Дыдактычная мэта: арганізаваць дзейнасць вучняў па прымяненні ведаў і спосабаў дзейнасці па тэме “Пераўтварэнне рацыянальных выразаў”.
Марыя ГАЛАСЬ,
настаўнік матэматыкі
ДУА “Поразаўская сярэдняя школа”
Свіслацкага раёна,
Гродзенская вобласць
Тэма: “Пераўтварэнне рацыянальных выразаў”.
Дыдактычная мэта: арганізаваць дзейнасць вучняў па прымяненні ведаў і спосабаў дзейнасці па тэме “Пераўтварэнне рацыянальных выразаў”.
Задачы:
навучальныя – замацаваць і ўдасканаліць навыкі і ўменні выконваць тоесныя пераўтварэнні рацыянальных выразаў;
развіваючыя – развіваць уменні аналізаваць, параўноўваць, абагульняць, рабіць вывады, развіваць увагу, эрудыцыю; працаваць па алгарытме;
выхаваўчыя – выхоўваць пачуццё павагі да гістарычнага мінулага, пачуццё гонару за сваю Радзіму, уменне слухаць і ўступаць у дыялог, удзельнічаць у абмеркаванні праблем.
Тып урока: замацаванне ведаў.
Віды дзейнасці настаўніка: дае матэрыял для даследавання, арганізоўвае работу, вызначае прабелы ў ведах вучняў, кансультуе, карэкціруе, каардынуе дзейнасць вучняў.
Віды дзейнасці вучняў: выконваюць практыкаванні, аналізуюць матэрыял, працуюць індывідуальна, у парах, у групах.
Формы дзейнасці вучняў: індывідуальная, парная, франтальная, групавая.
Абсталяванне: раздатачны матэрыял для арганізацыі работы на ўроку, праграмна-апаратны комплекс, прэзентацыя.
Ход урока
І Арганізацыйны момант
Задача: арганізаваць і падрыхтаваць вучняў да працы, стварыць атмасферу супрацоўніцтва.
– Добры дзень, рабяты! Сённяшні наш урок я хачу пачаць з загадкі:
Ён даўжэйшы за ўсё на свеце – і карацейшы.
Хутчэйшы за ўсё – і павальнейшы.
Яго менш за ўсё шануюць,
Але больш за ўсё шкадуюць аб яго адсутнасці. (Час)
– Так, вядома, гэта час. А ў нас з вамі часу – 45 хвілін. Дык давайце будзем шанаваць і цаніць яго. Я жадаю, каб наш урок сёння прынёс многа адкрыццяў, вопыту і добрага настрою кожнаму прысутнаму.
ІІ Праверка дамашняга задання
Задача: праверыць наяўнасць, вызначыць цяжкасці, з якімі сутыкнуліся навучэнцы пры выкананні дамашняга задання.
ІІІ Арыентацыйна-матывацыйны этап
Задача: актуалізаваць апорныя веды і ўменні вучняў, сфарміраваць пазнавальныя матывы, стварыць умовы на самавызначэнне вучняў на дзейнасць.
– Тэма нашага ўрока “Пераўтварэнне рацыянальных выразаў”. Як вы думаеце, якая мэта нашага ўрока? Адказы вучняў.
– А што неабходна для таго каб дабіцца пастаўленай мэты? Адказы вучняў.
– Так, каб мы дабіліся пастаўленай мэты, неабходна быць уважлівымі і дысцыплінаванымі, умець слухаць і ўступаць у дыялог, удзельнічаць у абмеркаванні праблем, быць адказнымі і акуратнымі. Я жадаю, каб у нас усё атрымалася. Работа на ўроку будзе разнастайнай, мы будзем працаваць у парах, групах і самастойна.
Азнаямленне навучэнцаў з умовамі ацэньвання іх дзейнасці падчас урока (Дадатак).
Актуалізацыя пройдзенага матэрыялу. Вусная работа
IV Аперацыйна-пазнавальны этап
Задача: арганізаваць мэтанакіраваную пазнавальную дзейнасць вучняў па тэме.
– Сённяшні ўрок не зусім звычайны. Ён прысвечаны Брэсцкай крэпасці. А што вы ведаеце пра Брэсцкую крэпасць? Адказы вучняў.
– 22 чэрвеня 1941 гады ў 4 гадзіны раніцы пачаліся масіраваныя бамбардзіроўкі населеных пунктаў Савецкага Саюза нямецка-фашысцкімі захопнікамі. І першыя ўдары на сябе прыняў прымежны беларускі горад Брэст. А калі быць дакладней, то сцены гарадской крэпасці, праз якія да гэтага неаднаразова праходзілі іншыя войны і бітвы. Але такіх жорсткіх баёў у цытадэлі да 1941 года яшчэ не было.
Вялізнае гітлераўскае войска планавала захапіць Брэсцкую крэпасць усяго за некалькі гадзін, але нічога не атрымалася. Салдаты Чырвонай Арміі і мясцовыя жыхары, якія дапамагалі ім, адразу паказалі, што бліцкрыг не пройдзе, і аказалі сапраўды гераічнае супраціўленне фашыстам.
Заданне № 1. Франтальная работа
– Гітлераўскае камандаванне планавала захапіць крэпасць за 8 гадзін. А колькі гадзін на самой справе доўжылася абарона Брэсцкай крэпасці, вы даведаецеся, калі спрасціце выраз:
Заданне № 2. Франтальная работа
– Бітва за Брэсцкую крэпасць пачалася 22 чэрвеня, а апошні бой быў 23 ліпеня. Абаронцаў Брэсцкай крэпасці было 4 500 чалавек. А ці ведаеце вы, у колькі разоў перавышалі сілы ворага?
Выканайце дзеянні і даведайцеся, колькі салдат і афіцэраў налічвала нямецкая армія, якая атакавала Брэсцкую крэпасць:
Заданне № 3. Работа ў парах
– Кожны дзень нямецкія войскі спрабавалі прарваць абарону, нападаючы па 8 разоў за суткі. Апроч стралковай зброі яны ўжывалі агнямёты. Абаронцы крэпасці былі вымушаны асесці ў казематах і падземных памяшканнях апоры. Акрамя салдат у сценах крэпасці таксама былі заточаныя жанчыны і дзеці, якія таксама дапамагалі абаронцам цытадэлі.
Выканайце дзеянні і даведайцеся прозвішчы і імёны бясстрашных юных выхаванцаў музычнага ўзвода, якія вялі разведку, падносілі боепрыпасы і дастаўляўлялі прадукты для жанчын, дзяцей і абаронцаў Брэсцкай крэпасці.
Фізкультхвілінка для вачэй
Заданне № 4. Работа ў групах
– Пасля вайны крэпасць не была поўнасцю адноўлена. На яе тэрыторыі для ўвекавечання подзвігу абаронцаў створаны мемарыяльны комплекс. У якім годзе быў створаны мемарыяльны комплекс? У якім годзе крэпасці было прысвоена званне “Крэпасць-герой”? Аб гэтым вы даведаецеся, калі выканаеце заданні, працуючы ў групах.
а) Каб даведацца, у якім годзе быў створаны мемарыяльны комплекс, выканайце дзеянні:
б) Каб даведацца, у якім годзе крэпасці было прысвоена званне “Крэпасць-герой”, знайдзіце значэнне выразу:
пры
Заданне № 5 (Рэзервовае заданне)
– На тэрыторыі мемарыяльнага комплексу быў зняты мастацкі фільм “Брэсцкая крэпасць”, прысвечаны гераізму савецкіх салдат. Каб вызначыць, у якім годзе быў зняты фільм, спрасціце выраз:
V Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія
Задача: стварыць умовы для самаацэнкі дзейнасці вучняў на ўроку і ўсведамлення імі асобасных сэнсаў у вывучанай тэме.
Абмеркаванне і выстаўленне адзнак
Рэфлексія “Дзякую”
Кожны навучэнец павінен выбраць толькі аднаго, каму хочацца сказаць дзякуй за супрацоўніцтва, і растлумачыць, у чым менавіта гэта супрацоўніцтва праявілася.
VI Дамашняе заданне
№ 6 (а,б), № 9 с.72.
Дадатак
Ацэначны ліст
Вусны лік |
Самастойная работа |
Работа |
Работа |
Дадатковае заданне |
Сума балаў |
Адзнака |
0–2 балы |
0–4 балы |
0–4 балы |
0–6 балаў |
0–4 балы |
||
|
|
|
|
|
|
|
Норма адзнакі
3–4 балаў – адзнака «3»; 11–12 балаў – адзнака «7»;
5–6 балаў – адзнака «4»; 13–14 балаў – адзнака «8»;
7–8 балаў – адзнака «5»; 15–17 балаў – адзнака «9»;
9–10 балаў – адзнака «6»; 18–20 балаў – адзнака «10».