Беларуская мова для пачаткоўцаў з парушэннямі псіхічнага развіцця

- 20:07Коррекционная педагогика. Опыт, Методичка

Выкарыстанне электроннага адукацыйнага рэсурсу
«Руска-беларускі тэматычны слоўнік у рэбусах і загадках»
пры фарміраванні беларускамоўнага лексічнага запасу ў вучняў малодшага школьнага ўзросту з парушэннямі псіхічнага развіцця

 

Наталля  ЛАБАНАВА,
намеснік дырэктара
Гомельскага гарадскога ЦКРНіР

 

Для павышэння эфектыўнасці работы па фарміраванні беларускамоўнага лексічнага запасу ў вучняў малодшага школьнага ўзросту з парушэннямі псіхічнага развіцця прапануецца выкарыстоўваць створаны аўтарам электронны дадатак да падручніка па беларускай мове пры вывучэнні вуснага курса – “Руска-беларускі тэматычны слоўнік у рэбусах і загадках”.

Электронны адукацыйны рэсурс (далей – ЭАР) уяўляе сабой каталог дыдактычных камп’ютарных гульняў і практыкаванняў, прызначаных для лексічнай работы, якая накіравана на назапашванне і ўключэнне ў маўленчую практыку рэкамендаваных праграмай тэматычных груп беларускай лексікі ў рамках наступных тэм: “Цацкі. Гульні”, “Школа. Вучэбныя прылады”, “Садавіна. Агародніна”, “Свойскія і дзікія жывёлы”, “Поры года. Месяцы”, “Дні тыдня”, “Дзікія і свойскія птушкі”.

Работа па фарміраванні беларускамоўнага лексічнага запасу праводзіцца на кожным уроку і рэалізуецца ў трох кірунках:

     – узбагачэнне слоўніка (знаёмства з новымі словамі);

     – удакладненне слоўніка (напаўненне зместам тых слоў, якія засвоены вучнямі не зусім дакладна);

     – актывізацыя слоўніка (перанясенне як мага большай колькасцi слоў са слоўнiка пасiўнага ў слоўнiк актыўны).

 

Этапы работы па фарміраванні беларускамоўнага
лексічнага запасу з выкарыстаннем ЭАР

Для прыкдаду прывядзем па некалькі дыдактычных камп’ютарных гульняў з кожнага этапа з фармулёўкай адукацыйных і карэкцыйных задач, тлумачэннем зместу.

 

I этап. Навучанне слуханню і вымаўленню (10 г.)

“Назаві правільна”

Адукацыйныя задачы: адрозненне на слых рускай и беларускай гаворкі, вызначэнне слоў, гучанне якіх адрозніваецца ў рускай и беларускай мове, знаёмства са словамі, якія не падобныя на словы рускай мовы і прывучванне выкарыстоўваць іх у маўленні.

Змест: патрэбна праслухаць словы на беларускай мове, падабраць да іх адпаведны малюнак. Калі ўсё зрабіць правільна, слова-назва перамесціцца на адпаведны малюнак. Аб’яднаць словы з прапанаванымі словамі-прыкметамі і праверыць пры дапамозе кнопкі агучвання.

Карэкцыйныя задачы: развіццё маўленчага слыху, адвольнай увагі.

“Перакладчык”

Адукацыйныя задачы: навучанне адказам на пытанні з выкарыстаннем новых слоў.

Змест: прапануецца разгледзець малюнкі, назваць іх на рускай мове, успомніць іх назву на беларускай мове, праверыць свой адказ націскам на малюнак – з’явіцца слова-назва на беларускай мове. Пры націску на кнопку агучвання праслухаць, як правільна гучаць словы на беларускай мове, паўтарыць.

Карэкцыйныя задачы: развіццё маўленчага слыху, адвольнай увагі.

 

 

“Паравозік”

Адукацыйныя задачы: вучыць уважліва слухаць настаўніка, адрозніваць на слых рускую і беларускую мову, фіксаваць словы, гучанне якіх адрозніваецца ў рускай мове, і прамаўляць іх за настаўнікам, знаёміць са словамі, не падобнымі на словы рускай мовы, і прывучаць выкарыстоўваць іх у маўленні.

Змест: неабходна назваць дні тыдня, аднавіць іх паслядоўнасць, пры магчымасці ўспомніць іх назвы на беларускай мове.

Карэкцыйныя задачы: развіццё фанематычнага слыху, зрокавага ўспрымання, работа над навыкамі арыентавання ў паслядоўнасці дзён тыдня.

 

 

“Знайдзі пару”

Адукацыйныя задачы: фарміраванне ўмення свядома ўспрымаць беларускую гаворку на слых; вучыць адказваць на пытанні, выкарыстоўваючы словы самога пытання, правільна і дакладна ўжываць словы пры канструяванні фраз і сказаў па ўзоры.

Змест: неабходна падабраць да малюнка пару, называючы маці або дзіцяці, прадмет і яго назву. Затым пабудаваць сказы з прапанаванымі словамі згодна з ўзорам.

Карэкцыйныя задачы: пашырэнне і актывізацыя слоўніка па тэмах “Дзікая і свойская жывела”; навучанне пабудове сказаў па ўзоры на рускай і беларускай мовах.

Для замацавання вывучанага лексічнага матэрыялу дома бацькі могуць выкарыстоўваць камп’ютарныя гульні “Перакладчык”, “Назаві правільна”.

 

II этап. Навучанне слуханню і адказам на пытанні з выкарыстаннем новых слоў. Прапедэўтычнае навучанне чытанню (11 г.)

“Рэбусы, загадкі, малюнкі” (асноўная гульня)

Адукацыйныя задачы: фарміраванне навыкаў усвядомленага ўспрымання беларускай гаворкі, навучанне правільнаму і дакладнаму ўжыванню слоў пры канструяванні словазлучэнняў і сказаў па прыкладзе.

Змест: першапачаткова перад вучнем з’яўляецца рэбус, які ён павінен разгадаць. Пры ўзнікненні цяжкасцей, націскаем на знак “пытанне”, узнікае рыфмаваная загадка на рускай мове, куды патрэбна ўставіць толькі адно слова-адгадку ў рыфму з папярэднімі радкамі, потым малюнак, пры націску на яго з’яўляецца графічнае абазначэнне задуманага прадмета ці з’явы на рускай і беларускай мове. Адначасова прыводзяцца загадкі на беларускай мове.

Карэкцыйныя задачы: развіццё аналітыка-сінтэтычнай дзейнасці; развіццё разумовых аперацый абагульнення і параўнання; развіццё зрокавага ўспрымання і памяці; актывізацыя беларускамоўнай лексікі па тэмах.5

Для замацавання вывучанага лексічнага матэрыялу дома бацькі могуць выкарыстоўваць камп’ютарную гульню “Рэбусы, загадкі, малюнкі”, друкаваны слоўнік, зроблены на падставе гэтай гульні.

Шматлікія астатнія камп’ютарныя гульні гэтага этапа шырока выкарыстоўваюцца для замацавання і паўтарэння атрыманых раней ведаў.

 

III этап. Навучанне слуханню, чытанню і адказам на пытанні. Выкананне заданняў па праслуханых і прачытаных тэкстах (9 г.)

Адукацыйнай задачай для большай часткі гульняў гэтага этапа будзе уключэнне новых слоў у актыўныя размовы па змесце праслуханых і прачытаных тэкстаў. Навучанне чытанню па-беларуску.

“Крыжаванка”

 

Змест: патрабуецца разгадаць загадку на беларускай мове і запісаць адгадку ў клеткі крыжаванкі пры дапамозе націску на ўказальную стрэлку. Для кантролю правільнага выканання і праверкі на дапамогу прыходзіць малюнак-адгадка.

Карэкцыйныя задачы: удасканаленне актыўнага слоўніка беларускай мовы ў рамках лексічнай тэмы “Дзікія жывёлы”; развіццё графічных навыкаў; удасканаленне зрокавага ўспрымання.

 

 

“Класіфікацыя”, “Хто дзе жыве”

 

Змест: называючы жывёл (садавіну, гародніну) на рускай і беларускай мовах, патрабуецца рассяліць іх у хаткі (месцы, дзе растуць). Калі ўсё зрабіць правільна, малюнкі перамесцяцца.

Карэкцыйныя задачы: удасканаленне актыўнага слоўніка беларускай мовы ў рамках лексічных тэм; развіццё графічных навыкаў; удасканаленне зрокавага ўспрымання.

 

 

“Адшукай падабенства або адрозненне”

Змест: патрэбна ўспомніць назвы прапанаваных малюнкаў на рускай і беларускай мовах і вызначыць, якія з іх не адрозніваюцца ў напісанні і вымаўленні ў рускай і беларускай мовах, якія цалкам адрозніваюцца, а якія гучаць аднолькава, але пішуцца па-рознаму.

Карэкцыйныя задачы: развіццё графічных навыкаў; актыўнага слоўніка рускай і беларускай моў ў рамках тэм “Цацкі. Гульні”, “Вучэбныя рэчы”.

 

 

“Што падыходзіць?”

Змест: выбраць з прапанаваных трэба толькі тыя малюнкі, якія падыходзяць да адлюстраванага часу сутак, і націснуць на іх. Калі ўсё зрабіць правільна, малюнкі застануцца на месцы. Намаляваную на малюнку сітуацыю трэба агучыць на рускай і беларускай мовах.

Карэкцыйныя задачы: удасканаленне актыўнага слоўніка беларускай і рускай моў ў рамках тэмы “Дні тыдня. Суткі”; фарміраванне ўмення будаваць сказы на рускай і беларускай мовах, адказваючы на пытанні дарослага; фарміраванне ўмення выкарыстоўваць беларускія дзеясловы ў сваім маўленні.

Для замацавання вывучанага лексічнага матэрыялу дома бацькі могуць выкарыстоўваць камп’ютарныя гульні трэцяга этапа работы, слоўнік.

 

Прапанаваны ЭАР можа выкарыстоўвацца пры навучанні беларускай мове вучняў другога года навучання класа інтэграванага навучання і выхавання, на карэкцыйных занятках для развіцця разумовай дзейнасці вучняў трэцяга года навучання класса інтэграванага навучання і выхавання, а таксама для вучняў першага класа, якія навучаюцца па праграме агульнай сярэдняй адукацыі.

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий