Святлана ПЕТРЫМАН,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ДУА “Яслі-сад г.п. Мір”
Карэліцкага раёна,
Гродзенская вобласць
Калі ў жыцці прысутнічае гульня, казка і казачныя героі – то любыя веды, уменні і навыкі спасцігаюцца лягчэй і хутчый. У тым ліку, і экалагічныя.
Любімым месцам у дзіцячым садзе г.п. Мір для дзяцей з’яўляецца агульны экалагічны куток, у якім маляты маюць магчымасць пастаянных непасрэдных зносін з прыроднымі аб’ектамі – раслінамі і жывеламі (могуць назіраць за імі, ажыццяўляць догляд), гуляюць у экалагічныя гульні, малююць, знаёмяцца з літаратурай, вядуць даследчую дзейнасць, эксперыментуюць.
Гаспадарамі экалагічнага кутка з’яўляюцца чароўныя гномікі.
Гномік Вадзяша расказвае дзецям пра дзіўныя якасці вады. Праз гульні, кнігі, малюнкі ён знаёміць з яе роллю ў прыродзе і жыцці чалавека, вучыць эканомна і беражліва ставіцца да водных рэсурсаў.
Гном Эняргоша ўсё ведае пра электраэнергію і адказвае за выхаванне ў дзяцей навыкаў энергасберажэння. Праз мультымедыйныя прэзентацыі “Адкуль бярэцца электрычнасць”, “Як электрычнасць трапляе ў кватэру”, “Электрапрыборы – памочнікі: як карыстацца імі з розумам”, казкі ад Эняргошы, загадкі, вершыкі і развівальныя мультфільмы дзеці спасцігаюць веды пра электрычнасць, засвойваюць правілы беражлівасці.
Гном Сарціроша вучыць дзяцей правільна сартаваць адходы, агітуе выхаванцаў і іх бацькоў да ўдзелу ў акцыях па зборы другаснай сыравіны.
Гном Рэпарташа – карэспандэнт. Ён расказвае дзецям цікавыя навіны праз навакольнае асяроддзе, а таксама асвятляе экалагічную дзейнасць выхаванцаў праз насценгазету “Экападзеі”.
А самы галоўны сярод гномікаў – Экоша. У яго падначаленні знаходзіцца ўсё жывое: расліны, жывёлы, птушкі, насякомыя, якіх ён беражэ і ахоўвае. Ну і вядома, вучыць гэтаму і нашых выхаванцаў. Кожную раніцу маляты з задавальненнем бягуць да Экошы наведаць чырвонавухую чарапашку Копу, папугая Жору, хамячкоў Фунціка і Пушка, нясуць гасцінцы гадаванцам, даглядаюць расліны. Экоша знаёміць дзяцей з разнастайнасцю навакольнай прыроды, вычыць назіраць, заўважаць цікавае вакол сябе.
Вось так разам з “несапраўднымі” чароўнымі гномікамі дзеці засвойваюць сапраўдныя экалагічныя веды!