Тэставая работа “Марфалогія і арфаграфія”  

- 10:58Подготовка к ЦЭ/ЦТ

Прапанаваны трэнажор складаецца з 20 заданняў у выглядзе тэстаў, якія прызначаны для адпрацоўкі ўменняў і навыкаў па раздзеле “Марфалогія і арфаграфія”. Матэрыял можна выкарыстоўваць на ўроках беларускай мовы, факультатыўных занятках, а таксама для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага экзамену (цэнтралізаванага тэсціравання).

Ірына ЦІМОХАВА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры,
ДУА “Гімназія г. Быхава”,
Магілёўская вобласць

 

 

 

 

 

 

А 1. Адзначце правільныя сцверджанні:

1) У сучаснай беларускай мове 12 часцін мовы (назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе, прыслоўе, прыназоўнік, злучнік, часціцы, выклічнік);
2) Нескланяльныя назоўнікі пры змяненні па склонах маюць адну і тую ж форму;
3) Прыметнікі ў сказе выступаюць толькі ў ролі азначэння;
4) Інфінітыў і дзеепрыслоўе – нязменныя формы дзеяслова;
5) Прыслоўі ў форме вышэйшай і найвышэйшай ступені параўнання паказваюць на розную ступень праяўлення дзеяння, стану ці якасці.

А 2. Адзначце зборныя назоўнікі:

1) сузор’е;
2) збажына;
3) каласы;
4) машкара;
5) дзетвара.

А 3. Адзначце рады, у якіх усе назоўнікі не змяняюцца па ліках:

1) радня, караблі;
2) падзея, цукар;
3) лістота, захад;
4) Алесь, смех;
5) птушаняты, рэкі.

А 4. Адзначце рады, у якіх назоўнікі пішуцца праз злучок:

1) (пяці)тысячнік, (балет)казка;
2) (штаб)кватэра, (ампер)секунда;
3) (сацыял)дэмакрат; (святла)фор;
4) (хата)чытальня, (Нава)полацк;
5) (міні)матч, (хіт)парад.

А 5. Адзначце назоўнікі, якія ў форме давальнага склону адзіночнага ліку маюць канчатак :

1) вавёрка;
2) шпакоўня;
3) дзяўчынка;
4) рака;
5) мяжа.

А 6. Адзначце назоўнікі, якія ў форме роднага склону адзіночнага ліку маюць канчатак :

1) горад;
2) дождж;
3) нос;
4) вопыт;
5) посуд.

А 7. Адзначце назоўнікі, у якіх у форме творнага склону адбываецца падаўжэнне зычнага ў аснове:

1) папараць;
2) Сібір;
3) зайздрасць;
4) постаць;
5) Нарач.

А 8. Адзначце рады, у якіх усе прыметнікі пішуцца праз злучок:

1) (азёрна)балотны, (прыродна)гаспадарчы;
2) (шмат)вопытны, (светла)русы;
3) (прамыслова)транспартны, (рабоча)сялянскі;
4) (санкт)пепярбургскі, (інда)еўрапейскі);
5) (праектна)мантажны, (буда)кашалёўскі.

А 9. Адзначце правільна напісаныя прыметнікі:

1) сусецкі;
2) сакавіцкі;
3) смаргоньскі;
4) узбецкі;
5) матроскі.

А 10. Адзначце лічэбнікі, у якіх пішацца мяккі знак:

1) дзевяц_сот;
2) абедз_ве;
3) сем_сот;
4) міл_ён;
5) сям_ю.

А 11. Адзначце прыклады, у якіх ад выдзеленых лічэбнікаў правільна ўтвораны формы творнага склону:

1) пяць – пяці;
2) дзве – дзвюма;
3) пяцьсот – пяццюстамі;
4) сямнаццаты – сямнаццатым;
5) шэсцьсот пяцьдзясят – шасцюстамі пяцюдзесяццю.

А 12. Адзначце прыклады, у якіх ад выдзеленых займеннікаў правільна ўтвораны формы творнага склону:

1) самы – самім;
2) наш – нашай;
3) штосьці – чымсьці;
4) яна – ёй;
5) сам – самім.

А 13. Адзначце дзеясловы І спражэння:

1) успомніць;
2) перабраць;
3) садзейнічаць;
4) кахаць;
5) бачыць.

А14. Адзначце дзеясловы, якія ў форме 2-й асобы множнага ліку будуць мець канчатак -аце (-яце):

1) ісці;
2) стварыць;
3) баяцца;
4) вязаць;
5) браць.

А15. Адзначце дзеясловы, якія ў форме 2-й асобы адзіночнага ліку напісаны правільна:

1) зойдзіш;
2) здасі;
3) бярэш;
4) пазвоніш;
5) пад’еш.

А16. Адзначце прыклады, у якіх часціцу НЕ трэба пісаць разам:

1) кнігі (не)прачытаны;
2) (не)распрацаваны план;
3) не)прывезеныя дзядулем дровы;
4) ніхто (не)бачыў;
5) (не)далёка жыў.

А17. Адзначце прыклады, у якіх НЕ, НІ са словамі напісаны правільна:

1) не прадуманае рашэнне;
2) не высокі, але прыгожы;
3) вокны не пафарбаваны;
4) нікім не паклееныя сцены;
5) нічым не здзівіў.

А18. Адзначце прыклады, у якіх выдзеленыя словы трэба пісаць асобна:

1) вывучыць (на)памяць;
2) адысці (ў)бок;
3) (усё) роўна скажу;
4) (у)дзень пацяплела;
5) (у)бок лесу.

А19. Адзначце прыклады, у якіх выдзеленыя словы трэба пісаць разам:

1) сказаць (па)добраму;
2) збянтэжыўся (з)усім;
3) пачуць (на)бягу;
4) (з)рэдку наведваць;
5) пасадзіць (у)восень.

А20. Адзначце спалучэнні слоў, у якіх прыназоўнікі напісаны і ўжыты правільна:

1) з-пад зямлі;
2) з за лесу;
3) негледзячы на;
4) пайсці ў грыбы;
5) ажаніцца з ёй.

 

Адказы:

А1. 2, 4, 5.
А2. 1, 4, 5.
А3. 3, 4.
А4. 2, 5.
А5. 1, 3, 5.
А6. 2, 4, 5.
А7. 1, 4, 5.
А8. 1, 3, 5.
А9. 2, 5.
А10. 1, 4.
А11. 2, 3, 4.
А12. 3, 4, 5.
А13. 2, 3, 4.
А14. 1, 4, 5.
А15. 2, 3, 4.
А16. 2, 4.
А17. 3, 4, 5.
А18. 1, 3, 5.
А19. 2, 4, 5.
А20. 1, 4, 5.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий