Падрыхтоўка да ЦЭ па тэме “Арфаграфія”. Частка 2-я

- 10:22Подготовка к ЦЭ/ЦТ

Матэрыял уключае пяць тэстаў па правапісе.

Таццяна ЛОЙША,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ГУО “Сярэдняя школа № 41 імя А.М.Кузняцова г. Гродна”,
Гродзенская вобласць

 

 

 

 

 

Тэст № 1. Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах

1. Адзначце правільна напісаныя словы:

1) дыяметр;
2) ліана;
3) медыятар;
4) йод;
5) харэограф.

2. Адзначце правільна напісаныя словы:

1) файе;
2) уніяцкі;
3) трыо;
4) піянер;
5) гіена.

3. Адзначце няправільна напісаныя словы:

1) ідыома;
2) мініяцюра;
3) іярданец;
4) лаўрэат;
5) кліянтура.

4. Адзначце няправільна напісаныя словы:

1) дыялект;
2) візантыяц;
3) біяфак;
4) авіятар;
5) гладыолус.

5. Адзначце правільна напісаныя словы:

1) фіалетавы;
2) рэгіон;
3) піяніна;
4) тэарэма;
5) іерархія.

6. Адзначце правільна напісаныя словы:

1) ініцыялы;
2) майанэз;
3) леапард;
4) кандыцыянер;
5) афіцыант.

7. Адзначце няправільна напісаныя словы:

1) ёдзісты;
2) дывізіон;
3) ідэал;
4) мельхіор;
5) віяланчэль.

8. Адзначце няправільна напісаныя словы:

1) дыятолаг;
2) гладыятар;
3) капрычыо;
4) мерыдыян;
5) харэяграфія.

9. Адзначце правільна напісаныя словы:

1) педыятр;
2) рэаліст;
3) фіалкавы;
4) дыялог;
5) бастыон.

10. Адзначце няправільна напісаныя словы:

1) місіянер;
2) калегіяльны;
3) аксіома;
4) бранхіальны;
5) Іліяда.

 

Тэст № 2. Правапіс ы, і, й

1. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара і:

1) за_нець;
2) без_дэйны;
3) вы_грыш;
4) супер_нтэлект;
5) не_стотны.

2. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара ы:

1) спад_лба;
2) мед_нструменты;
3) між_рыгацыйны;
4) с_граць;
5) дэз_нфармацыя.

3. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара й:

1) абы_граць;
2) пры_сці;
3) пера_маць;
4) нады_дзе;
5) пра_гравальнік.

4. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара і:

1) контр_гра;
2) пра_люстраваць;
3) звыш_мклівы;
4) з_мправізаваць;
5) суб_нспектар.

5. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара ы:

1) з_начаны;
2) пед_нстытут;
3) спорт_нвентар;
4) перад_спытны;
5) звыш_дэалізаваць.

6. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара й:

1) прадпры_маць;
2) про_грыш;
3) за_менны;
4) ува_сці;
5) сы_ходзіць.

7. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара і:

1) перад_нфарктны;
2) за_нтрыгаваць;
3) звыш_нфляцыя;
4) на_маць;
5) ня_накш.

8. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара ы:

1) с_сці;
2) дэз_нфекцыя;
3) спец_нструктар;
4) звыш_дэйны;
5) аб_мшэлы.

9. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара й:

1) пра_снаваць;
2) вы_грыш;
3) пера_маць;
4) пады_ду;
5) пра_нспектаваць.

10. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца літара і:

1) аб_ржавець;
2) за_кацца;
3) паліт_нфармацыя;
4) за_граць;
5) сан_нструктар.

 

Тэст № 3. Правапіс слоў разам, праз злучок і асобна

1. Адзначце словы, якія пішуцца разам:

1) на_водшыбе;
2) па_дзіцячы;
3) гэтак_сама;
4) з_ходу;
5) без_адказна.

2. Адзначце словы, якія пішуцца разам:

1) з _разбегу;
2) з_малку;
3) калі_сьці;
4) без_аглядкі;
5) ні_як.

3. Адзначце словы, якія пішуцца праз злучок:

1) па_баявому;
2) абы_як;
3) паў_сур’ёзна;
4) па_воўчы;
5) да_пары.

4. Адзначце словы, якія пішуцца праз злучок:

1) што_хвіліны;
2) там_сама;
3) усё_роўна;
4) усё_такі;
5) горача_горача.

5. Адзначце словы, якія пішуцца асобна:

1) пад_вечар;
2) з_моладу;
3) па_двое;
4) па_беларуску;
5) у_трох.

6. Адзначце словы, якія пішуцца асобна:

1) да_ўпаду;
2) у_след;
3) пад_час;
4) за_густа;
5) з_гарачкі.

7. Адзначце словы, якія пішуцца разам:

1) па_роўну;
2) ад_разу;
3) міма_ходам;
4) у_абхват;
5) высока_высока.

8. Адзначце словы, якія пішуцца праз злучок:

1) як_раз;
2) на_памяць;
3) куды_небудзь;
4) на_чыста;
5) сам_насам.

9. Адзначце словы, якія пішуцца асобна:

1) даўным_даўно;
2) да_адвалу;
3) філ_фак;
4) з_большага;
5) да_пары.

10. Адзначце словы, якія пішуцца разам:

1) з_лёгку;
2) на_двае;
3) дэ_факта;
4) да_дому;
5) на_славу.

 

Тэст № 4. Правапіс прыстаўных зычных

1. Адзначце словы з прыстаўным зычным в:

1) _озера;
2) _окаць;
3) _облака;
4) _опера;
5) _остраў.

2. Адзначце словы з прыстаўным зычным в:

1) _ольха;
2) _обласць;
3) _одум;
4) _офіс;
5) _окіс.

3. Адзначце словы з прыстаўным зычным в:

1) _ультра;
2) _нія;
3) за_улак;
4) _унь;
5) _устрыца.

4. Адзначце словы з прыстаўным зычным в:

1) _огнішча;
2) _осень;
3) _зёрны;
4) _остры;
5) _оканне;

5. Адзначце словы з прыстаўным зычным в:

1) _агонь;
2) _акно;
3) _одгук;
4) шмат_опытны;
5) на_огул.

6. Адзначце словы з прыстаўным зычным в:

1) _уха;
2) _унтэр;
3) _нікум;
4) _усны;
5) _угал.

7. Адзначце словы з прыстаўным зычным в:

1) _унікальны;
2) па_ук;
3) _упраж;
4) На_ум;
5) _рна.

8. Адзначце словы з прыстаўным зычным в:

1) _ойкаць;
2) _абады;
3) _окліч;
4) _ода;
5) на_окал.

9. Адзначце словы з прыстаўным зычным в:

1) _участак;
2) _ураджай;
3) _учань;
4) аб_углены;
5) _учора.

10. Адзначце словы з прыстаўным зычным в:

1) _отчына;
2) _осень;
3) _оперны;
4) _орыва;
5) _ордэр.

 

Тэст № 5. Правапіс змякчальнага мяккага знака, апострафа і раздзяляльнага мяккага знака

1. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску апостраф не пішацца:

1) Лук_янаў;
2) двух_ярусны;
3) кал_е;
4) Кас_янаўна;
5) шматмоў_е.

2. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску мяккі знак не пішацца:

1) кон_скі;
2) ц_вік;
3) прамен_чык;
4) сарафан_чык;
5) раз_бяр.

3. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца апостраф:

1) двухрадкоў_е;
2) мыш_як;
3) В_етнам;
4) педык_юр;
5) двукроп_е.

4. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца мяккі знак:

1) лепел_скі;
2) астрахан_скі;
3) любан_скі;
4) урал_скі;
5) цянь-шан_скі.

5. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску не пішацца раздзяляльны мяккі знак:

1) бракан_ер;
2) саф_ян;
3) кампан_ён;
4) кан_юнктура;
5) пас_янс.

6. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску не пішацца апостраф:

1) аб_інець;
2) камп_ютар;
3) дз_мухнуць;
4) хрэс_біны;
5) л_ю.

7. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца апостраф:

1) Салаў_ёў;
2) пад_ёмнік;
3) павіл_ён;
4) аб_яднанне;
5) інтэрв_ю.

8. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску пішацца мяккі знак:

1) людз_мі;
2) шэсц_сот;
3) чамадан_чык;
4) іс_ці;
5) насен_не.

9. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску не пішацца мяккі знак:

1) стан_ма;
2) сал_ца;
3) с_вет;
4) паўстан_не;
5) кол_кі.

10. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску не пішацца раздзяляльны мяккі знак:

1) дас_е;
2) батал_ён;
3) трох_ярусны;
4) раз_язны;
5) пас_янс.

 

Адказы

Тэст № 1

Тэст № 2

Тэст № 3

Тэст № 4

Тэст № 5

1. 1) 3) 5)
2. 2) 4) 5)
3. 1) 3) 5)
4. 2) 5)
5. 3) 4) 5)
6. 1) 3) 4)
7. 2) 4)
8. 1) 3) 5)
9. 1) 2) 4)
10. 3) 4)

1. 1) 4) 5)
2. 1) 4) 5)
3. 2) 3) 5)
4. 1) 2) 3)
5. 1) 4)
6. 2) 3) 4)
7. 2) 3)
8. 1) 2) 5)
9. 2) 3)
10. 2) 3) 5)

1. 1) 3) 5)
2. 2) 3) 5)
3. 1) 2) 4)
4. 4) 5)
5. 1) 3)
6. 1) 5)
7. 1) 2) 3)
8. 3) 5)
9. 2) 5)
10. 1) 2) 4)

1. 1) 3) 5)
2. 1) 2) 5)
3. 3) 4) 5)
4. 1) 2) 4)
5. 3) 4)
6. 1) 4) 5)
7. 2) 3) 4)
8. 1) 3) 5)
9. 3) 4)
10. 1) 2) 4)

1. 3) 4) 5)
2. 1) 2) 4)
3. 2) 3)
4. 1) 4)
5. 2) 4)
6. 3) 4) 5)
7. 2) 4) 5)
8. 1) 2)
9. 3) 4)
10. 3) 4)

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий