Заданні па раздзеле “Фразеалогія”

- 16:13Подготовка к олимпиадам, Подготовка к ЦЭ/ЦТ

Прапанаваны комплекс прызначаны для падрыхтоўкі навучэнцаў да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры па раздзеле “Фразеалогія”, а таксама да цэнтралізаванага экзамену (цэнтралізаванага тэсціравання).

Ірына ЦІМОХАВА,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Гімназія г. Быхава”,
Магілёўская вобласць

 

 

 

 

 

Фразеалагічны склад сучаснай беларускай мовы фарміраваўся і ўзбагачаўся на працягу многіх стагоддзяў. Асноўнай крыніцай беларускай фразеалогіі з’яўляецца жывая народная мова, вусная народная творчасць.

Неад’емнай часткай алімпіядных заданняў па беларускай мове і літаратуры з’яўляюцца заданні па раздзеле “Фразеалогія”. Прапанаваны комплекс прызначаны для падрыхтоўкі навучэнцаў да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры па раздзеле “Фразеалогія”, а таксама да цэнтралізаванага экзамену (цэнтралізаванага тэсціравання). Прапанаваныя заданні  будуць карысныя дапытлівым дзецям і дарослым з мэтай узбагачэння слоўнікавага запасу беларускай мовы, пашырэння ведаў пра фразеалагізмы і іх значэнне.

 

Заданне 1. У наступных фразеалагізмах агульным кампанентам з’яўляецца грашовая адзінка. Здагадайцеся, якія фразеалагізмы з гэтым словам у складзе маюць указанае значэнне (слова можа выкарыстоўвацца ў розных граматычных формах).

Фразеалагізм
1.   
2.   
3.   
4.   
5.   

 

Заданне 2. Запішыце, якіх людзей характарызуюць наступныя фразеалагізмы. Для адказу выкарыстоўвайце прыметнікі.

1. Папяровая душа –…

? ЧАЛАВЕК

5. Вады не замуціць – …

2. Крывое кола – …

6. Конь божы – …

3. Кроў з малаком – …

7. Божая авечка – …

4. Заячая душа – …

8. Ліслівае цяля – …

 

Заданне 3. Аднавіце ўстойлівыя cпaлучэнні па ix агульным значэнні (пачынаючы са слова ставіць).

“знарок шкодзіць, рабіць непрыемнасці каму-небудзь”

ставіць

 

“завяршаць што-небудзь, даводзіць выкананне чаго-небудзь да канца”

 

”рызыкаваць дзеля якога-небудзь выйгрышу”

 

”даводзіць да збянтэжанасці, да цяжкага становішча”

 

”прымушаць скарыцца, падпарадкавацца”

 

 

Заданне 4. Адшукайце фразеалагізмы, якія пераблыталіся ў воблаку слоў.

 

Заданне 5. Устанавіце сэнсавую адпаведнасць паміж беларускімі і рускімі фразеалагізмамі. Адказ запішыце ў выглядзе лічбаў і літар. Памятайце, што некаторыя даныя правага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле.

Рускія

 

Беларускія

1

дёшево отделаться

А

як смала

2

словно банный лист

Б

як кот наплакаў

3

во весь дух

В

як лісіца ў саладуху

4

з гулькин нос

Г

лёгка выкруціцца

5

как кур во щи

Д

як сабака на сене

6

как следует

Е

як мага

 

 

Ж

як мае быць

Адказ: 1…, 2…, 3…, 4…, 5…, 6… .

 

Заданне 6. Запішыце фразеалагізмы па дадзеным кампаненце і значэнні.

Кампанент

Фразеалагізм

Значэнне фразеалагізма

Гульня…

 

“неасцярожныя, рызыкоўныя дзеянні без уліку магчымай небяспекі”

Гульня…

 

“”хітрая згода, наўмысныя ўступкі”

Гульня…

 

“дасціпны, каламутны выраз”

Гульня…

 

“марная трата часу, бескарысны занятак”

Гульня…

 

“адмоўчванне, адхіленне ад размовы”

 

Заданне 7. Устанавіце адпаведнасць паміж фразеалагізмамі ў левым слупку табліцы і супрацьлеглымі ім па значэнні фразеалагізмамі ў правым слупку. Адказ запішыце ў выглядзе літар і лічбаў. Памятайце, што некаторыя даныя правага слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле.

А. Сёмая вада на кісялі

1. Як на плот вешаць

Б. На поўны рот

2. На адно вока

В. Як на пажар

3. Свая кроў

Г. Без задніх ног

4. Як пшаніцу прадаўшы

 

5. Як чарапаха

Адказ: А…, Б…, В…, Г… .

 

Заданне 8. Выканаць гэтае заданне вам дапаможа алфавіт. Расшыфруйце фразеалагізм, які схаваўся за лічбамі, і растлумачце яго значэнне.

19,32,5,9,6,25,29    15,6       22       19,3,1,10,24      19,1,15,32,24.

 

Заданне 9. У малюнках зашыфраваны ўстойлівыя фразеалагічныя выслоўі. Узнавіце фразеалагізмы, арыентуючыся на прадметна-асацыятыўныя сувязі малюнкаў.

 

1

2

3

4

5

6

 

Адказы

Заданне 1

1) У капеечку; 2) капейка ў капейку; 3) на капейку; 4) ні капейкі; 5) капейка не запарыцца.

Заданне 2

1) Папяровая душа – бяздушны; 2) Крывое кола – капрызны, упарты; 3) Кроў з малаком – здаровы; 4) Заячая душа – баязлівы, палахлівы; 5) Вады не замуціць – ціхі, пакорлівы; 6) Конь божы – тупы, неразумны; 7) Божая авечка – набожны; 8) Ліслівае цяля – спрытны, дагодлівы.

Заданне 3

Ставіць – падножку; кропку; на карту; у тупік; на калені.

Заданне 4

Сляпое кацяня; зялёны змей; глухая цяцера; траянскі конь; вольная птушка; белая варона; начная зязюля; дойная карова; ліслівае цяля.

Заданне 5

1Г, 2А, 3Е, 4Б, 5В, 6Ж.

Заданне 6

Гульня з агнём; гульня ў паддаўкі; гульня слоў; гульня ў бірулькі; гульня ў маўчанку.

Заданне 7

А3, Б1, В5, Г2.

Заданне 8

Сядзець не ў сваіх санях.

Значэнне: займацца справай, якая не адпавядае каму-небудзь па яго якасцях, ведах або прызванні.

Заданне 9

1) Гарадзіць плот; 2) заплюшчваць вочы; 3) як рыба аб лёд; 4) свет перавярнуўся; 5) хадзячая энцыклапедыя; 6) фіга на талерцы.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий