Мая Радзіма – Беларусь. Квест для дзяцей 5–6 гадоў і іх бацькоў

- 15:40ДОШКОЛЬНОЕ ОБРАЗОВАНИЕ, Дошкольное образование. Сценарии, Методичка

Мерапрыемства накіравана на выхоўванне любові і павагі да сваёй Радзімы, узаемадапамогі і падтрымкі паміж дарослымі і дзецьмі.

 

Святлана ПРЭДКА,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ДУА “Старадварэцкая базавая школаБераставіцкага раёна,
Гродзенская вобласць

 

 

Задачы:

– сістэматызаваць веды дзяцей і бацькоў пра Рэспубліку Беларусь;
– развіваць у дзяцей звязнае маўленне, цікавасць да роднай мовы;
– выхоўваць пачуццё любові і павагі да сваёй Радзімы, узаемадапамогі і падтрымкі паміж дарослымі і дзецьмі.

Абсталяванне: малюнкі з сімваламі Беларусі, паштоўка з заданнем, шкатулка з заданнем, песня пра Беларусь, ліст паперы з намаляваным воскам сэрцам, рознакаляровыя фарбы, пэндзлікі, кошык, кветкі васількі з паперы, пазлы малюнка “Квітней, Беларусь”, запіс песні “Беларусь мая”, пазлы “Карта Беларусі”.

 

Ход мерапрыемства

 

Дзеці пад песню “Беларусь мая сінявокая” (“Сябры”) заходзяць у групу, становяцца ў круг і вітаюцца.

 

Дзеці: Станем разам мы па кругу, павітаем адзін другога, калі кожны ўсміхнецца – добра раніца пачнецца.

Выхавальнік: Сёння мы будзем размаўляць пра нашу краіну. Як называецца наша краіна? (Беларусь)

Паглядзіце ўважліва на экран, што гэта? (карта Беларусі)

Дзіця чытае верш.

На экране з’яўляюцца малюнкі з краявідамі Беларусі

Мой край
Мая зямля, мой родны дом
Завецца Беларуссю.
Я знаю: пад тваім крылом
Заўсёды прытулюся.
У час трывогі і бяды
З табою мы адзіныя,
З любоўю шчыраю заўжды
Заву цябе Радзімаю.
                                  (Валерыя Бароўская)

 

Дзеці сядаюць на стульчыкі. Гучыць музыка, з’яўляецца госць з іншай краіны.

 

Замежны госць (размаўляе з акцэнтам па-руску):

Здравствуйте, мои друзья! Я приехал к вам из другой страны и почти совсем ничего не знаю о вашей Беларуси. Помогите мне, пожалуйста, узнать вашу культуру.

Выхавальнік: Ну што, дзеці, дапаможам нашаму госцю?

Дзеці: Так, дапаможам!

Выхавальнік: Але, каб вам было цікавей і заданні выконваліся хутчэй, да вас прыйшлі памочнікі – вашы бацькі.

Вы будзеце выконваць розныя заданні пра Беларусь і за правільны адказ атрымоўваць пазлы. А што будзе ў канцы занятку – гэта сакрэт, мы даведаемся потым.

Каб атрымаць першае заданне, вам трэба знайсці сярод цацак паштоўку з заданнем.

Выхаванцы разам з бацькамі знаходзяць паштоўку

 

Заданне “Скласці карту Беларусі”

З прапанаваных частак скласці карту Беларусі, за выкананае заданне атрымліваюць 2 пазлы.

Замежны госць: Разрешите мне загадать вам загадку?

Ящик на столе открыт,
Дивной он резьбой покрыт.
В нём колечки, перстни, брошки,
Ожерелье и серёжки. (Шкатулка)

Дзеці разам з бацькамі адгадваюць загадку і знаходзяць шкатулку з заданнем

 

Заданне “Сімвалы Беларусі”

З прапанаваных карцінак трэба выбраць нацыянальныя сімвалы Беларусі (бусел, зубр, васілёк, трактар, нацыянальная бібліятэка, бульба).

Госць разам з дзецьмі разглядвае выбраныя карцінкі і паўтарае разам з усімі словы па-беларуску.

Замежны госць: Как интересно, у меня даже получается говорить на белорусском языке!

За правільны адказ дзеці і бацькі атрымліваюць 2 пазлы.

 

Музычная хвілінка

Выхаванцы выконваюць беларускую песню “Міхасёк гасцей збірае”.

Выхавальнік: Наступнае заданне зашыфравана на гэтым лісце паперы. Каб даведацца, трэба размаляваць паперу яркімі фарбамі.

Калі прамалююць, на ім праяўляецца сэрца (зараней намаляваць воскам).

 

Заданне “Люблю Беларусь”

Узяць кветачку (васілёк) і прадоўжыць выраз “Я люблю Беларусь, таму што…”. Удзельнічаюць дзеці і бацькі, кветкі ставяць у кошык, а потым дораць госцю. Атрымліваюць 2 пазлы

 

Заданне “Імёны”

Бацькі па чарзе называюць найбольш вядомыя беларускія імёны хлопчыкаў і дзяўчынак. Атрымліваюць 2 пазлы

 

Выхавальнік: Малайцы і дарослыя, і дзеці, вы справіліся з усімі заданнямі. А цяпер давайце складзем усе пазлы і паглядзім, што атрымаецца.

Атрымаецца малюнак са словамі “Квітней Беларусь”, малюнак з’яўляецца на экране.

 

Дзіця:

Зямля бацькоў
Зямля бацькоў, мая зямліца,

Блакітны ранак над табой.
Ты мой выток, мая крыніца,
І я – навек сын верны твой.
Плыве пах кветак і жывіцы,
Не ціхне песня салаўя,
Дазволь жа нізка пакланіцца
Табе, бацькоў маіх зямля.
                         (Іосіф Скурко)

Замежны госць: Спасибо, вам! Я узнал много интересного про Беларусь. Мне пора уезжать домой, но я обязательно вернусь и буду опять путешествовать по вашей прекрасной стране! До свидания!

Дзеці: Да пабачэння!

Выхавальнік: Давайце, успомнім, якія заданні мы сёння выконвалі? (Адказы дзяцей)

Ці рады вы, што вам дапамагалі бацькі?

Давайце, скажам ім вялікі дзякуй!

 

Дзеці пад беларускую песню раздаюць бацькам малюнкі “Квітней Беларусь”.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий