ШАГ: Нацкія яслі-сад – сярэдняя школа Воранаўскага раёна

- 16:30ШАГ

У Нацкіх яслях-садзе – сярэдняй школе Воранаўскага раёна ў рамках праекта “Школа актыўнага грамадзяніна” абмеркавалі тэму “Гонар за Беларусь. Заўсёды на сувязі” (пра дасягненні ў вобласці інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій).

Інфармацыя была прадстаўлена ў двух блоках: “Лічбавыя тэхналогіі ў жыцці чалавека” і “Інтэрнет як крыніца інфармацыі і сродак сувязі: перавагі і недахопы”. Каб атрымаць інфармацыю ў поўным аб’ёме, навучэнцы зрабілі тры крокі.

У ходзе першага крока “Мы ведаем” класны кіраўнік В.В.Лукашэвіч пазнаёміла дзяцей з тым, што ўваходзіць у паняцце “сувязь”, якое месца Беларусь займае ў рэйтынгу ААН па ўзроўні развіцця электроннага ўрада. У далейшым ходзе гаворкі выступіла спецыяліст аддзялення паштовай сувязі вёскі Нача Святлана Івашкевіч. Яна данесла дзецям інфармацыю пра асаблівасці функцыянавання і развіцця “Белпошты”, пазнаёміла з асаблівасцямі сваёй прафесіі.

На кроку “Мы разважаем” школьнікі актыўна ўключыліся ў абмеркаванне пытанняў тэмы “Інтэрнет як крыніца інфармацыі і сродак сувязі: перавагі і недахопы”. Навучэнцы выказвалі свае меркаванні, дапаўнялі адно аднаго, прыводзілі прыклады з жыццёвых сітуацый, якія адбыліся з роднымі і знаёмымі. У ходзе разважання дзеці паглыбілі свае веды наконт кіберзлачынства: як засцерагчы сябе і сваіх блізкіх і не стаць ахвярай кіберзлачынцаў.

У працэсе крока “Мы дзейнічаем” школьнікі абмеркавалі пытанне “Як змяніўся б ваш лад жыцця, калі б не стала інтэрнета? Што знікла б з вашага жыцця, а што з’явілася б?”. І як вынік сумеснай працы дзеці стварылі калаж “Як інфармацыйна-камунікатыўныя тэхналогіі змянілі жыццё маёй сям’і”.

У заключэнне кожны вучань атрымаў памятку “Як не стаць ахвярай кіберзлачынства”.

 

Вольга ЛУКАШЭВІЧ,
класны кіраўнік 8-га класа
Нацкіх ясляў-сада – сярэдняй школы
Воранаўскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий