ШАГ: Крэўскі яслі-сад – сярэдняя школа

- 9:38Новости, ШАГ

7 красавіка 2022 года прайшоў чарговы адзіны дзень інфармавання “Гонар за Беларусь. Чыстае навакольнае асяроддзе – ключ да здаровага жыцця”.

На сустрэчу запрасілі дэпутата Смаргонскага раённага Савета дэпутатаў і намесніка Дзяржаўнай доследнай лесагаспадарчай ўстановы “Смаргонскі вопытны лясгас” Гродзенскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб’яднання Андрэя Пятроўскага, пра якога навучэнцы загадзя падрыхтавалі невялікую прэзентацыю і паказалі яе ў пачатку сустрэчы. Андрэй Зянонавіч абмаляваў экалагічную абстаноўку ў рэспубліцы, больш падрабязна – у нашым Смарганскім раёне, аб аднаўленні балот як экасістэмы, аб павелічэнні плошчаў лясоў, аб запрабаваных прафесіях лесагаспадаркі і аховы прыроды.

Дзецям было цікава даведацца пра правядзенне іспытаў проб вады калодзежнай, крынічнай і вадаправоднай і што самая чыстая вада – вадаправодная. Шмат пытанняў было зададзена старшакласнікамі пра экалагічныя прафесіі будучага. Дзеці даведаліся, што “Смаргонскі вопытны лясгас” прапануе мэтавыя накіраванні для паступлення ва ўстановы дадзенага накірунку.

Для прагляду былі прапанаваны фрагменты відэафільма “Ахоўваючыя роднае” і дакументальнага фільма “Прырода Беларусі. Запаведнымі сцежкамі беларускай зямлі”. Нечаканым для многіх выявілася тое, што ахове прыроды надавалася ўвага з XVII стагоддзя, хаця, канечне ж, не ў такіх памерах як цяпер.

Навучэнцы 10-га класа зрабілі поўную падборку конкурсаў, акцый і праектаў па экалогіі і выпусцілі буклеты з гэтай інфармацыей, якія раздалі сваім сябрам напрыканцы сустрэчы.

Спрацавала і зваротная сувязь: навучэнцы падзяліліся сямейным вопытам добраўпарадкавання прысядзібнай тэрыторыі, доглядам за яблынямі і другімі фруктовымі дрэвамі на працягу года і асабліва ранняй вясной.

Навучэнцы 10-га класа ўнеслі прапанову правесці добрачынную акцыю “Мая маленькая рачулка”, у ходзе якой мяркуецца падраўняць берагі ручая і ў некаторых месцах іх замацаваць, пачысціць ад ілу.

Падобныя сустрэчы  садзейнічаюць фарміраванню ў навучэнцаў аналітычных здольнасцяў, камунікатыўных навыкаў і разумення ўзаемасувязі паміж асабістай грамадзянскай ініцыятыўнасцю і дабрабытам краіны, якой ганарацца і за будучае якой хвалююцца.

 

Алена МАМЕДАВА,
Класны кіраўнік 10-га класа
Крэўскіх ясляў-сада – сярэдняй школы
Смаргонскага раёна

Поделиться ссылкой:

Всю ответственность за содержание сведений в методических и информационных материалах, а также за соблюдение авторских прав несут авторы публикаций.

Добавить комментарий