Аўтарскі электронны адукацыйны дапаможнік “Самастойныя часціны мовы” для фарміравання моўнай кампетэнцыі ў вучняў з цяжкімі парушэннямі маўлення і з цяжкасцямі ў навучанні

- 9:46БЕЛАРУСКАЯ МОВА І ЛІТАРАТУРА, Беларуская мова і літаратура. Матэрыялы да ўрокаў, Методичка

Распрацаваны аўтарам электронны адукацыйны дапаможнік “Самастойныя часціны мовы” – значны інструмент данясення вучэбнага матэрыялу па беларускай мове да вучняў з цяжкімі парушэннямі маўлення і з цяжкасцямі ў навучанні. Гэты вопыт работы атрымаў перамогу на VIII Рэспубліканскім конкурсе “Сучасныя тэхналогіі ў спецыяльнай адукацыі”.

Алена КАБАК,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Вілейская спецыяльная школа-інтэрнат”,
Мінская вобласць

 

 

Электронны адукацыйны дапаможнік “Самастойныя часціны мовы” – значны інструмент данясення вучэбнага матэрыялу па беларускай мове да вучняў з цяжкімі парушэннямі маўлення і з цяжкасцямі ў навучанні. У распрацоўцы аб’яднана восем асобных электронных адукацыйных дапаможнікаў: “Назоўнік”, “Прыметнік”, “Лічэбнік”, “Займеннік”, “Дзеяслоў”, “Дзеепрыметнік”, “Дзеепрыслоўе”, “Прыслоўе”.

Прызначэнне – спрыяць фарміраванню моўнай асобы, авалоданню вучнямі маўленнем як сродкам зносін і пазнання свету.

Адрасуецца настаўнікам беларускай мовы.

 

Выкарыстанне ў спецыяльнай адукацыі інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій адкрывае новыя перспектывы для стварэння станоўчых умоў навучання дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Іх прымяненне ў адукацыйным працэсе дазваляе настаўніку не толькі разнастаіць традыцыйныя формы навучання, але і вырашаць самыя розныя задачы: павялічыць аб’ём нагляднасці; забяспечыць дыферэнцыяцыю навучання; палегчыць кантроль за праверкай ведаў вучняў, павысіць цікавасць да вывучэння прадмета; актывізаваць кампенсаторныя механізмы; дасягнуць аптымальную карэкцыю парушаных функцый развіцця вучняў з цяжкімі парушэннямі маўлення і з цяжкасцямі ў навучанні.

Карыстаючыся вучэбнымі дапаможнікамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, вучні з цяжкімі парушэннямі маўлення і з цяжкасцямі ў навучанні сутыкаюцца з шэрагам цяжкасцей: вялікім аб’ёмам тэарэтычнага матэрыялу і абмежаванай колькасцю гадзін на вывучэнне пэўнай тэмы. А спецыфіка пазнавальнай дзейнасці вызначанай катэгорыі вучняў, абумоўленая асаблівасцямі іх развіцця, прыводзіць да разнастайных перашкод у навучанні: ва ўспрыманні, асэнсаванні, разуменні, запамінанні, узнаўленні вучэбнай інфармацыі – і паказвае на патрэбнасць вучняў у асаблівай методыцы работы з імі на ўроках, рэалізацыі карэкцыйнай накіраванасці працэсу навучання [7, с. 80]. Дапамагчы настаўніку ў вырашэнні гэтай няпростай задачы можа спалучэнне традыцыйных метадаў навучання і сэрвісаў Web 2.0. [11, с. 41].

У сувязі з гэтым для актывізацыі кампенсаторных механізмаў, дасягнення аптымальнай карэкцыі парушаных функцый развіцця вучняў з цяжкімі парушэннямі маўлення і з цяжкасцямі ў навучанні, фарміравання ў іх моўнай кампетэнцыі выкарыстоўваюцца сэрвісы Web 2.0 (My Word Art, Word cloud, Edrow Mind Master, Wizer.me, Google Формы, LearningApps), дзякуючы якім ёсць магчымасць распрацаваць дыдактычны матэрыял, улічваючы спецыфіку дзяцей.

Для фарміравання моўнай кампетэнцыі да кожнай тэмы па марфалогіі беларускай мовы былі распрацавала інтэлект-карты, схемы, табліцы, інтэрактыўныя заданні і анлайн-тэсты, якія склалі змест электроннага адукацыйнага дапаможніка “Самастойныя часціны мовы”.

Электронны адукацыйны дапаможнік “Самастойныя часціны мовы” – гэта істотны інструмент данясення вучэбнага матэрыялу да вучняў з цяжкімі парушэннямі маўлення і з цяжкасцямі ў навучанні, памочнік ва ўспрыманні, разуменні і аналізе інфармацыі. Праз яго выкарыстанне павышаецца якасць засваення вучэбнага матэрыялу па беларускай мове, што станоўча ўплывае на вучэбную матывацыю і эфектыўнасць навучання, дазваляе ажыццяўляць індывідуальны падыход, актывізаваць пазнавальную дзейнасць, развіваць камунікатыўныя навыкі вучняў. Дыдактычны матэрыял, змешчаны ў распрацоўцы, спрыяе фарміраванню моўнай кампетэнцыі ў вучняў з цяжкімі парушэннямі маўлення і з цяжкасцямі ў навучанні. [к-с, 8, с. 67–68].

Электронны адукацыйны дапаможнік створаны ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” для 6-га, 7-га класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання, абумоўлены практычнай накіраванасцю і арыентаваны на рэалізацыю кампетэнтнаснага падыходу. Распрацаваны з пазіцыі “ведаць, каб умець і дзейнічаць”, накіраваны на фарміраванне ў вучняў з цяжкімі парушэннямі маўлення і з цяжкасцямі ў навучанні не толькі моўнай кампетэнцыі, але і гатоўнасці да самастойнай пазнавальнай дзейнасці, умення працаваць з інфармацыяй з розных крыніц, імкнення да самаразвіцця і самапазнання.

У яго аснову пакладзены наступныя прынцыпы: сістэмна-функцыянальны, мінімізацыі моўнага і маўленчага тэарэтычнага матэрыялу, камунікатыўна-рытарычны, прынцыпы навуковасці, планамернасці, паслядоўнасці, сувязі з практыкай, даступнасці, прынцып уліку ўзроставых і псіхалагічных асаблівасцей вучняў з цяжкімі парушэннямі маўлення і з цяжкасцямі ў навучанні.

Электронны адукацыйны дапаможнік “Самастойныя часціны мовы” распрацаваны з дапамогай праграм Microsoft PowerPoint, Edrow MindMaster, канструктара інтэрактыўных заданняў LearningApps, анлайн-сэрвісаў Wizer.me і Google Формы.

У прапанаваным рэсурсе аб’яднана восем асобных электронных адукацыйных дапаможнікаў: “Назоўнік”, “Прыметнік”, “Лічэбнік”, “Займеннік”, “Дзеяслоў”, “Дзеепрыметнік”, “Дзеепрыслоўе”, “Прыслоўе”.

У сваім складзе мае даведачна-інфармацыйны (ведавы), інтэрактыўны (аперацыйны), кантрольна-дыягнастычны (практычны) кампаненты, што ў сукупнасці і складае змест навучання.

Пры стварэнні схем, інтэлект-карт, анлайн-тэстаў, інтэрактыўных практыкаванняў і заданняў захоўваліся асноўныя патрабаванні: надзённасць, змястоўнасць, інфарматыўнасць, цікавасць візуалізацыі; адпаведнасць узроўню складанасці вучэбнага матэрыялу мэтам навучання, узросту і асаблівасцям пазнавальнай дзейнасці вучняў з цяжкімі парушэннямі маўлення і з цяжкасцямі ў навучанні; адпаведнасць зместу праграм і вучэбных дапаможнікаў; аднасэнсоўнасць пытанняў і заданняў, выразная і дакладная фармулёўка [3, с. 3–4].

Станоўчым вынікам выкарыстання аўтарам электроннага адукацыйнага дапаможніка “Самастойныя часціны мовы” і сістэмнай работы з’яўляецца сярэдні бал па вучэбным прадмеце “Беларуская мова” па выніках выпускнога экзамену па завяршэнні навучання і выхавання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі за 2021/2022 і 2022/2023 навучальныя гады вучнямі з цяжкасцямі ў навучанні. За 2021/2022 – 6,9 б. (экзамен праходзіў у форме дыктанта), за 2022/2023 – 6,8 б. (экзамен у форме пераказу). Вынікі па ўзроўнях навучання прадстаўлены ў выглядзе дыяграмы.

Якасць ведаў вучняў па выніках выпускнога экзамену па беларускай мове
за 2021/2022 і 2022/2023 навучальныя гады

 

З электронным адукацыйным дапаможнікам можна працаваць за камп’ютарам, з планшэтам, тэлефонам, на інтэрактыўнай дошцы. Для выканання інтэрактыўных практыкаванняў і анлайн-тэстаў неабходны выхад у інтэрнэт.

Дапаможнік можа быць выкарыстаны на ўроках, на падтрымліваючых і факультатыўных занятках, а таксама ў самастойнай працы. Будзе карысны настаўнікам беларускай мовы, вучням ІІ і ІІІ  ступені агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама іх законным прадстаўнікам.

 

Спасылка на электронны адукацыйны дапаможнік “Самастойныя часціны мовы”:
https://drive.google.com/drive/folders/1V1JSy6sD0E1ysMqK_nbE6oDD_H-GJrRr?usp=sharing

Метадычныя рэкамендацыі па выкарыстанні ЭАД

 

 

Спіс выкарыстаных крыніц

1 Вэб-сервісы для педагога [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: http://e-asveta.adu.by/index.php/distancionnivseobuch/obuchenie-online/web-servici-dlya-pedagoga. – Дата доступу: – 10.09.2022.
2 Гладкая, В.У. Сістэма прафесійных якасцей спецыяліста ўстановы спецыяльнай адукацыі, забяспечваючых фарміраванне асобасных і метапрадметных кампетэнцый навучэнцаў / В.У.Гладкая // Зборнік навуковых прац Акадэміі паслядыпломнай адукацыі. – Вып. 18 / рэдкал. : А.П.Манастырны (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск : АПА, 2020. – с. 104–113.
3 Канаплёва, І.А. Выкарыстанне кампетэнтнаснага падыходу ў адукацыйным працэсе на аснове інфармацыйных тэхналогій // Сучасная педагогіка. 2017. – № 2 [Электронны ресурс]. – Рэжым доступу: https://pedagogika.snauka.ru/2017/02/6666. – Дата доступу: – 24.02.2023.
4 Канаплёва, А.М. Пытанні трансфармацыі зместу спецыяльнай адукацыі ў кантэксце кампетэнтнаснага падыходу / А.М.Канаплёва, Т.Л.Ляшчынская, Т.В.Лісоўская // Спец. адукацыя. – 2009. – № 3 (68). – с. 3–9.
5 Лунькова, А.А. Патэнцыял стварэння і рэалізацыі электронных сродкаў навучання ў карэкцыйнай рабоце з вучнямі з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця / А.А.Лунькова // Спецыяльная адукацыя. – 2020. – № 1. – с. 41–44;
6 Спецыфіка навучання вучняў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця : вучэбна-метадычны дапаможнік / В.У.Гладкая [і інш.]; пад аг. рэд. В.У.Гладкай. – Мінск : Зорны Верасок, 2018. – 296 с. – (Карэкцыйная педагогіка).

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий