Старшакласнікі цяцерынскай школы абмеркавалі абноўлены праект Канстытуцыі  

- 8:34Новости, ОБСУЖДАЕМ ПРОЕКТ КОНСТИТУЦИИ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

Вучні 9–11-х класаў Цяцерынскага дзіцячага сада – сярэдняй школы Круглянскага раёна сталі ўдзельнікамі дыялогу “Абмяркуем абноўлены праект Канстытуцыі”.

Падлеткі сур’ёзна падрыхтаваліся да гутаркі. Хлопцы і дзяўчаты актыўна выказвалі свой пункт гледжання на маючы адбыцца рэферэндум, прадэманстравалі добрае веданне зместу змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю. Асаблівую зацікаўленасць у вучняў выклікаў артыкул 15, у якім вызначана, што дзяржава забяспечвае захаванне гістарычнай праўды і памяці пра гераічны подзвіг беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Навучэнцы неабыякава паразважалі пра тое, што рэальна зрабіць у гэтым накірунку ў сваёй роднай вёсцы, размеркавалі паміж сабой заданні пошукавай дзейнасці.

Напрыканцы дыялогу былі прыняты дакладныя крокі па ўвекавечванні памяці землякоў праз занясенне вынікаў пошукавых мерапрыемстваў на створаную ва ўстанове Сцяну Памяці. Настаўнікі і вучні сышліся на тым, што неабходна актывізаваць пошукавыя намаганні ў Год гістарычнай памяці.

 

Таццяна ЖУКОЎСКАЯ,
намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце
Цяцерынскага дзіцячага сада – сярэдняй школы
Круглянскага раёна

 

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий