняя школа”
Пінскага раёна,
Брэсцкая вобласць

 

 

Мэта: пазнаёміць вучняў з умовамі і асаблівасцямі эканамічнага і палітычнага развіцця Расійскай імперыі ў вызначаны перыяд.

Задачы:

– адукацыйная – вучні павінны ведаць важнейшыя падзеі, якія адбыліся ў Расійскай імперыі ў ХІХ–ХХ стагоддзях, іх даты, імёны гістарычных дзеячаў Расіі і вынікі іх дзейнасці.
– развіваючая – развіваць уменне працаваць з гістарычнай картай, матэрыялам падручніка, умець паказваць на карце месцы асноўных падзей, вызначаць і тлумачыць прычынна-выніковыя сувязі паміж гістарычнымі падзеямі і з’явамі
– выхаваўчая – развіваць і выхоўваць у вучнях пачуццё павагі да гістарычнага мінулага народаў Расіі.

 

Ход урока

1 Арганізацыйныя моманты

а) Праверка адсутнічаючых.
б) Арганізацыя рабочага месца вучня.

 

2 Праверка дамашняга задання

Вучні атрымліваюць заданні для самастойнага выканання з далейшай узаемаправеркай (5–7 мін.).

Заданні для самастойнага выканання

1) Аляксандра ІІІ празвалі ў народзе ……………..
2) Стваральнікамі народніцтва сталі …………….
3) У 1879 годзе нарадавольцы распрацавалі …………….
4) Забойства Аляксандра ІІ адбылося …………….
5) Галоўнымі праблемамі рабочых былі …………….
6) Самая буйная стачка адбылася ў ……………. на фабрыцы якая належала фабрыканту …………….
7) Стваральнікам рускага рэвалюцыйнага руху лічыцца …………….
8) У 1874 годзе ……………. пачалі …………….
9) У ……………. у горадзе ……………. адбыўся …………….

 

3 Вывучэнне новай тэмы

План вывучэння новай тэмы:

1. Эканамічнае развіццё.
2. Змены ў сацыяльнай структуры грамадства.
3. Знешняя палітыка Расіі. Руска-японская вайна і яе вынікі.

Заданне на ўрок: Дакажыце, што ў пачатку ХХ стагоддзя Расія ператварылася ў капіталістычную дзяржаву.

Эпіграф: “Лепшыя войны ў гісторыі чалавецтва – тыя, што ўдалося пазбегнуць”. Баўржан Тайшыбекаў.

Уступленне на трон Мікалая II. Вучні павінны прагледзець відэаўрывак пра падзеі на Хадынскім полі і адказаць на пытанне: “Да чаго прывялі падзеі на Хадынскім полі”.

Прагляд відэаўрыўка пра падзеі на Хадынскім полі і вызначэнне наступстваў, да якіх яны прывялі.

1. Развіццё эканомікі.

Работа ў групах. Вучні дзеляцца на дзве групы і працуюць з падручнікам.

1-я група: вызначыць асаблівасці развіцця эканомікі і яе новыя галіны.
2-я група: вызначыць асаблівасці развіцця сельскай гаспадаркі і яе новыя галіны.

 

Фізкультмінутка

Настаўнік кідае мячык вучню. Пры гэтым называе горад. Калі горад адносіцца да Расійскай імперыі, то вучань вяртае мячык настаўніку. Калі не адносіцца, то перакідвае мячык суседу.

 

2. Змены ў сацыяльнай структуры грамадства. Афармленне новых класаў грамадства. Сацыяльныя змены. (У тэксце падручніка знайсці галоўную асаблівасць афармлення буржуазіі).

3. Знешняя палітыка. Збліжэнне Расіі з Англіяй і Францыяй. Рознагалоссі з Японіяй. Пачатак руска-японскай вайны. Прагляд відэаўрыўка пра гібель крэйсера “Вараг” (27 студзеня 1904 г.) і адказ на пытанне: “Якія прычыны гераізму рускіх маракоў?”

4. Гераічная абарона Порт-Артура. Цусімская бітва. Паражэнне Расіі і заключэнне мірнага дагавора. Страта паўднёвага Сахаліна. Пачатак палітычнага крызісу.

 

4 Падвядзенне вынікаў урока

Адказ на праблемнае пытанне. Выстаўленне адзнак.

 

5 Рэфлексія

Адкажыце на пытанне:

Сёння на ўроку я даведаўся пра…………..

 

6 Дамашняе заданне

§ 20, пытанні 1–3.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий