Заданні і інтэрактыўныя практыкаванні па біялогіі з апорай на патрыятычнае выхаванне

- 9:25II И III СТУПЕНИ, БИОЛОГИЯ, Биология. Материалы к урокам, Методичка

Прапанаваныя практыкаванні можна выкарыстоўваюць на ўроках біялогіі ў 7-м класе.

Ганна РАМУК,
настаўнік біялогіі і хіміі
ДУА “Суботніцкая сярэдняя школа”
Іўеўскага раёна,
Гродзенская вобласць

 

 

Тэма “Кветка, яе будова і функцыі”

Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь – афіцыйны дакумент, які змяшчае сістэматызаваныя звесткі пра пэўныя віды жывёл і раслін, што з’яўляюцца рэдкімі або знаходзяцца пад пагрозай знікнення на тэрыторыі Беларусі. У Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь занесены 137 відаў кветкавых раслін.

Вучням (на парту) прапануюцца QR-коды з малюнкамі раслін, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

Заданне: даць апісанне кветкам прадстаўленых раслін.


            

     

Тэма “Роля бактэрый у прыродзе і жыцці чалавека”

Малочнакіслыя бактэрыі дапамагаюць атрымліваць многія прадукты харчавання: сыракваша, ёгурт, тварог, кефір, смятана, сыр. На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь вялікая колькасць прадпрыемстваў па вытворчасці малочных прадуктаў. Напрыклад, у Гродзенскай вобласці налічваецца 10 такіх прадпрыемстваў.

Пытанне вучням:

– Якія прадпрыемствы вы ведаеце?

Заданне-кросенс “Прадпрыемствы па перапрацоўцы малочнай прадукцыі”.

           

 

Тэма “Сфагнавыя імхі. Значэнне імхоў”

Прагляд відэаматэрыялу
https://ont.by/news/chernoe-zoloto-belarusi-kak-dobyvayut-i-gde-primenyayut-torf

Прыём “Сюрпрыз”  

На ніжнім баку кожнай парты прымацаваны сцікеры з пытаннямі. Знайдзіце свае “сюрпрызы”. Прачытайце гэтыя пытанні адзін аднаму і паспрабуйце даць на іх адказы.

1) Які прадстаўнік з імхоў удзельнічае ва ўтварэнні торфу?

2) Чаму сфагнум называюць тарфяным імхом?

3) Як утвараецца торф?

4) Дзе на тэрыторыі Беларусі здабываюць торф?

5) На тэрыторыі Беларусі торф у асноўным выкарыстоўваюць як….?

6) Ці выкарыстоўваецца торф у сельскай гаспадарцы?

7) Для чаго выкарыстоўваюць торф у садаводстве і кветкаводстве?

8) Торф – рэсурс аднаўляльны ці не?

9) На якім месцы ў свеце па вытворчасці торфу знаходзіцца Рэспубліка Беларусь?

10) Акрамя паліва і ўгнаенняў торф можа выкарыстоўвацца …?

11) Ці ёсць тарфяныя радовішчы паблізу Іўеўскага раёна?

 

Тэма “Культурныя расліны”

На этапе замацавання ведаў можна выкарыстоўваць крыжаванку “Культурныя расліны Беларусі”

https://learningapps.org/watch?v=pc1fr89u523

 

Тэма “Ахова раслін”

Вучням прапаноўваецца матэрыял пра ахоўныя тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Кожная група вучняў знаёміць увесь клас з матэрыялам.


Інтэрактыўнае практыкаванне “Ахоўныя тэрыторыі Рэспублікі Беларусь”

https://learningapps.org/watch?v=pu4ykqmsc23

 

Тэма “Вырошчванне раслін”

Метад “Шасцівугольнага навучання”. Настаўнік знаёміць вучняў з мінеральнымі ўгнаеннямі. Вучні атрымліваюць шасцівугольнікі – з тэкстам (настаўнік расказвае пра іх асаблівасці) і пустыя (вучні запаўняюць самастойна з дапамогай падручніка).

            

 

Заданне. Праглядзець відэаролік “Беларуськалій”, выкарыстоўваючы QR-код.

Адкажыце на пытанні:

1) Укажыце формулу асноўнага кампанента калійных угнаенняў, якія вырабляюцца на “Беларуськаліі”

2) Які гадавы аб’ём вытворчасці прадпрыемства?

3) У якім горадзе знаходзіцца прадпрыемства “Беларуськалій”?

 

Тэма “Ядомыя і ядавітыя дзікарослыя расліны”

Пазл “Ядомыя і ядавітыя расліны Беларусі”
https://learningapps.org/watch?v=p50tm5jm323

 

Тэма “Расліна – жывы арганізм”

Для кожнай краіны характэрны свае дзяржаўныя сімвалы. Што з’яўляецца дзяржаўнымі сімваламі для нашай краіны? Паглядзіце, калі ласка, на герб Рэспублікі Беларусь.

Адкажыце на пытанне:

– Якія расліны тут сустракаюцца? Што яны сімвалізуюць?

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий