Інтэрактыўны квест па рамане Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” для вучняў 11-х класаў

- 16:18БЕЛАРУСКАЯ МОВА І ЛІТАРАТУРА, Беларуская мова і літаратура. Пазакласная работа, Методичка

Для праверкі чытацкай кампетэнтнасці навучэнцаў 11-га класаў па творы і падтрымкі цікавасці да прадмета прапануецца інтэрактыўны квест па рамане Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі”. Праз правядзенне квеста можна праверыць веданне зместу твора і актывізаваць працэс навучання па прадмеце. Прапанаваны матэрыял можна выкарыстаць і ў якасці пазакласнага мерапрыемства па творы.

Таццяна ТРОЦКАЯ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Арэхаўская сярэдняя школа імя Ю.В.Смірнова Аршанскага раёна”,
Віцебская вобласць

 

 

Мэта: праверыць чытацкую кампетэнтнасць навучэнцаў па рамане “Чорны замак Альшанскі”; развіваць назіральнасць, памяць, інтэлектуальныя здольнасці; падтрымліваць цікавасць да вывучэння прадмета.

Абсталяванне: камп’ютары або смартфоны з праграмамі для чытання QR-кодаў, QR-коды, маршрутныя лісты.

Умовы правядзення: у квесце ўдзельнічаюць тры каманды (6–8 чалавек у кожнай). Каманды адначасова атрымліваюць QR-коды або спасылку на квест і маршрутныя лісты. Выканаўшы заданне, гульцы атрымліваюць частку лічбавага кода. Пасля выканання васьмі заданняў з усіх частак складаюць увесь лічбавы код, з дапамогай якога можна прачытаць словы У.Караткевіча. Перамагае тая каманда, якая першая выканае ўсе заданні квеста і правільна запіша адказы ў маршрутны ліст.

 

Ход квеста

https://learningapps.org/watch?v=p3dp4irhj24

 

Маршрутны ліст

Заданне Словы У.Караткевіча
1. “Паслядоўнасць падзей у рамане”  
2. “Героі рамана”  
3. “Чые гэта словы?”  
4. “Заняткі (прафесіі) герояў рамана”  
5. “Чые гэта рэчы?”  
6. “Саюзнікі галоўных герояў”  
7. “Філворд”  
8. “Трыяда”  
9. “Лічбавы код”  

 

Спіс выкарыстанай літаратуры

1 Караткевіч, У. Збор твораў : У 8 т. Т. 7 / У.Караткевіч. – Мн. : Маст. літ., 1990 – 574 с.
2 Троцкая, Т.А. Займальны дыдактычны матэрыял па рамане У.Караткевіча “Чорны замак Альшанскі” / Т.А.Троцкая // Беларуская мова і літаратура. – 2023. – № 12.  – С. 14–18.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий