Выкарыстанне сэрвісу LearningApps.org на ўроках беларускай мовы і літаратуры. Аўтарскія заданні

- 15:56БЕЛАРУСКАЯ МОВА І ЛІТАРАТУРА, Беларуская мова і літаратура. Матэрыялы да ўрокаў, Методичка

Пры вывучэнні такіх раздзелаў беларускай мовы, як “Арфаграфія”, “Марфалогія”, беларускай літаратуры “Прыказкі і прымаўкі”, “Загадкі”, “Прыкметы і павер’і” вучні выконваюць наступныя заданні: “Знайдзі пару”, пазлы “Адгадай”, “Храналагічная лінейка”, “Просты парадак” і іншыя. 

Марына ГРЫНЦЭВІЧ,
настаўнік беларускай мовы і літаратуры
ДУА “Сярэдняя школа № 15 г. Ліды”,
Гродзенская вобласць 

 

 

LearningApps.org – анлайн-сэрвіс, які дазваляе ствараць інтэрактыўныя практыкаванні пазнавальна-забаўляльнага характару для праверкі ведаў. З дапамогай гэтага сэрвісу можна выкарыстоўваць наступныя віды практыкаванняў:

– практыкаванні на выбар правільных адказаў;

– заданні на ўстанаўленне адпаведнасці;

– заданні на вызначэнне правільнай паслядоўнасці і іншыя.

Дадзены сэрвіс з’яўляецца аб’ёмным сховішчам інтэрактыўных распрацовак, кожнае з якіх мае рэйтынг папулярнасці. На ўроках беларускай мовы і літаратуры выкарыстоўваю мною распрацаваныя інтэрактыўныя заданні, якія размешчаны тут.

 https://learningapps.org/user/marinagrincevich

Пры вывучэнні такіх раздзелаў беларускай мовы, як “Арфаграфія”, “Марфалогія”, беларускай літаратуры “Прыказкі і прымаўкі”, “Загадкі”, “Прыкметы і павер’і” вучні выконваюць наступныя заданні: “Знайдзі пару”, пазлы “Адгадай”, “Храналагічная лінейка”, “Просты парадак” і іншыя.  

Дадзеная інтэрактыўная форма садзейнічае павышэнню матывацыі вучняў да прадмета і развіццю вучэбна-пазнавальнай кампетэнцыі на ўроках беларускай мовы і літаратуры.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий