Пераўтварэнне рацыянальных выразаў. Урок матэматыкі ў 9-м класе

- 11:23МАТЕМАТИКА, Математика. Сценарии, Методичка

Дыдактычная мэта: арганізаваць дзейнасць вучняў па прымяненні ведаў і спосабаў дзейнасці па тэме “Пераўтварэнне рацыянальных выразаў”.

Марыя ГАЛАСЬ,
настаўнік матэматыкі
ДУА “Поразаўская сярэдняя школа”
Свіслацкага раёна,
Гродзенская вобласць

 

 

Тэма: “Пераўтварэнне рацыянальных выразаў”.

Дыдактычная мэта: арганізаваць дзейнасць вучняў па прымяненні ведаў і спосабаў дзейнасці па тэме “Пераўтварэнне рацыянальных выразаў”.

Задачы:

навучальныя – замацаваць і ўдасканаліць навыкі і ўменні выконваць тоесныя пераўтварэнні рацыянальных выразаў;
развіваючыя – развіваць уменні аналізаваць, параўноўваць, абагульняць, рабіць вывады, развіваць увагу, эрудыцыю; працаваць па алгарытме;
выхаваўчыя – выхоўваць пачуццё павагі да гістарычнага мінулага, пачуццё гонару за сваю Радзіму, уменне слухаць і ўступаць у дыялог, удзельнічаць у абмеркаванні праблем.

Тып урока: замацаванне ведаў.

Віды дзейнасці настаўніка: дае матэрыял для даследавання, арганізоўвае работу, вызначае прабелы ў ведах вучняў, кансультуе, карэкціруе, каардынуе дзейнасць вучняў.

Віды дзейнасці вучняў: выконваюць практыкаванні, аналізуюць матэрыял, працуюць  індывідуальна, у парах, у групах.

Формы дзейнасці вучняў: індывідуальная, парная, франтальная, групавая.

Абсталяванне: раздатачны матэрыял для арганізацыі работы на ўроку, праграмна-апаратны комплекс, прэзентацыя.

 

Ход урока

І Арганізацыйны момант

Задача: арганізаваць і падрыхтаваць вучняў да працы, стварыць атмасферу супрацоўніцтва. 

– Добры дзень, рабяты! Сённяшні наш урок я хачу пачаць з загадкі:

Ён даўжэйшы за ўсё на свеце – і карацейшы.
Хутчэйшы за ўсё – і павальнейшы.
Яго менш за ўсё шануюць,
Але больш за ўсё шкадуюць аб яго адсутнасці. (Час)

– Так, вядома, гэта час.  А ў нас з вамі часу – 45 хвілін. Дык давайце будзем шанаваць і цаніць яго. Я жадаю, каб наш урок сёння прынёс многа адкрыццяў, вопыту і добрага настрою кожнаму прысутнаму.

 

ІІ Праверка дамашняга задання

Задача: праверыць наяўнасць, вызначыць цяжкасці, з якімі сутыкнуліся навучэнцы пры выкананні дамашняга задання.

 

ІІІ Арыентацыйна-матывацыйны этап

Задача: актуалізаваць апорныя веды і ўменні вучняў, сфарміраваць пазнавальныя матывы, стварыць умовы на самавызначэнне вучняў на дзейнасць.

– Тэма нашага ўрока “Пераўтварэнне рацыянальных выразаў”. Як вы думаеце, якая мэта нашага ўрока? Адказы вучняў.

– А што неабходна для таго каб дабіцца пастаўленай мэты? Адказы вучняў.

– Так, каб мы дабіліся пастаўленай мэты, неабходна быць уважлівымі і дысцыплінаванымі, умець слухаць і ўступаць у дыялог, удзельнічаць у абмеркаванні праблем, быць адказнымі і акуратнымі. Я жадаю, каб у нас усё атрымалася. Работа на ўроку будзе разнастайнай, мы будзем працаваць у парах, групах і самастойна.

Азнаямленне навучэнцаў з умовамі ацэньвання іх дзейнасці падчас урока (Дадатак).

 

Актуалізацыя пройдзенага матэрыялу. Вусная работа

 

IV Аперацыйна-пазнавальны этап

Задача: арганізаваць мэтанакіраваную пазнавальную дзейнасць вучняў па тэме.

– Сённяшні ўрок не зусім звычайны. Ён прысвечаны Брэсцкай крэпасці. А што вы ведаеце пра Брэсцкую крэпасць? Адказы вучняў.

– 22 чэрвеня 1941 гады ў 4 гадзіны раніцы пачаліся масіраваныя бамбардзіроўкі населеных пунктаў Савецкага Саюза нямецка-фашысцкімі захопнікамі. І першыя ўдары на сябе прыняў прымежны беларускі горад Брэст. А калі быць дакладней, то сцены гарадской крэпасці, праз якія да гэтага неаднаразова праходзілі іншыя войны і бітвы. Але такіх жорсткіх баёў у цытадэлі да 1941 года яшчэ не было.

Вялізнае гітлераўскае войска планавала захапіць Брэсцкую крэпасць усяго за некалькі гадзін, але нічога не атрымалася. Салдаты Чырвонай Арміі і мясцовыя жыхары, якія дапамагалі ім, адразу паказалі, што бліцкрыг не пройдзе, і аказалі сапраўды гераічнае супраціўленне фашыстам.

 

Заданне № 1. Франтальная работа

– Гітлераўскае камандаванне планавала захапіць крэпасць за 8 гадзін. А колькі гадзін на самой справе доўжылася абарона Брэсцкай крэпасці, вы даведаецеся, калі спрасціце выраз:

 

Заданне № 2. Франтальная работа

– Бітва за Брэсцкую крэпасць пачалася 22 чэрвеня, а апошні бой быў 23 ліпеня. Абаронцаў Брэсцкай крэпасці было 4 500 чалавек. А ці ведаеце вы, у колькі разоў перавышалі сілы ворага?

Выканайце дзеянні і даведайцеся, колькі салдат і афіцэраў налічвала нямецкая армія, якая атакавала Брэсцкую крэпасць:

 

Заданне № 3. Работа ў парах

– Кожны дзень нямецкія войскі спрабавалі прарваць абарону, нападаючы па 8 разоў за суткі. Апроч стралковай зброі яны ўжывалі агнямёты. Абаронцы крэпасці былі вымушаны асесці ў казематах і падземных памяшканнях апоры. Акрамя салдат у сценах крэпасці таксама былі заточаныя жанчыны і дзеці, якія таксама дапамагалі абаронцам цытадэлі.

Выканайце дзеянні і даведайцеся прозвішчы і імёны бясстрашных юных выхаванцаў музычнага ўзвода, якія вялі разведку, падносілі боепрыпасы і дастаўляўлялі прадукты для жанчын, дзяцей і абаронцаў Брэсцкай крэпасці.

 

Фізкультхвілінка для вачэй

 

Заданне № 4. Работа ў групах

– Пасля вайны крэпасць не была поўнасцю адноўлена. На яе тэрыторыі для ўвекавечання подзвігу абаронцаў створаны мемарыяльны комплекс. У якім годзе быў створаны мемарыяльны комплекс? У якім годзе крэпасці было прысвоена званне “Крэпасць-герой”? Аб гэтым вы даведаецеся, калі выканаеце заданні, працуючы ў групах.

а) Каб даведацца, у якім годзе быў створаны мемарыяльны комплекс, выканайце дзеянні:

б) Каб даведацца, у якім годзе крэпасці было прысвоена званне “Крэпасць-герой”, знайдзіце значэнне выразу:

пры

 

Заданне № 5 (Рэзервовае заданне)

– На тэрыторыі мемарыяльнага комплексу быў зняты мастацкі фільм “Брэсцкая крэпасць”, прысвечаны гераізму савецкіх салдат. Каб вызначыць, у якім годзе быў зняты фільм, спрасціце выраз:

 

V Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія

Задача: стварыць умовы для самаацэнкі дзейнасці вучняў на ўроку і ўсведамлення імі асобасных сэнсаў у вывучанай тэме.

Абмеркаванне і выстаўленне адзнак

Рэфлексія “Дзякую”

Кожны навучэнец павінен выбраць толькі аднаго, каму хочацца сказаць дзякуй за супрацоўніцтва, і растлумачыць, у чым менавіта гэта супрацоўніцтва праявілася.

 

VI Дамашняе заданне

№ 6 (а,б), № 9 с.72.

 

Дадатак

Ацэначны ліст

Вусны лік

Самастойная работа

Работа
ў парах

Работа
ў групах

Дадатковае заданне

Сума балаў

Адзнака

0–2 балы

0–4 балы

0–4 балы

0–6 балаў

0–4 балы

 

 

 

 

 

 

 

Норма адзнакі

3–4 балаў – адзнака «3»;            11–12 балаў – адзнака «7»;
5–6 балаў – адзнака «4»;            13–14 балаў – адзнака «8»;
7–8 балаў – адзнака «5»;            15–17 балаў – адзнака «9»;
9–10 балаў – адзнака «6»;          18–20 балаў – адзнака «10».

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий