У Дварчанскім дзіцячым садзе – базавай школе Свіслацкага раёна прайшло мерапрыемства праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” для навучэнцаў 5–7-х класаў. Вучні сталі актыўнымі ўдзельнікамі дыялогу “Маладзёжныя субкультуры: самавызначэнне ці пратэст?”
Вызначыўшы значэнне паняцця “субкультура”, навучэнцы азнаёміліся з існуючымі нефармальнымі маладзёжнымі аб’яднаннямі дэструктыўнай накіраванасці.
На мерапрыемстве прысутнічала першы сакратар раённага камітэта БРСМ А.А.Саўко, якая пазнаёміла навучэнцаў з роляй моладзі ў сацыяльна-дэмаграфічнай структуры і грамадска-палітычным жыцці грамадства. Яна таксама паведаміла пра асноўныя напрамкамі дзейнасці БРСМ: фарміраванне асобы грамадзяніна-патрыёта, захаванне традыцый пераемнасці маладзёжнага руху, далучэнне юнакоў і дзяўчат да сацыяльна значных спраў.
Мерапрыемства садзейнічала выхаванню культуры зносін навучэнцаў, фарміраванню павагі да нацыянальнай культуры, традыцый. У час дыялогу кожны з прысутных выказваў сваё меркаванне, што можна стаць дастойным грамадзянінам сваёй дзяржавы, выконваючы яе законы і прытрымліваючыся яе традыцый.
Аляксандр КРЭЎЧЫК,
класны кіраўнік 5-га класа
Дварчанскага дзіцячага сада – базавай школы
Свіслацкага раёна