Метадычнае суправаджэнне маладых педагогаў

- 21:38Стиль работы, Школа молодого педагога

 

Ганна КАТКОЎСКАЯ,
загадчык
ДУА “Воранаўскі раённы вучэбна-метадычны кабінет”,
Гродзенская вобласць

 

 

У цяперашні час ва ўстановах адукацыі запатрабаваны творчыя педагогі, якія валодаюць развітым пачуццём адказнасці, умеюць самастойна прымаць рашэнні ў сітуацыі выбара. Аднак каб стаць такім педагогам, неабходна прайсці нялёгкі прафесійны шлях.

Аналіз вопыту метадычнага суправаджэння прафесійнага станаўлення маладых педагогаў паказаў, што важна арганізаваць іх сумеснае “быццё” паміж сабой, з больш вопытнымі калегамі, з адміністрацыяй, з бацькамі.

Праведзеныя семінары для намеснікаў дырэктара “Арганізацыя работы з маладымі педагогамі”, “Метадычная работа – аснова прафесійнага станаўлення маладога педагога” і інш., круглыя сталы, кансультацыі накіраваны на ўдасканаленне прафесійнай кампетэнтнасці па пытаннях нарматыўнай прававой забяспечанасці работы з маладымі педагогамі, арганізацыі метадычнай работы з маладымі педагогамі на ўзроўні раёна і ўстановы адукацыі.

Работа з маладымі спецыялістамі на ўзроўні раёна лічыцца адной з важных складаючых суправаджэння арганізацыі адукацыйнага працэсу. Мэтавым кірункам такой работы з’яўляецца стварэнне ўмоў для захавання маладога педагога ў прафесіі, аказанне яму метадычнай дапамогі ў адаптацыі, развіцці і самаразвіцці.

У якасці вядучага фактара пабудовы сістэмы навучання маладых спецыялістаў выступае працэс вывучэння іх адукацыйных запатрабаванняў, выяўленне цяжкасцей у іх педагагічнай дзейнасці. Так, у ходзе метадычных мерапрыемстваў маладым спецыялістам прапаноўваюцца розныя віды анкет, апытвальнікаў, якія накіраваны на выбар форм работы ў міжкурсавы перыяд, наяўнасць апорных ведаў і вопыта дзейнасці. З гэтай мэтай раённым вучэбна метадычным кабінетам распрацавана сістэма работы з маладымі спецыялістамі. Арганізацыя работы ўключае арганізацыю навучальных семінараў, інфармацыйнае забеспячэнне дзейнасці маладых спецыялістаў, выяўленне і рэтрансляцыяю вопыту работу.

Для таго каб распрацаваць тэматыку навучальных семінараў, метадычнай службай праведзена анкетаванне маладых спецыялістаў з мэтай выяўлення праблем, з якімі сутыкаюцца маладыя педагогі ў пачатку сваёй прафесійнай дзейнасці. Часцей за ўсё семінары праходзяць у форме практыкумаў, на якіх асвятляюцца тэарытычныя пытанні і абавязкова даюцца практычныя заданні, якія прадугледжваюць самастойную работу педагога і работу ў групах. Вельмі карысным аказалася супрацоўніцтва маладых спецыялістаў з вопытнымі педагогамі ў рамках настаўніцтва: педагогі мелі магчымасць наведаць заняткі больш вопытных калег, атрымаць аператыўную дапамогу ў распрацоўцы заняткаў, планаванні выхаваўчай работы, правядзенні бацькоўскага сходу і інш.

Інфармацыйнае забеспячэнне дзейнасці маладых спецыялістаў здзяйсняецца з дапамогай сайта метадычнага кабінета. У раздзеле “У дапамогу маладому спецыялісту” размешчаны метадычны матэрыял па ўсіх тэмах семінараў. З маладымі спецыялістамі падтрымліваецца пастаянная сувязь па электроннай пошце. У рэжыме перапіскі здзяйсняецца кансультаванне педагогаў па пытаннях, якія іх цікавяць, метадычная дапамога ў падрыхтоўцы адкрытых заняткаў, метадычных распрацовак, выступленняў на паседжаннях метадычных аб’яднанняў.

Стымуляванню прафесійнай творчай актыўнасці маладых педагогаў садзейнічае раённы фестываль маладых педагогаў “Прызванне – педагог”. Раённы фестываль – метадычнае мерапрыемства, якое накіравана на павышэнне прафесійнай кампетэнтнасці маладых педагогаў, развіццё іх светапогляда, асабістых якасцей. Такія мерапрыемствы з’яўляюцца для маладых педагогаў новым этапам на іх прафесійным шляху, дзе яны дэманструюць свае першыя поспехі ў прафесіі, захапленні і інтарэсы.

Такім чынам, спецыяльна створаная цэласная сістэма арганізацыі метадычнага суправаджэння маладых спецыялістаў дазваляе стварыць ім умовы для перадольвання цяжкасцей адаптацыйнага перыяду і ўсведамлення сябе ўдзельнікам педагагічнага калектыва, а не слухачом і назіральнікам. Такі падыход фарміруе ў маладых педагогаў патрэбнасць у безупыннай адукацыі, імкненне да самаразвіцця і самаўдасканалення.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий