Нестандартная форма падачы вучэбнага матэрыялу з мэтай зацікаўлення вучняў на прыкладзе вучэбнага прадмета “Беларуская мова” ў 9-м класе па тэме “Паняцце пра бяззлучнікавы сказ”

- 9:13II И III СТУПЕНИ, БЕЛАРУСКАЯ МОВА І ЛІТАРАТУРА, Беларуская мова і літаратура. Сцэнарыі, Методичка

 

Таццяна ГАЛАВАЧ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Азёркаўская сярэдняя школа”
Мастоўскага раёна,
Гродзенская вобласць

 

 

 

 

 

Тэма: Паняцце пра бяззлучнікавы складаны сказ.

Мэта: стварэнне ўмоў для пашырэння ведаў пра сінтаксічныя прыметы бяззлучнікавых складаных сказаў.

Задачы:

арганізаваць дзейнасць для:

– фарміравання ўяўлення вучняў пра бяззлучнікавыя складаныя сказы,
– развіцця ўменняў выяўляць у тэкстах бяззлучнікавыя складаныя сказы, вызначаць у іх межы частак, сродкі сувязі і тыпы частак;

стварыць умовы для:

– фарміравання моўнай і камунікатыўнай кампетэнцый праз тэкстаарыентаваны падыход вучнёўскай дзейнасці,
– развіцця ўменняў вучняў аналізаваць, знаходзіць заканамернасці, абагульняць, рабіць вывады, здзяйсняць самакантроль вучнёўскай дзейнасці;

стварыць сітуацыі для:

– для выхавання сацыяльных якасцей асобы праз зварот да лексічнай тэмы ўрока,
– выхавання ў вучняў разумнага стаўлення да карыстання мабільнымі тэлефонамі.

Тып урока: камбінаваны.

Абсталяванне: Беларуская мова: вучэбны дапаможнік для 9 кл./ Мінск, 2019; рабочы ліст, прэзентацыя МS PowerPoint, відэаролік “Людзі і мабільныя тэлефоны”, папяровыя мабільныя тэлефоны трох колераў, мабільныя тэлефоны ў дзяцей.

 

Ход урока

І Арганізацыйна-матывацыйны этап

1 Арганізацыйны момант

– Добры зімовы дзянёк усім добрым людзям! Сёння незвычайна добрае надвор’е на вуліцы, а на вашых партах, замест звычайных сшыткаў, ляжаць рабочыя лісты (Дадатак1), у якіх мы і будзем плённа працаваць. Калі вы гатовы, падыміце палец уверх.

Гульня “Чорная скрынка”

– У гэтай скрынцы знаходзіцца тое, што (так сцвярджаюць многія даследчыкі) з’яўляецца самай шкоднай звычкай сучасных людзей.

2 Арфаграфічная хвілінка

– Каб высветліць, што ж знаходзіцца ў скрынцы, вам неабходна ўставіць прапушчаныя літары ў словах:

Прэс..а, здароў…е, пераплё..чык, мен..шы, пр..зідыум, рас..казаў, гал..ё, с..кунда, пад’ес..ці, суф..ікс, аўтогра.. , п..ўнаметражны, мадон..а.

Узаемаправерка па эталоне.

– Складзіце слова з устаўленых літар. (Тэлефон)

– І сапраўды, мабільны тэлефон сёння выконвае не столькі перагаворную функцыю, як з’яўляецца кропкай доступу да “сусветнай павуціны” з яе віртуальным жыццём.

3 Тэмавызначэнне ўрока “Відэапрацэсар”

Прагляд відэароліка “Усе людзі ў тэлефоне”.

– “Мабільны тэлефон – гэта дабро ці зло?” Гэта лексічная тэма сённяшняга ўрока. А моўная тэма змяшчаецца на с. 117 § 25 падручніка.

– Назавіце тэму ўрока ў скарочаным варыянце, выбраўшы ключавое паняцце.

– Што патрабуе ад нас такая фармулёўка тэмы?

4 Мэтавызначэнне ўрока “Аперацыйная сістэма”

– У рабочых лістах прапанаваны мэты сённяшняга ўрока. Адзначце, якія мэты вы хацелі б дасягнуць напрыканцы занятку.

Планую, што да канца ўрока я:

1. Атрымаю агульнае ўяўленне пра бяззлучнікавы складаны сказ;
2. Змагу распазнаваць у тэкстах бяззлучнікавыя складаныя сказы і сродкі сувязі іх частак;
3. Буду адрозніваць бяззлучнікавыя складаныя сказы з аднатыпнымі і разнатыпнымі часткамі;
4. Паспяхова выканаю выніковы тэст па тэме ўрока.

Дэкларацыя свайго выбару вучнямі.

 

ІІ Этап актуалізацыі апорных ведаў

Лiчбавы дыктант “Сімкарта”

(Настаўнік дае азначэнне моўнай з’яве, а вучні, пачуўшы правiльнае сцверджанне, запiсваюць лiчбу 3, няправiльнае – 1).

а) Сiнтаксiс – гэта раздзел мовазнаўства, якi вывучае ўмовы пастаноўкi знакаў прыпынку. 1

б) Складаны сказ, граматычныя часткі якога звязваюцца пры дапамозе інтанацыі і злучальных слоў называецца складаназлучаным. 1

в) Аднак, але, затое – гэта супраціўныя злучнікі. 3

г) Коска не ставіцца ў наступным складаназлучаным сказе. Сёння на ўроку вучні будуць уважлівыя і настаўнік паставіць ім добрыя адзнакі. 3

д) Сродкамі сінтаксічнай сувязі паміж часткамі складаназалежных сказаў з’яўляюцца толькі падпарадкавальныя злучнікі. 1

е) Я ведаю, што вы вялікія малайцы. Гэта складаназалежны сказ з даданай азначальнай. 1

– Падлiчыце суму. (Павiнна атрымацца 113311 = 10)

– Дзесяць – гэта адзнака, якую я вам жадаю атрымаць на сённяшнiм уроку.

 

ІІІ Аператыўна-пазнаваўчы этап

1 Пошукавае чытанне правіла ў падручніку “Зарадка тэлефона”

Запаўненне табліцы “Агульныя прыметы бяззлучнікавых складаных сказаў”.

Сродкі сувязі частак бяззлучнікавых складаных сказаў (БСС).

 

 

 

 

Тыпы частак

Можна ўставіць

БСС перабудоўваецца ў

аднатыпныя

 

[ ], ды [ ]

 

падпарадкавальны злучнік, злучальнае слова

 

 

2 Заданне “Шукаем аператара сотавай сувязі”

– На сённяшнім уроку “аператарам сотавай сувязі” з’яўляецца бяззлучнікавы складаны сказ. Яго мы і будзем шукаць сярод сказаў.

– Адзначце, калі ласка, у дадзеных прыкладах нумары бяззлучнікавых складаных сказаў. Вызначце ў іх сродкі сувязі і тыпы частак.

“Сем цікавых фактаў пра тэлефон”

А. Ці ведаеце вы, што першы эксперыментальны мабільны тэлефон быў створаны савецкім радыёінжынерам у 1957 годзе.

Б. У якасці тэлефоннага прывітання Аляксандр Бэл прапанаваў выкарыстоўваць слова «Ahoy», яно чамусьці не прыжылося.

В. У спісе захворванняў чалавека з’явілася новая назва: намафобія – гэта боязь застацца без мабільнага тэлефона.

Г. Адна тона мабільных тэлефонаў змяшчае больш золата, чым 60 тон залатой руды.

Д. Навукоўцы высветлілі: рэакцыя кіроўцаў падчас размовы на траціну больш замаруджана, чым рэакцыя п’янага аўтамабіліста.

Е. Прадукцыйнасць любога сучаснага смартфона перавышае сумарную магутнасць усіх камп’ютараў, якімі карысталася NASA для кіравання высадкай чалавека на Месяц у рамках праграмы «Апалон».

Ё. Вучоныя сцвярджаюць, што на мабільным тэлефоне жыве ў 18 разоў больш бактэрый, чым на ўнітазе.

Самаправерка тэставага адказу.

Чытанне бяззлучнікавых складаных сказаў, вызначэнне сродкаў сувязі і тыпаў частак.

3 Фізкультхвілінка “Антывірус” (“Сюрпрыз пад стулам”)

– Каб вы крыху адпачылі ды размяліся, прапаную пашукаць сюрпрыз пад стулам. (Пад стулам прымацаваны папяровыя мабільныя тэлефоны трох колераў. Па колеры тэлефонаў фарміруюцца групы).

4 Праца ў групах “Трох’ядзерны працэсар”

Праца з тэкстам практыкавання 170.

Вучням 1-й групы (блакітны тэлефон) трэба выпісаць бяззлучнікавыя складаныя сказы з першага абзаца. Вызначыць у іх тыпы частак, сродкі сувязі.

Вучням 2-й групы (жоўты тэлефон) неабходна перабудаваць два сказы (на выбар) з другога і трэцяга абзацаў у бяззлучнікавыя складаныя сказы.

Вучням 3-й групы (шэры тэлефон) – адшукаць у сваім мабільным тэлефоне выказванні пра галоўнага героя тэксту, падзяліцца ёю з аднакласнікамі.

Справаздача.

 

IV Кантрольна-ацэначны этап

Выніковы тэст “QR-сканер” (адказы згенерыраваны ў QR-код)

 

Самаправерка

1. Адзначце правільныя сцверджанні.

Часткі бяззлучнікавых складаных сказаў аб’яднаны
а) інтанацыйна;
б) без злучальных слоў;
в) сэнсава;
г) формамі выражэння дзейнікаў.
                         Адказ______________

2. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы.

а) Разнастайныя карысныя праграмы і функцыі, якімі валодаюць сучасныя
сотавыя тэлефоны, робяць гэта невялікую па памеры прыладу ўнікальнай.
б) У тэлефоне сабрана шмат карыснага: будзільнік, секундамер, камера,
калькулятар, QR-сканер.
в) З тэлефонам бацькі менш хвалююцца за дзяцей: яны ў любы момант
 могуць высветліць месцазнаходжанне сваіх выхаванцаў.
г) Безумоўна, сучаснае грамадства ўжо не ўяўляе свайго жыцця без тэлефонаў, усё ж трэба быць вельмі асцярожным пры іх выкарыстанні.
                         Адказ______________

 3. Адзначце бяззлучнікавыя складаныя сказы з разнатыпнымі
 часткамі.

а) Грамадскасць хвалюецца: ад тэлефона сёння моцна залежыць вялікая
 колькасць школьнікаў і дзяцей.
б) Усюды можна ўбачыць інфармацыю пра негатыўны ўплыў смартфонаў
 на здароўе чалавека, многія ж аспрэчваюць гэту інфармацыю.
в) Вялікую шкоду здароўю чалавека прыносіць радыяцыя: яе бесперапынна
 выпраменьвае мабільны тэлефон.
г) Цікава, што ў Паўночнай Карэі да нядаўняга часу за выкарыстанне
мабільнага тэлефона маглі пакараць смерцю.   
                        Адказ______________

4. Адзначце правільнае сцверджанне.

Бяззлучнікавы складаны сказ з аднатыпнымі часткамі можна
перабудаваць
а) у складаназалежны сказ,
б) у складаназлучаны сказ,
в) у просты сказ, ускладнены аднароднымі членамі. 
                         Адказ______________
        

5. Адзначце колькасць граматычных частак у бяззлучнікавым
 складаным сказе.

Гэта ж так зручна: захацеў пачуць чалавека – патэлефанаваў, захацеў
падзяліцца навіной – адправіў паведамленне.
а) тры, б) чатыры, в) пяць.  

                         Адказ______________

 

Самаправерка з дапамогай QR-сканера ў мабільным тэлефоне.

Самаацэнка.

 

V Рэфлексія “Сэнсарны экран”

– На ваш тэлефон прыйшло паведамленне ад аператара сотавай сувязі. Паглядзіце на мэты ўрока і “ацаніце якасць сувязі”.

Калі вы атрымалі агульнае ўяўленне пра бяззлучнікавы складаны сказ, націсніце (прымацуйце смайлік) на лічбу 1.

Калі вы распазнаяце ў тэкстах бяззлучнікавыя складаныя сказы і сродкі сувязі частак, націсніце 2.

Калі ўмееце адрозніваць бяззлучнікавыя складаныя сказы з аднатыпнымі і разнатыпнымі часткамі, націсніце 3.

Калі паспяхова выканалі выніковы тэст па тэме ўрока, націсніце 4.

Калі было вельмі складана, тэму не зразумелі, націсніце 5.  

– Прымацуйце свае тэлефоны на дошцы вакол сцверджанняў “Тэлефон – гэта дабро” ці “Тэлефон – гэта зло”. Выкажыце свае меркаванні.

 

VІ Дамашняе заданне

– Дамашняе заданне адпраўлена ў нашу групу ў Вайберы.

§ 25. Для тых, хто дапусціў памылкі ў выніковым тэсце, – практыкаванне 172.

Для тых, хто выдатна справіўся з выніковым тэстам, – скласці тры бяззлучнікавыя складаныя сказы пра карысць мабільнага тэлефона.

Матэрыялы для рабочага ліста

 

Рабочы ліст па тэме

“Паняцце пра бяззлучнікавы складаны сказ”

вуч_______  9 класа
____________________
____________________

 

Мэты:

Планую, што да канца ўрока я

1. Атрымаю агульнае ўяўленне пра бяззлучнікавы складаны сказ;
2. Буду распазнаваць у тэкстах бяззлучнікавыя складаныя сказы і сродкі сувязі іх частак;
3. Змагу адрозніваць бяззлучнікавыя складаныя сказы з аднатыпнымі і разнатыпнымі часткамі;
4. Паспяхова выканаю выніковы тэст па тэме ўрока

1. Арфаграфічная хвілінка

Прэс..а, здароў…е, пераплё..чык, мен..шы, пр..зідыум,рас..казаў, гал..ё, с..кунда , пад’ес..ці, суф..ікс, аўтогра.. , п..ўнаметражны, мадон..а.

Слова  ______________________                   Адзнака ___

2. “Лiчбавы дыктант”

  Адказ _______________________                  Адзнака ___

3. Запоўніце табліцу “Агульныя прыметы бяззлучнікавых складаных сказаў” (БСС)

1. Сродкі сувязі ў бяззлучнікавых складаных сказах

 

 

 

 

2. Тып граматычных частак

Можна ўставіць

БСС перабудоўваецца ў

аднатыпныя

 

[ ], ды [ ]

 

падпарадкавальны злучнік, злуч. слова

 

4. Адзначце нумары бяззлучнікавых складаных сказаў.

Сем цікавых фактаў пра тэлефон”

а) Ці ведаеце вы, што першы эксперыментальны мабільны тэлефон быў створаны савецкім радыёінжынерам у 1957 годзе.

б) У якасці тэлефоннага прывітання Аляксандр Бэл прапанаваў выкарыстоўваць слова «Ahoy», яно чамусьці не прыжылося.

в) У спісе захворванняў чалавека з’явілася новая назва: намафобія – гэта боязь застацца без мабільнага тэлефона.

г) Адна тона мабільных тэлефонаў змяшчае больш золата, чым 60 тон залатой руды.

д) Навукоўцы высветлілі: рэакцыя кіроўцаў падчас размовы на траціну больш замаруджана, чым рэакцыя п’янага аўтамабіліста.

 е) Прадукцыйнасць любога сучаснага смартфона перавышае сумарную магутнасць усіх камп’ютараў, якімі карысталася NASA для кіравання высадкай чалавека на Месяц у рамках праграмы «Апалон».

ё) Вучоныя сцвярджаюць, што на мабільным тэлефоне жыве ў 18 разоў больш бактэрый, чым на ўнітазе.

Адказ ________________                    Адзнака ___

— Вызначце ў бяззлучнікавых складаных сказах тып граматычных частак і сродкі сувязі. (вусна).

5. Работа з тэкстам практывання 170 (у групах)

“Блакітны Т”. Выпісаць бяззлучнікавыя складаныя сказы з першага абзаца. Вызначыць у іх сродкі сувязі і тып частак.

“Жоўты Т”. Перабудаваць два сказы (на выбар) з 2-га, 3-га абзацаў у бяззлучнікавыя складаныя сказы.

“Шэры Т”. Адшукаць у сваім тэлефоне цікавыя выказванні пра галоўнага героя тэксту, падзяліцца імі з аднакласнікамі.

_______________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________________

Адзнака ___

6. Выніковы тэст

Адказ: №1 -____________, №2 -____________, №3 -_________, №4 -__________, №5 -__________
Адзнака ___

 

АДЗНАКА ЗА ЎРОК  __________

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий