Глядзі і памятай: Грынкаўскі дзіцячы сад – базавая школа

- 11:56ШАГ

 

У Грынкаўскім дзіцячым садзе – базавай школе Свіслацкага раёна ў форме ток-шоу прайшло чарговае мерапрыемства інфармацыйна-адукацыйнага праекта “ШАГ” пад назвай “Глядзі і памятай”.

У ходзе ШАГа 1 вядучыя пазнаёмілі навучэнцаў са зместам інфармацыйных блокаў “Перад памяццю час бяссільны” і “Рэспубліканскі культурна-патрыятычны кінамарафон “Глядзі і памятай”, прысвечаны 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны”.

Кіраўнік школьнага клуба “Пошук” Надзея Мацюк расказала, якая значная і важная пошукавая праца была праведзена членамі гэтага клуба: адноўлены імёны землякоў, якія былі расстраляны фашыстамі ў 35-м квартале Белавежскай пушчы паблізу вёскі Грынкі, сабраны і сістэматызаваны матэрыял пра аднавяскоўцаў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, ажыццяўляецца догляд за брацкай магілай у вёсцы Ятвеск, у якой пахаваны расстраляныя настаўнікі з вёскі Грынкі. У 1986 годзе быў адкрыты помнік загінуўшым аднавяскоўцам, а ў 2015 годзе на месцы гібелі савецкіх лётчыкаў, над якімі зверскі здзекаваліся фашысты, быў устаноўлены памятны знак. Валанцёры і цімураўцы нашай навучальнай установы старанна даглядаюць гэтыя месцы народнай памяці. Навучэнцы азнаёміліся з матэрыяламі пра Вялікую Айчынную вайну, якія захоўваюцца ў школьным музеі.

Падчас ШАГа 2 вучні расказалі пра ўдзел у добраўпарадкаванні тэрыторыі каля помніка і памятнага знака ў рамках рэспубліканскай акцыі “Памяць”, падзяліліся ўражаннямі ад кінафільмаў, прагледжаных падчас кінамарафону “Глядзі і памятай”, абмеркавалі эпізоды, якія іх найбольш уразілі, над чым прымусілі задумацца падзеі, адлюстраваныя ў кінафільмах.

У ходзе рэалізацыі ШАГа 3 вядучыя ток-шоу падвялі вынікі. Акцэнт быў зроблены на тым, што неабходна беражліва захоўваць памяць пра подзвіг народа, перадаваць яе ад пакалення да пакалення. З гэтай мэтай сумеснымі намаганнямі настаўнікаў і вучняў быў распрацаваны праект “Дарогі нашай памяці”. Вучні сказалі, што і далей будуць займацца добраўпарадкаваннем тэрыторыі памятных мясцін, якія знаходзяцца ў мікрараёне ўстановы адукацыі. Таксама абмеркавалі ўдзел у кінамарафоне “Глядзі і памятай”, унеслі свае прапановы па распрацоўцы кінаплакатаў або відэаролікаў па прагледжаных кінафільмах.

 

Наталля РУСАК,
класны кіраўнік 8-га класа
Грынкаўскага дзіцячага сада – базавай школы
Свіслацкага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий