Дашкольнікі захапляюцца даследчай дзейнасцю

- 22:21Дошкольное образование. Идеи, Методичка

 

Наталля ЖУЛІНСКАЯ,
выхавальнік дашкольнай адукацыі
ДУА «Яслі-сад № 12 г. Навагрудка»,
Гродненская вобласць

 

 

 

Выхаванцы санаторнай сярэдняй групы № 1 ясляў-сада № 12 Навагрудка выпрацоўваюць першыя даследчыя ўменні, спасцігаючы навакольны свет. Калі яны зацікавіліся, як расліны п’юць ваду, выхавальнік прапанавала ім правесці даследаванне.

Для даследавання нам спатрэбіліся пекінская капуста, харчовыя фарбавальнікі, аднаразовыя шклянкі і вада.

Выхавнцы з вялікім захапленнем узяліся за справу. У кожную шклянку паклалі па адным лісту пекінскай капусты і сталі назіраць. Але ў першы дзень дзеці не заўважылі, ці п’юць жа лісточкі ваду. Тады я прапанавала дабавіць у ваду харчовай фарбы. Дзеці дабавілі фарбы і назіралі, як капуста будзе піць афарбаваную ваду. У першы дзень дзеці зноў нічога не заўважылі. Для найлепшага выніку мы пакінулі шклянкі з капустай на ноч. Раніцай, прыйшоўшы ў сад, дзеці ўбачылі, што лісточкі афарбаваліся. Хлопчыкі і дзяўчынкі парадаваліся рознакаляровым лісточкам і зразумелі, што лісточкі капусты пілі рознакаляровую ваду і афарбаваліся.

Такія невялікія эксперыменты вельмі важныя і карысныя ў працы з дашкольнікамі. Яны дапамагаюць закласці першыя даследчыя ўменні і навыкі, дзеці вучацца вызначаць фізічныя ўласцівасці прадметаў і з’яў, рабіць самастойныя высновы па выніках даследавання, ды і проста спазнаюць навакольны свет.

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий