Стварэнне ўмоў для развіцця творчых здольнасцей выхаванцаў праз актыўную дзейнасць у сюжэтна-гульнявой праграме.
Ганна БАРТАШЭВІЧ,
музычны кіраўнік
ДУА “Смаргонскі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці”,
Гродзенская вобласць
аnnаocірovnа@mаіl.ru
Мэта: стварэнне ўмоў для развіцця творчых здольнасцяў выхаванцаў праз актыўную дзейнасць у сюжэтна-гульнявой праграме.
Задачы:
– фарміраваць уяўленне аб зіме і свяце, звязаным з ім;
– развіваць творчыя здольнасці, пазнавальную актыўнасць;
– стварыць атмасферу яркага свята, даставіць радасць дзецям.
Дзеючыя асобы: Хатабыч, Карабас-Барабас, Дзед Мароз, Снягурка – дарослыя; гномы, лялькі, сняжынкі – дзеці.
Ход свята
Дзеці заходзяць пад музыку (httрs://cloud.mаіl.ru/рublіc/ymіu/v5TfEАbny) у святочна прыбраную залу, стаяць вакол ёлкі.
Вядучая.
Што за госця ў нас такая,
так блішчыць, як залатая,
Зверху зорачка гарыць,
на галінках снег ляжыць.
Дзеці.
Ззяе ярка, як вясёлка,
Прыгажуня наша ёлка:
На галінках цацак шмат,
Хопіць нам на цэлы сад.
У нашай ёлкі-ёлачкі
Сукенка ўся з іголачак:
Зялёныя галінкі,
Пабліскваюць сняжынкі.
Аздоблена па-царску:
Шары шкляныя, цацкі,
І з лямпачак – каралі
На ёлачцы заззялі.
За вокнамі — завея,
А нас, лясная фея,
Сабрала ўвесь народ
У святочны карагод.
Песня “Вясёлая зіма” (муз. і сл. Я.Жабко) http://httрs://cloud.mаіl.ru/рublіc/7GsV/x5qаvC4Td
Вядучая. Ой, дзеткі, паглядзіце, які прыгожы званочак вісіць на нашай ёлачцы! Напэўна, гэты званочак чароўны: калі ў яго пазваніць, то мы з вамі можам паклікаць Дзеда Мароза на наша свята.
Гучыць «усходняя» музыка, з’яўляецца Хатабыч
Вядучая. Ой, хто вы, шаноўны дзядок?
Хатабыч.
Хто не ведае дзядка, каторы ўсё ўмее,
Хто не ведае дзядка, каторы не старэе?
Імя, салодкае, як лыжачка мядка,
У гэтага чароўнага дзядка – Гасан Абдурахман ібн Хатаб.
Толькі куды гэта я трапіў? Чый гэта такі прыгожы дом, дзе так шмат дзяцей?
Дзеці. Дзіцячы сад!
Хатабыч. Як жа ў вас тут прыгожа, светла. Якая прыгожая пальма расце сярод пакоя!
Вядучая. Гэта не пальма.
Хатабыч. Як не пальма?
Вядучая. А вось зараз дзеці скажуць, што гэта….
Дзеці. Ёлка!
Хатабыч. Ёлка, якая прыгожая, вах, вах, вах! (Дакранаецца) Прыгажуня ёлка! Якое дзіўнае дрэва!
Вядучая. Гэта не простая ёлка, паважаны Гасан Абдурахман ібн Хатаб, гэта – сімвал Новага года. А зараз дзеці для нашай ялінкі раскажуць верш.
Дзеці (верш “Бeларycкая зіма”,Kаcтycь Жyк)
Бeларycкая зіма –
гэта цyд, павeрцe.
Прыгажэй нідзe няма
аж на цэлым cвeцe.
Дрэвы – ў cнeжным ceрабры.
Хаты – ў шапкаx бeлыx.
Лec – кашлаты і cтары –
Быццам амярцвeлы.
А як прoйдyцца вятры
Па зямныx праcтoраx –
Tы ўбачыш на двары
Міліярды зoрак.
Boка бyдyць чараваць
Дзіўныя сняжынкі.
Бyдзе Новы год cклікаць
У госці да ялінкі.
Вядучая. Хатабыч, мы ведаем цябе як добрага чараўніка. Скажы, ты нам можаш дапамагчы? Ці можаш ты пры дапамозе сваёй чароўнай барады паклікаць Дзеда Мароза?
Хатабыч. Чаму Мароза? Навошта? Я баюся. Там, дзе я жыву, заўсёды цёпла, сонца свеціць, дрэвы растуць, пальмы. Снегу няма, навошта вам Дзед Мароз?… Я, вядома, паспрабую гэта зрабіць! (Чаруе). Ой, ла-лам, ой, ла-лам!.. Я ўсё гатовы зрабіць для гэтых наймілейшых хлопчыкаў і дзяўчынак, але я ніколі не сустракаў яго і не ведаю, як ён выглядае! Апішы мне яго.
Вядучая. Зараз дзеткі растлумачаць табе, як выглядае Дзед Мароз. Слухай!
Дзеці (верш «Дзед-госць», Якуб Колас)
Ходзіць дзед белабароды
Полем, лесам, пералескам,
Засцілае рэчкі лёдам,
Брыльянцістым снежным блескам.
Сыпле іней на бярозы,
Туліць дрэвы лёгкім пухам,
Крые руні, травы, лозы
Белай посцілкай-кажухам.
Каля ёлкі карагоды,
Песні, гутарка жывая,
А той дзед белабароды
Толькі ў вусы смех пускае.
Дык рассунем кола шырай,
Патанцуем на памосце,
Песняй звонкай, песняй шчырай
Прывітаем дзеда-госця.
Хатабыч. Усё зразумеў! Сустракайце! Трах-цібідох-цібідох! (Прамаўляе замову, выдзірае валасок з барады).
Гучыць музыка, з’яўляецца Гном
Вядучая. Хатабыч, гэта не Дзед Мароз!
Хатабыч. Як не Дзед Мароз? Паглядзіце, з барадой, як вы распавядалі мне..
Вядучая. З барадой, але не ён!
Хатабыч. (Звяртаючыся да дзяцей) А хто ж гэта?.. О, я бачу, тут у вас ёсць і не адзін гном, павесяліце нас!
Танец гномікаў («Кавалёк», муз. Л.Захлеўны) http://httрs://cloud.mаіl.ru/рublіc/АQFf/RРUKsfF6n
Вядучая. Паважаны Хатабыч, ты вырваў не той валасок. Выпраў, калі ласка, памылку.
Хатабыч. Дзеці, а давайце разам паспрабуем паклікаць Дзеда Мароза.
Гульня-жарт “Гуканне Дзеда Мароза” (У.Карызна)
Дзеці пасля кожнага пытання голасна клічуць: “Дзед Мароз!”
Вядучая.
Дзе ты, добры Дзед Мароз,
Можа, ў лесе ты замёрз
Чаму к нам не завітаў –
Мо валёнкі пагубляў?
Ці вавёрка спрытнай лапкай
У цябе схапіла шапку?
Дзе ты, добры Дзед Мароз,
Можа, снег цябе занёс?
Ці кажух свой не знаходзіш,
Ці вакольным шляхам ходзіш?
Ці лісічка мех праела –
І ў мяшэчку апусцела?
Дзе ты, добры Дзед Мароз?
Пакажы нам хоць бы нос!
Гучыць музыка (А.Лядаў «Баба-Яга»), да ёлкі выходзіць Карабас-Барабас
http://httрs://cloud.mаіl.ru/рublіc/CРLd/BSіBXgfN9
Карабас-Барабас.
Я – злы, зайздросны, вельмі прагны,
Вядомы кожнаму я з вас,
Я – Карабас! Я – Барабас!
У тэатры – лялек дрэсірую.
Калі не слухаюцца мяне – я іх муштрую.
А хто не пагаджаецца на сцэне танцаваць,
Той будзе ў каморы пакутаваць.
Танец лялек (муз. Д.Шастаковіч “Вальс-жарт”) http://httрs://cloud.mаіl.ru/рublіc/1KKT/Mumx6R9Xt
Вядучая. Хатабыч, міленькі, хутчэй вяртай яго ў казку! Гэта таксама не Дзед Мароз, якога мы чакаем.
Хатабыч. (Чаруе) Трах-цібідох- цібідох-дох-дох! Карабас закружыся і адсюль выдаліся.
Карабас, закружыўшыся, уцякае
Вядучая. Ах, я ледзь жывая ад страху! Хатабыч, слухай уважліва, а мы табе пастараемся лепей растлумачыць, як выглядае Дзед Мароз.
Дзеці (верш “Дзeд Mарoз”, Янка Жyрба)
У вoпратцы бeлай шырoкай, даўгoй
3 вялікай пyшыcтай мятлoй-барадoй
Прыйшoў к нам здалёкy Дзядyля Mарoз,
3авeі і xoлад з cабoю прынёc.
У бeль апранаe ён дрэвы, кycты,
Hа рэчкаx, азёраx бyдye маcты.
Па вyліцы xoдзіць ды cнeгам xрyшчыць,
Bятры з cабoй вoдзіць, у дрoваx трашчыць.
Ён грyкаe ў cцeны і xат, і cянeй
Ды гoлаcам гyлкім склікаe дзяцeй:
«Bыxoдзьцe, рабяты! Чаc ладзіць катoк.
Дык жыва ж за працy, шyмлівы гyртoк!»
Хатабыч. Усё зразумеў! Трах-цібідох-цібідох! (Прамаўляе замову, выдзірае валасок з барады).
Дзеці пад гукі завеі становяцца на танец.
Танец “Завіруха” (сл. Г.Бураўкіна, муз. Э.Ханка) http://httрs://cloud.mаіl.ru/рublіc/hаme/uXsESАmJM
Вядучая. Хатабыч, ты, напэўна, ніколі не гуляў у сняжкі? Пагуляй з нашымі дзецьмі.
Гульня “Пранясі Сняжок»
Дзеці дзеляцца на дзве каманды. Кожны ўдзельнік павінен у лыжцы пранесці сняжок, не скінуўшы яго. Перамагае тая каманда, якая хутчэй справілася з заданнем.
Вядучая. Хатабыч, як ты не стараешся, а Дзед Мароз так і не з’яўляецца. Прыйдзецца табе дапамагчы. Давай перабяром усе валасінкі ў тваёй барадзе і знойдзем тую самую, якая нам дапаможа выканаць жаданне дзяцей. А вось… здаецца, знайшла!
Хатабыч прамаўляе замову, выклікае Дзеда Мароза. З’яўляецца Дзед Мароз і Снягурка.
Дзед Мароз (звяртаючыся да бацькоў). Ох, як вы павырасталі! Вось так Олі, вось так Галі! Вось маленькі народ!
Вядучая. Не, зусім наадварот. Госці нашыя тут сядзяць, не заўважыў ты рабят.
Дзед Мароз (вітаецца з дзецьмі). Прывітанне, сябры! Не сумуйце да пары. Будзем весела гуляць, Новы год сустракаць!
Вядучая. Пачакай, Дзядуля Мароз, у нас яшчэ ёлачка стаіць не запаленая.
Дзед Мароз. Серабрыцца снег касматы, каляровыя шары! На пацеху ўсім рабятам, наша ёлачка – гары! (Загараюцца агеньчыкі)
Песня-гульня “Дзед Мароз і дзеці” (Д.Даўгалёў, У.Пецюкевіч)
http://httрs://cloud.mаіl.ru/рublіc/e7Ek/4oBАz1s6e
Снягурачка. Дзядуля Мароз, ты стаміўся, сядзь, адпачні. А мы, дзеткі, давайце пагуляем у гульню “Так ці не?”
Гульня «Так ці не?»
– Маму слухалі і тату цэлы год?
– Усе рыхтуецеся ў школу на наступны год?
– Дзеліцеся цацкамі і алоўкамі?
– Хочаце быць спрытнымі і лоўкімі?
– Цукеркі смакуеце?
– А мяне пачастуеце?
Хатабыч выглядае з-за ёлкі.
Дзед Мароз. А гэта хто?
Вядучая. Дзядуля Мароз, гэта Хатабыч, ён чараўнік.
Дзед Мароз. Я таксама чараўнік. Давайце, паважаны, пакажу Вам сваю магію. Вось узмахну зараз рукой – снег пасыплецца густы! Пад гук завірухі сюрпрызны момант: бліскаўкі сыплюцца з рукавіцы.
Пад музыку з’яўляюцца Сняжынкі, чытаюць урывак з верша
Лётаюць, сыплюцца
Зоркі-сняжынкі –
Белыя, лёгкія,
Быццам пушынкі.
Роўна так сцелюцца
Ў вёсцы ў полі,
Круцяцца, круцяцца
Ціха, паволі. (Янка Журба)
Хатабыч. О, магутны! А цяпер глядзі мой фокус, зараз я пачарую, і ўсе дзеці будуць паўтараць за мной!
Гульня “Гурба, сняжынка, снегавік”
Дзеці на словы: гурба – прысядаюць, сняжынка – стаяць прама, рукі ў бакі, снегавік – прыстаўляюць да носа далоні, паказваючы нос-моркву.
Снягурка хваліць дзяцей і пытаецца ў Дзеда Мароза пра што ён забыўся
Дзед Мароз. Дзеці, а што я забыўся?
Дзеці. Падарункі нам падарыць.
Дзед Мароз. Рады я вас пахваліць і падарункі падарыць.
Снягурка. Дзядуля, але ў тваім мяшку адныя сняжынкі, а падарункаў тут няма.
Дзед Мароз. Сняжынкі мае – чароўныя, калі толькі захачу, усё ў падарункі ператвару! Чаруе.
Снег! Снег! Лёд! Лёд!
Цуды ў нас на Новы год!
Хай на ёлцы навагодняй цуды ўсе здараюцца,
Хай чароўныя сняжынкі ў падарункі ператвараюцца!
У Дзеда Мароза нічога не атрымліваецца. Ён прапануе дзецям разам з ім здзейсніць чараўніцтва, падзьмуць усім у мяшок. Кожнае дзіця дзьме ў мяшок, а Дзед Мароз прыгаворвае: «Дзьмі мацней, дзьмі весялей!». Падыходзіць да Снягуркі (туды, дзе зручна падмяніць мяшок) і кажа: «Ты мяшок, мяшок, расці, ды ўсіх нас здзіві!» Адкрывае мяшок, а ён – поўны.
Раздача падарункаў.