Алімпіядныя заданні па беларускай літаратуры для 6-га класа

- 11:31Подготовка к олимпиадам

 

Таццяна ЛОЙША,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Сярэдняя школа № 41 імя А.М.Кузняцова г. Гродна”

 

 

 

 

 

 

Заданне1

Ці згодны вы з выказваннямі? Запоўніце табліцу (+/-). (Максімальная колькасць балаў – 5; па 0,5 б. за кожны правільны адказ.)

1. Прыказка – трапнае народнае выслоўе, часцей з павучальным зместам, якое дае вобразную ацэнку чалавечым паводзінам, учынкам, якасцям.

2. Лёня Саўчанка і Грыша Міхневіч – галоўныя героі апавядання “Салодкія яблыкі”.

3. Паводле міфаў, наймагутнейшы і галоўны з багоў, творца жыцця, бог неба і ўсяго сусвету – Пярун.

4. Сапраўднае імя Кузьмы Чорнага – Мікалай Карлавіч Раманоўскі.

5. Легенда “Дамавікова ўдзячнасць” з’яўляецца народнай.

6. Міф – старажытны аповед пра паходжанне свету, жыццё прыроды і чалавека.

7. Народная песня “Прыехала Каляда на белым кані…” адносіцца да сямейна-абрадавай.

8. Аўтар апавядання “Сябры” – Алена Васілевіч.

9. “Вужыная карона” Яна Баршчэўскага – гэта аповесць.

10. Песня – вершаваны і музычны твор для выканання голасам (спявання).

Адказы

2. “Сябры”. 3. Сварог (Стрыбог, Святавіт, Род). 7. Каляндарна-абрадавай. 9. Апавяданне.

 

Заданне 2

Запоўніце табліцу. (Максімальная колькасць балаў – 5; па 1 б. за кожны правільны адказ)

Аўтар

Назва твора

Галоўныя героі

Жанр

Вячаслаў Адамчык

“Салодкія яблыкі”

 

Апавяданне

 

“Сябры”

Лёня, Грыша

Апавяданне

Іван Пташнікаў

 

Ірка

Апавяданне

Кузьма Чорны

“Насцечка”

Насцечка, Серж

 

Уладзімір Караткевіч

 

Паэт Юсуфі, хан Бату, Старац

Легенда

Адказы. 1. Тонік. 2. Алена Васілевіч. 3. “Алені”. 4. Аповесць. 5. “Лебядзіны скіт”.

 

Заданне 3

Знайдзіце “чацвёрты” лішні. (Максімальная колькасць балаў – 5; па 0,5 б. за кожны правільны адказ)

1. “Дамавікова ўдзячнасць”, “Лебядзіны скіт”, “Нарач”, “Пестунь”.

2. Вадзянік, Дамавік, Лесавік, Сварог.

3. Аповесць, метафара, эпітэт, параўнанне.

4. “Сябры”, “Салодкія яблыкі”, “Насцечка”, “Алені”.

5. “Жураўлі на Палессе ляцяць”, “Рэчанька”, “А на Купалу рана сонца іграла…”, “Благаславі, маці, вясну заклікаці…”

6. Рая, Фаня, Ірка, Надзя.

7. Якуб Колас, Іван Мележ, Максім Багдановіч, Янка Брыль.

8. Ворлік, мята, чарамша, познацвет.

9. Рагнеда, Гарыслава, Анастасія, Еўфрасіння.

10. “Багіра”, “Продкі”, “Прысяга сэрцам”, “Восень”.

Адказы. 1. “Лебядзіны скіт”; 2. Сварог; 3. Аповесць; 4. “Насцечка”; 5. “Жураўлі на Палессе ляцяць”; 6. Ірка; 7. Якуб Колас (псеўданім); 8. Мята; 9. Еўфрасіння; 10. “Багіра”.

 

Заданне 4

Прачытайце радкі верша і запоўніце табліцу. (Максімальная колькасць балаў – 5; па 1 б. за кожны правільны адказ.)

Што ім тыя пагоды паўднёвыя!
Што ім пышны платанавы рай,
Калі клічуць іх далі сасновыя
І азёрны рабінавы _____________!
Сакавітыя пожні мурожныя
Не заменіш нічым і нідзе
І зямлю, дзе сцяжыначка кожная
У прыветлівы двор прывядзе.

Заданні

Адказ

1. Аўтар верша

Алесь Ставер

2. Назва твора

“Жураўлі на Палессе ляцяць”

3. Тэма верша

Тэма Радзімы, роднага краю

4. Прапушчанае слова

Край

5. Вызначце мастацкі сродак: сакавітыя пожні

Эпітэт

 

Заданне 5

Па прыведзеных ніжэй радках назавіце твор і яго аўтара. (Максімальная колькасць балаў – 5; па 0,5 б. за кожны правільны адказ.)

Радкі з верша

Аўтар

Назва твора

Мы дружбы народам жадаем
І шчырай братэрскай любві!

Алесь Бачыла

“Радзіма мая дарагая…”

Да іх іду я зноў і зноў,
Ім веру свята.
Таму й вяду сваіх сыноў
Да іх на раду.

Алесь Пісьмянкоў

“Продкі”

– Я вольная рэчка на вольнай зямлі,
І чыстымі хвалі заўсёды былі…

Аляксей Пысін

“Проня”

Сівавусы, згорблены, я залёг між цінай
І гадамі грэюся – сплю на дне ракі.

Максім Багдановіч

“Вадзянік”

Вечна я ўдзячны жытняму хлебу,
Чыстай вадзе з невялікай крыніцы,
Лесу зялёнаму,
Сіняму небу…

Пятрусь Броўка

“Прысяга сэрцам”

 

Заданне 6

Назавіце літаратурнага героя па цытаце з твора. (Максімальная колькасць балаў – 5; па 0,5 б. за кожны правільны адказ.)

1. “Летам упаў з грушы і зламаў нагу”.

2. “Ён быў у высокіх боціках з блішчастымі мяккімі халяўкамі, на паліто каўнерык з нейкага шэранькага звярка”.

3. “Малая яшчэ, ёй толькі пайшоў дванаццаты, мала што яна рослая, падцягнулася за вайну, затое тонкая”.

4. “Была бойкая і рухавая дзяўчынка, белатварая з густымі валасамі, якія роўна ляжалі на яе галаве пад грабянцом…”

5. “Сінімі васількамі адцвіталі вочы хлопчыка”.

6. “Бровы былі падобны да ляжачага сабакі, а вочы ззялі, быццам іржавая сталь”.

7. “Ён быў упэўнены, што выдатныя адзнакі заслужана ўпрыгожваюць толькі яго дзённік, а ўсім астатнім вучням яны ставяцца проста так, невядома за што…”

8. “Увесь яго абавязак быў – вартаваць лес, хадзіць на паляванне з панам ды прыносіць дзічыну, калі, чакаючы гасцей або перад святам, накажуць з маёнтка”.

9. “Ноччу захварэў. Ён пачаў стагнаць і кідацца ў сне. Усю ноч маці сядзела над ім і прыкладала да яго галавы мокры ручнік”.

10. “Пасля такога здарэння ён стаў ціхім і яшчэ больш задуменным”.

Адказы. 1 Лёня. 2. Серж. 3. Ірка. 4. Насцечка. 5. Міколка. 6. Хан Бату. 7. Грыша. 8. Сямён. 9. Тонік. 10. Базыль.

 

Заданне 7

Суаднясіце правы і левы слупок. (Максімальная колькасць балаў – 5; па 0,5 б. за кожны правільны адказ.)

1. Перанясенне ўласцівасцей адной з’явы на другую, чым-небудзь падобную на яе.

А. Байка

2. Супастаўленне двух прадметаў або дзвюх з’яў на аснове іх падабенства.

Б. Павер’е

3. Невялікі празаічны твор, у якім расказваецца пра асобную падзею, выпадак або здарэнне ў жыцці героя.

В. Метафара

4. Мастацкі твора, пераважна празаічны, у якім расказваецца пра шэраг падзей, што адбываюцца на працягу значнага перыяду жыцця галоўнага героя, паказваюцца яго ўзаемаадносіны з іншымі персанажамі.

Г. Апавяданне

5. Невялікі, часцей вершаваны твор сатырычнага зместу з алегарычным сюжэтам і павучальнай канцоўкай (мараллю).

Д. Літаратурны вобраз

6. Мастацкае азначэнне, якое вобразна (жыва, наглядна, паэтычна) характарызуе прадмет, з’яву, чалавека

Е. Легенда

7. Вусны народны аповед, заснаваны не на жыццёвым вопыце, а на фантазіі, часам на містыцы.

Ё. Параўнанне

8. Мастацкае адлюстраванне з дапамогай слова чалавечых характараў, падзей, прадметаў, з’яў у канкрэтнай, індывідуальна-пачуццёвай форме.

Ж. Аповесць

9. Мастацкі прыём, калі нежывым ці неадушаўлёным прадметам і з’явам надаюцца ўласцівасці чалавека або жывых істот.

З. Эпітэт

10. Фантастычнае апавяданне, заснаваны на паэтызацыі гістарычных падзей і ўслаўленні народных герояў

І. Увасабленне

1 __, 2 __, 3 __, 4 __, 5 __, 6 __, 7 __, 8 __, 9 __, 10 __.

Адказы. 1В, 2Ё, 3Г, 4Ж, 5А, 6З, 7Б, 8Д, 9І, 10Е.

 

Заданне 8

Разгадайце крыжаванку. (Максімальная колькасць балаў – 5; па 0,5 б. за кожны правільны адказ.)

1. Вобразны выраз, у аснове якога ляжыць моцныя перавелічэнні з мэтай узмацніць уражанне.

2. Пра якога духа ідзе размова: “клапаціўся пра добры ўраджай на палетках і сенажацях, выганяў з іх шкоднікаў”.

3. Паслядоўнае разгортванне падзей, у якіх раскрываюцца характары і ўзаемаадносіны герояў.

4. Абструганая яловая палка з накарэлым на ёй цестам (апавяданне “Салодкія яблыкі”).

5. Будова твора, размяшчэнне і спалучэнне ўсіх яго частак, раздзелаў, эпізодаў, сцэн.

6. Бог грому і маланак.

7. Мастацкае азначэнне, якое вобразна (жыва, наглядна, паэтычна) характарызуе прадмет, з’яву, чалавека.

8. Каму прысвечаны верш Петруся Броўкі “Яшчэ ў дні старыя, у век наш лучынны…”?

9. “Рагнеду сілаю прымусіў пайсці за яго замуж”.

10. Жыццёвая з’ява або кола з’яў, пра якія размова ідзе ў творы.

Адказы

 

Заданне 9

Запоўніце табліцу. (Максімальная колькасць балаў – 5; па 1 б. за кожны правільны адказ)

Аўтар

Назва твора

Галоўныя героі

Жанр

 

“Лебядзіны скіт”

Хан Бату, Юсуфі, старац

Казка-легенда

Уладзімір Бутрамееў

“Славутая дачка Полацкай зямлі”

 

Апавяданне

Ян Баршчэўскі

“Вужыная карона”

Вуж, Сямён, Марыся

 

Іван Пташнікаў

 

Ірка

Апавяданне

Кузьма Чорны

“Насцечка”

Насця Закрэўская, Серж

 

Адказы. 1. Уладзімір Караткевіч. 2. Рагнеда (Гарыслава, Анастасія). 3. Апавяданне. 4. “Алені”. 5. Аповесць.

 

Заданне 10

Запішыце назвы твораў (Максімальная колькасць балаў – 5; па 1 б. за кожны правільны адказ)

Радкі з твора

Назва

1. Здарылася якраз тое, чаго баяўся Ігнат: доўга блукаючы па балоце, хлопец праваліўся ў незамерзлую багну і, ледзь выбраўшыся з яе, насілу дацягнуўся да стога.

 

2. Да іх іду я зноў і зноў,
Ім веру свята.
Таму й вяду сваіх сыноў
Да іх на раду.

 

3. …Ноччу Тонік захварэў. Ён пачаў стагнаць і кідацца ў сне. Марыля ссунулася з печы, памацала яго лобік – ён гарэў як агнём. Яна намачыла ручнік і прыклала Тоніку да галавы – хлопец крышку паспакайнеў. Усю ноч Марыля сядзела над ім і прыкладала да яго галавы мокры ручнік. Жар у Тоніка пачаў спадаць.

 

4. Чужое зямлі нам не трэба,
Пачуцці ва ўсіх нас адны:
Мы хочам, каб мірнае неба
Не знала пажараў вайны

 

5. Там, дзе яны забалоцілі сабе месца, і жыла іх невялікая калонія. З аднаго боку ад рэчачкі стаяў на ўзгорку бор, пад ім хат з пяць маленькае вёсачкі. І гэты заводзік. Тут мала хто хадзіў, мала хто ездзіў, і яны жылі спакойна, без клопату. Хапала на іх і лазы, і карэньчыкаў, і травы. Тут была іх маленькая радзіма.

 

Адказы. 1. “Сябры”. 2. “Продкі”. 3. “Салодкія яблыкі”. 4. “Радзіма мая дарагая”. 5. “Стары бабёр”.

 

Заданне 11

Запішыце адказы на прапанаваныя заданні. (Максімальная колькасць балаў – 5; па 1 б. за кожны правільны адказ)

1. Пра якую міфічную істоту (духа) ідзе размова: “стары з доўгай барадой, доўгімі валасамі на галаве ў форме кліна, гладкай бліскучай скурай. Усё цела яго пакрывалі ці то валасы, ці то водарасці, паміж пальцаў – перапонкі, рукі і ногі былі надзвычай доўгія”.

2. Які ансамбль выконвае песню “Жураўлі на Палессе ляцяць” на музыку Ігара Лучанка?

3. Якую рэчку ў сваім вершы апісвае Аляксей Пысін?

Была яна светлай да самага дна,
І сонца, і неба адбіла яна.

4. Хто аўтар апавядання “Багіра”?

5. У якой легендзе расказваецца пра паходжанне Белай Русі?

Адказы. 1. Вадзянік. 2. “Песняры”. 3. Проня. 4. Янка Маўр. 5. “Лебядзіны скіт”.

 

Заданне 12

Запішыце прапушчаныя тэрміны (Максімальная колькасць балаў – 5; па 1 б. за кожны правільны адказ)

1. _________________ – мастацкі твор, пераважна празаічны, у якім расказваецца пра шэраг важных падзей, што адбываюцца на працягу значнага перыяду жыцця галоўнага героя, паказваюцца яго ўзаемаадносіны з іншымі персанажамі.

2. ______________ – старажытныя народныя аповеды пра паходжанне свету, жыццё прыроды і чалавека.

3. __________________ – перанясенне ўласцівасцей адной з’явы на другую, чым-небудзь падобную на яе.

4. _____________ – невялікі празаічны твор, у якім расказваецца пра асобную падзею, выпадак або здарэнне ў жыцці героя; няшмат персанажаў, дзеянне адбываецца на працягу невялікага адрэзка часу.

5. _______________ – складаная будова твора, размяшчэнне і спалучэнне яго частак, раздзелаў, эпізодаў, сцэн.

Адказы. 1. Аповесць. 2. Міфы. 3. Метафара. 4. Апавяданне. 5. Кампазіцыя.

 

Заданне 13

Суаднясіце аўтара і яго твор (Максімальная колькасць балаў – 5; па 1 б. за кожны правільны адказ).

1.

А. “Вужыная карона”

2.

Б. “Багіра”

3.

В. “Лебядзіны скіт”

4.

Г. “Алені”

5.

Д. “Насцечка”

1__, 2__, 3__, 4__, 5__.

Адказы. 1В, 2А, 3Д, 4Б, 5Г.

 

Заданне 14

Якому твору адпавядае малюнак? (Максімальная колькасць балаў – 4; па 1 б. за кожны правільны адказ.)

Адказы. 1. “Лебядзіны скіт”. 2. “Насцечка”. 3. “Алені”. 4. “Стары бабёр”.

 

Заданне 15

Назавіце, які персанаж не з’яўляецца героем твора. (Максімальная колькасць балаў – 4; па 1 б. за кожны правільны адказ.)

Назва твора

Героі

“Лішні” персанаж

“Насцечка”

Фая, Рая, Ірка, Надзя

 

“Сябры”

Кастусь, Лёня, Грыша, Ігнат

 

“Салодкія яблыкі”

Тонік, Сямён, Яська, Арсенік

 

“Лебядзіны скіт”

Юсуфі, Бату, старац, Пятро

 

Адказы. Ірка, Кастусь, Яська, Пятро.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий