Уласцівасці паралельных прамых. Уласцівасці вуглоў, утвораных пры перасячэнні дзвюх паралельных прамых сякучай. Урок геаметрыі, 7-ы клас
- 16:07II И III СТУПЕНИ, МАТЕМАТИКА, Математика. Сценарии, МетодичкаУ Старажытнай Грэцыі ўсіх аратараў вучылі геаметрыі, паколькі геаметрыя вучыць разважаць і даказваць. Гаворка чалавека, які валодае здольнасцю аргументавана даказваць свае высновы, успрымаецца найбольш пераканаўча.
Старажытнагрэчаскі філосаф і матэматык Фалес першым пачаў «гульню» пад назвай «Дакажы», якая працягваецца ўжо два з паловай тысячагоддзі. Напрыклад, егіпцяне, перадаючы веды вучню, казалі: «…рабі, як робіцца». А Фалес ставіў пытанне «Чаму гэта так?» і стаў не толькі назіраць розныя ўласцівасці геаметрычных фігур, але і выводзіць адны ўласцівасці з другіх.