Абагульненне і сістэматызацыя ведаў па тэме “Пераўтварэнне рацыянальных выразаў”. 9-ы клас

- 16:26МАТЕМАТИКА, Математика. Сценарии, Методичка

 

Людміла ВАЗВЫШАЕВА,
настаўнік матэматыкі
ДУА “Шчорсаўская сярэдняя школа”
Навагрудскага раёна,
Гродзенская вобласць

 

 

 

Мэты ўрока:

– абагульніць і сістэматызаваць веды вучняў па тэме, замацаваць навыкі выканання дзеянняў з дробамі для пераўтварэння больш складаных выразаў;
– развіваць вобразную і лагічную памяць, увагу, уменне аналізаваць, параўноўваць, абагульняць, і рабіць вывады; развіваць навыкі самакантролю;
– выхоўваць цікавасць да прадмета шляхам выкарыстання розных форм работы; выхоўваць адказныя адносіны да працы, фарміраваць маральныя якасці (настойлівасць, упэўненасць у сябе, добрасумленнасць, акуратнасць), навыкі працы ў групе.

Задачы ўрока:

Адукацыйная – абагульніць і сістэматызаваць веды вучняў па тэме; забяспечыць замацаванне раней засвоенага матэрыялу; ажыццяўляць узаемакантроль, самакантроль ведаў вучняў.

Развіваючая – развіваць уменне аналізаваць, параўноўваць, абагульняць і рабіць вывад; развіваць камунікатыўныя навыкі праз калектыўныя спосабы навучання (работа ў парах, групах); развіваць навыкі самастойнай работы.

Выхаваўчая – выхоўваць навыкі вучэбнай працы, фарміраваць адказнасць за канечны вынік; выхоўваць культуру калектыўнай працы, навыкі работы ў групе, пары.

Форма ўрока: камбінаваны.

Тып урока: урок абагульнення і сістэматызацыі ведаў па тэме.

Выкарыстанне педагагічных тэхналогій: групавая тэхналогія, элементы здароўезберагальнай тэхналогіі, асобасна-арыентаваная.

 

Ход урока

І Арганізацыйны момант. Паведамленне тэмы і пастаноўка мэты ўрока

Мэта: арганізаваць парадак на рабочых месцах, увагу; выхоўваць арганізаванасць, уважлівасць, фарміраваць уменні хутка засяроджвацца; паведаміць тэмы і мэты ўрока.

– Добры дзень! Сядайце. Сёння мы правядзём урок абагульнення і сістэматызацыі вашых ведаў па тэме “Пераўтварэнне рацыянальных выразаў”, дзе яшчэ раз успомнім спосабы іх пераўтварэння. Рабяты, давайце паспрабуем сфармуляваць мэты ўрока (вучні фармулююць мэты на мове вучняў).

– Дэвізам нашага сённяшняга ўрока стануць словы Т.Фастэра “Поспех – гэта не пункт прызначэння. Гэта рух”. Мы прадоўжым работу па замацаванні і сістэматызацыі ведаў, уменняў і навыкаў пераўтварэння рацыянальных дробаў.

 

ІІ Актуалізацыя апорных ведаў

Мэта: паўтарыць дзеянні з рацыянальнымі дробамі, выявіць узровень засваення вучнямі тэарэтычнага матэрыялу, арганізаваць і накіраваць пазнавальную дзейнасць вучняў да мэты ўрока; выхоўваць адказнасць за даручаную справу, упэўненасць у сабе, уменні чуць і слухаць іншага вучня.

1 Праверка дамашняга задання

Узаемаправерка па ўзоры:

№ 1.220

№ 1.245

 

2 Тэарытычная размінка

– Давайце для пачатку ўспомнім правілы, якія неабходна ведаць для выканання дзеянняў з рацыянальнымі выразамі.

(Матэматычная дыктоўка. Работа ў парах. Заданні для праверкі тэорыі)

– Калі вы правільна саставіце суадносіны, то вы атрымаеце прозвішча французскага вучонага.

1

Цэлыя рацыянальныя выразы – гэта

К

Калі лічнік і назоўнік дробу памножыць або падзяліць на адзін і той выраз, не роўны нулю, то атрымаецца дроб, тоесна роўны дадзенаму.

2

Абсяг вызначэння рацыянальнага дробу – гэта

А

Здабытак лічнікаў дробаў запісаць у лічнік новага дробу, а здабытак назоўнікаў – у назоўнік. Скараціць атрыманы дроб, калі гэта магчыма.

3

Рацыянальны дроб  – гэта

Л

Устанавіць парадак дзеянняў у выразе і выканаць дзеянні па парадку, выкарыстаўшы правілы складання, аднімання, множання дзялення рацыянальных дробаў.

4

Асноўная ўласцівасць дробу заключаецца ў тым, што

Ь

Трэба прывесці дробы да агульнага назоўніка і прымяніць правіла складання (аднімання) дробаў з аднолькавымі назоўнікамі.

5

Каб перамножыць дробы трэба

П

Рацыянальны выраз, які не змяшчае дзялення на выраз са зменнымі.

6

Каб пераўтварыць рацыянальны выраз, трэба

С

Дроб, лічнік і назоўнік якога – мнагачлены.

7

Каб скласці або адняць дробы з рознымі назоўнікамі

А

Мноства ўсіх значэнняў зменных, што ўваходзяць у яго, акрамя тых, што пераўтвараюць яго назоўнік у нуль.

Ключ: 1-5, 2-7, 3-6, 4-1, 5– 2, 6– 3, 7– 4.

– Французскі вучоны Паскаль сказаў: “Прадмет матэматыкі настолькі сур’ёзны, што карысна не дапускаць выпадкаў, рабіць яго крыху займальным”.

 

3 Рашэнне выразаў

– Пераўтварэнне рацыянальных выразаў – гэта спрашчэнне рацыянальных выразаў. Парадак дзеянняў: спачатку ідуць дзеянні ў дужках, затым – аперацыі множання і дзялення, а затым ужо аперацыі складання і аднімання.

Ну, і цяпер мы можам прыступаць да рашэння выразу. Знайдзіце значэнне выразу

Рашэнне:

– Скажыце, калі ласка, як лягчэй рашаць: адразу падставіўшы ў выраз значэнне невядомых ці спачатку спрасціць, а потым падставіць?

 

ІІІ Пераўтварэнне рацыянальных выразаў. Работа ў групе

Мэта: развіваць уменні і навыкі вучняў па выкананні пераўтварэнняў выразаў; кантраляваць веды і ўменні вучняў па тэме з дапамогай тэста; выхоўваць упэўненасць у сабе, уменні чуць і слухаць іншага вучня, стрымліваць эмоцыі, выступаць публічна.

– Сёння мы павінны замацаваць уменне выконваць дзеянні з дробамі і паспрабаваць навучыцца ператвараць больш складаныя рацыянальныя выразы, мы павінны ўдасканаліць навыкі выканання дзеянняў з рацыянальнымі выразамі, сфарміраваць уменні выконваць іх тоесныя пераўтварэнні.

1 Вусная работа

– На парце ў кожнага ёсць тэст. Паспрабуйце вусна выканаць яго.

Узаемаправерка.

Адказы: 1-С, 2-А, 3-С, 4-С, 5-С, 6-А, 7-В.

 

2 Групавая работа

– Далей мы з вамі папрацуем у групах. Перад вамі 5 прыкладаў на ўсе дзеянні: складанне, адніманне, множанне, дзяленне і ўзвядзенне ў ступень. Ваша задача: рашыць усе прыклады ў сябе ў сшытках, раячыся паміж сабой.

 

– А зараз паглядзіце ўважліва на дошку! Перад вамі ўсе пяць прыкладаў. Хто-небудзь заўважыў заканамернасць? На самай справе, рашаючы гэтыя пяць прыкладаў, мы пераўтварылі адзін рацыянальны выраз, які складаецца з пяці дзеянняў. Назавіце дзеянні.

 

Фізкультхвілінка

Заплюшчыце вочы, расслабце цела, уявіце:
вы – птушка, вы раптам паляцелі!
Цяпер у акіяне дэльфінам плывяце.
Цяпер у садзе яблыкі спелыя рвяце.
Налева, направа, вакол паглядзелі,
расплюшчылі вочы – і зноў за справу!

 

IV Сумеснае рашэнне прыкладу на пераўтварэнне

Мэта: развіваць уменні і навыкі вучняў па выкананні пераўтварэнняў выразаў; выхоўваць адказнасць за даручаную справу, упэўненасць у сабе, уменні чуць і слухаць іншага вучня, рэагаваць на нечаканую сітуацыю, стрымліваць эмоцыі, выступаць публічна.

– Давайце зараз разам пераўтворым выраз. Адзін вучань працуе каля дошкі, астатнія – ў сшытках. Пры гэтым вучань каля дошкі задае пытанні класу аб выкарыстанні формул скарочанага множання пры рашэнні дадзенага прыкладу.

Рашэнне:

 

V Самастойнае рашэнне прыкладу з наступнай праверкай

Мэта: развіваць уменні і навыкі вучняў па выкананні пераўтварэнняў выразаў; выхоўваць крытычнае стаўленне да сваіх ведаў, развіваць здольнасць ацаніць эфектыўнасць уласнай працы.

А зараз вы самі паспрабуйце рашыць у парах прыклад на пераўтварэнне рацыянальнага выразу:

Рашэнне:

Самаправерка па ўзоры.

 

VI Праверачная самастойная работа

Мэта: праверыць узровень засваення ведаў, уменняў і навыкаў па тэме (заключны кантроль); выхоўваць крытычнае стаўленне да сваіх ведаў, развіваць здольнасць ацаніць эфектыўнасць уласнай працы.

 

Адказы:

 

VI Падвядзенне вынікаў

1 Рэфлексія

Мэта: даць сумесна з вучнямі ацэнку паспяховасці дасягнення мэты.

– Англійскі філосаф Гэрберт Спэнсар гаварыў: “Дарагія не тыя веды, якія адкладаюцца ў мозгу як тлушч, дарагія тыя, якія ператвараюцца ў разумовыя мышцы”. Сёння мы з вамі добра папрацавалі. Я прапаную вам ацаніць свой узровень засваення матэрыялу.

– Ці цяжкім для цябе быў матэрыял урока?
– На якім этапе было найцяжэй? Лягчэй усяго?
– Што новага ты даведаўся? Чаму навучыўся?
– Ці працаваў ты ў поўную меру сіл?
– Як эмацыянальна ты адчуваў сябе на ўроку?

 

2 Выстаўленне адзнак

– за адказы каля дошкі …
– актыўна працаваў на ўроку…
– падчас абмеркавання дамашняга задання…
– актыўнаму падчас тлумачэння новай тэмы…
– дакладна справіўся з рашэннямі задачы і  раней за іншых…

 

VIІ Дамашняе заданне

Мэта: устанавіць правільнасць і ўсвядомленасць выканання ўсімі вучнямі дамашняга задання; выхоўваць цярпенне, акуратнасць, уменне засяроджвацца.

Карткі-заданні:

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий