Трэніровачны тэст па тэме “Лічэбнік”

- 15:37Подготовка к ЦЭ/ЦТ

Трэніровачны тэст распрацаваны для самастойнай працы вучняў з мэтай абагульнення і сістэматызацыі ведаў па тэме “Лічэбнік” у 10-м класе. Тэст складаецца з двух варыянтаў, у кожным па 12 заданняў, выкананне якіх спрыяе актуалізацыі ведаў пры падрыхтоўцы да цэнтралізаванага экзамену.

Ала КАЗЕКА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
ДУА “Сярэдняя школа № 10 г. Слоніма”,
Гродзенская вобласць

 

 

 

Варыянт 1

1. Адзначце словы, якія з’яўляюцца лічэбнікамі:

а) дваццаць пяць
б) тройка;
в) сто першы;
г) тройчы;
д) паўтара.

2. Колькасныя лічэбнікі абазначаюць:

а) лік;
б) парадак прадметаў пры лічэнні;
в) колькасць прадметаў.

3. Адзначце лічэбнікі, якія змяняюцца толькі па склонах:

а) два;
б) трынаццаць;
в) адзін;
г) трыццаць пяць;
д) трыста семдзесят.

4. Адзначце лічэбнікі, у якіх на месцы пропуску пішацца мяккі знак:

а) восем..;
б) дзевяц..сот;
в) дз..ве;
г) пяц..дзясят;
д) шэсц..сот.

5. Адзначце лічэбнікі, якія напісаны правільна:

а) пяццюдзесяццю васьмю старонкамі;
б) двумястамі гледачамі;
в) васьмістамі жыхарамі;
г) сорак другога паверха;
д) сямі дзявятым кіламетра.

6. Адзначце словазлучэнні з правільным ужываннем зборных лічэбнікаў:

а) абодве хаты;
б) шасцёра ягнят;
в) чацвёра свіней;
г) трое жанчын;
д) дзевяцера касцоў.

7. Адзначце сказы, у якіх ёсць памылкі ва ўжыванні лічэбнікаў:

а) Шэсць доўгіх вёрстаў стамілі  падарожнікаў.
б) Дзве пятых соткі агарода былі засаджаны капустай.
в) Больш за паўтары месяца не было дажджу.
г) Абедзве дачкі былі выдатніцамі.

8. Адзначце лічэбнікі, якія ва ўсіх склонах маюць толькі адну форму:

а) сто;
б) дванаццаць;
в) дзевяноста;
г) сорак;
д) паўтара.

9. Адзначце назоўнікі, якія спалучаюцца з лічэбнікам паўтары:

а) літар;
б) старонка;
в) вядро;
г) бочка;
д) сотня.

10. Устанавіце адпаведнасць паміж лічэбнікамі і іх характарыстыкамі. Адказ запішыце ў выглядзе, напрыклад, А3Б4В1Г2.

А. Дваццаты.                                        1. Колькасны зборны.
Б. Сто трыццаць сем.                           2. Колькасны дробавы.
В. Сем дванаццатых.                           3. Колькасны састаўны.
Г. Васьмёра.                                         4. Парадкавы просты.

11. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словазлучэнні або словы з’яўляюцца дзейнікамі.

а) Пяць і шэсць – адзінаццаць.
б) Двое сяброў працавалі разам на камбайне.
в) У свае трынаццаць гадоў Іван быў даволі рослым.
г) Рыссю прамчалася пяць коннікаў.

12. Запішыце лічэбнікі словам у той форме, якой патрабуюць словазлучэнні.

256 выпускнікамі, у 1973 годзе, 78 студэнтам, у 149 нумарах.

 

Варыянт 2

1. Адзначце словы, якія з’яўляюцца лічэбнікамі:

а) двойчы;
б) дваццаць сем;
в) паўтары;
г) пяцёрка;
д) дзве трэція.

2. Парадкавыя лічэбнікі абазначаюць:

а) лік;
б) парадак прадметаў пры лічэнні;
в) колькасць прадметаў.

3. Адзначце лічэбнікі, якія змяняюцца па родах:

а) семдзесят;
б) дваццаць адзін;
в) абодва;
г) сямнаццаць;
д) дзвесце пяць.

4. Адзначце лічэбнікі, у якіх на месцы пропуску пішацца мяккі знак:

а) сем..;
б) дз..вюх;
в) пяц..сот;
г) шэсц..сот;
д) вас..мю.

5. Адзначце лічэбнікі, якія напісаны правільна:

а) трымястамі дваццацю пяццю студэнтамі;
б) васьмью гледачамі;
в) шасцідзясятаму наведвальніку;
г) сямнаццатага стагоддзя;
д) тром пятым кіламетра.

6. Адзначце словазлучэнні з правільным ужываннем зборных лічэбнікаў:

а) сямёра дзяцей;
б) шасцёра дзяўчын;
в) двое саней;
г) васьмёра дзвярэй;
д) абое лётчыкі.

7. Адзначце сказы, у якіх ёсць памылкі ва ўжыванні лічэбнікаў:

а) Абодва вучні справіліся з заданнем.
б) Паўтара сотні людзей сабралася на плошчы.
в) Тры стала прынеслі ў пакой.
г) Чацвёра байцоў адпачывалі пасля бою.

8. Адзначце лічэбнікі, якія пры змяненні па склонах маюць дзве формы:

а) сто;
б) дванаццаць;
в) дзевяноста;
г) сорак;
д) паўтара.

9. Адзначце назоўнікі, якія спалучаюцца з лічэбнікам паўтара:

а) літар;
б) старонка;
в) вядро;
г) гектар;
д) сотня.

10. Устанавіце адпаведнасць паміж лічэбнікамі і іх характарыстыкамі. Адказ запішыце ў выглядзе, напрыклад, А3Б4В1Г2.

А. Трыццаць першы.                  1. Колькасны зборны.
Б. Дзевяцера.                               2. Колькасны дробавы.
В. Тры пятыя.                              3. Колькасны складаны.
Г. Шэсцьсот.                                4. Парадкавы састаўны.

11. Адзначце сказы, у якіх выдзеленыя словазлучэнні або словы з’яўляюцца дзейнікамі.

а) Абодва вучні сталі пераможцамі алімпіяды.
б) Шэсць і сем – трынаццаць.
в) Семдзесят спартсменаў змагаліся за медалі.
г) Мы падняліся на адзінаццаты паверх.

12. Запішыце лічэбнікі словам у той форме, якой патрабуюць словазлучэнні.

438 студэнтамі, у 1959 годзе, 85 працэнтамі, аб 215 аўтарах.

 

Адказы

Варыянт 1

1. а, в, д. 2. а, в.   3. б, г, д.   4. б, г, д.   5. а, г, д.   6. б, в, д.   7. б, в.   8. в, д.   9. б, г, д.   10. А4 Б3 В2 Г1   11. б, г.
12. Двумастамі пяццюдзесяццю шасцю выпускнікамі, у тысяча дзевяцьсот семдзесят трэцім годзе, сямідзесяці васьмі студэнтам, у ста сарака дзевяці нумарах.

Варыянт 2

1. б, в, д. 2. б.   3. б, в.   4. в, г, д.   5. в, г, д.   6. а, в, г.   7. б, в.   8. а, г.   9. а, в, г.   10. А4 Б1 В2 Г3.   11. а, в.
12. Чатырмастамі трыццаццю васьмю студэнтамі, у тысяча дзевяцьсот пяцьдзясят дзявятым годзе, васьмюдзесяццю пяццю студэнтамі, аб двухстах пятнаццаці аўтарах.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий