Ялінка добрых учынкаў

- 8:29Без рубрики

 

На якія толькі хітрыкі не даводзіцца ісці пры выбары ўпрыгожванняў для галоўнай віноўніцы навагодніх свят! Але лепш за ўсё ялінка выглядае ва ўборы з добрых учынкаў. У гэтым змаглі пераканацца выхаванцы групы № 4 ясляў-сада № 2 Свіслачы, прыняўшы ўдзел у забаве “У пошуках ёлачных упрыгожванняў”.

 

А пачалося ўсё з таго, што, калі дашкаляты прыйшлі раніцай у дзіцячы садок, яны даведаліся, што ўсе ёлачныя ўпрыгожванні зніклі. Малыя адправіліся на пошукі, ім належала пераадолець усе перашкоды, што ўзнікалі на шляху. Дзеці дапамаглі выбрацца з гурбы Дзеду Марозу і пачаставалі яго “снежнымі піражкамі”. Разам з Машай выратавалі маленькую ялінку ад высечкі, прыбраўшы яе ў лесе. Сустрэўшы сумнага Снегавіка, сталі яму сябрамі.  Навучыўшы вецер іграць на струнах з ледзяшоў, памірылі яго са сняжынкамі, а Снягурцы аказалі паслугу ў падрыхтоўцы падарункаў для лясных жыхароў.

Якім было захапленне дзяцей, калі іх добрыя справы ператварыліся ў навагоднія цацкі і занялі сваё месца на ялінцы!

Далей дашкаляты пазнаёміліся з традыцыямі святкавання Новага года, спявалі песні, вадзілі карагоды, чыталі вершы, удзельнічалі ў вясёлых конкурсах. Але галоўнае – малыя зразумелі, як прыемна здзяйсняць добрыя ўчынкі, быць чулым і ўважлівым да іншых.

Наталля КАВАЛЕЎСКАЯ,
выхавальнік
ясляў-сада № 2 Свіслачы

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий